Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд стр 8.

Шрифт
Фон

 Семаргал прайграў тую бітву?

 Так. І досыць ганебна. Больш таго, вядзьмарка паслала да яго перамоўшчыкаў з пасланнем, каб ён пакорна зявіўся да яе і перадаў свой кій. А інакш прыстрашыла, што скуе лёдам усё ягонае каралеўства разам з жыхарамі.

 І?

 А што яму заставалася рабіць? Войска разбітае, яго чарадзейскія сілы значна слабейшыя. Пагадзіўся ён. Нават адзін пайшоў, як яна і наказала. Адзінае што, перад гэтым выправіўся на самую верхавіну гор.

 Навошта?

 Ды хто яго ведае, калі шчыра. Можа, каб пад канец агледзець з вышыні свае ўладанні. Але кажуць, што адтуль ён вярнуўся цалкам спакойны. Нават на дзіва. І на наступны дзень, развітаўшыся з усімі, узяў кій і накіраваўся да Маразанны. Усе чакалі яго з вяртаннем, але ад падступнай вядзьмаркі ён болей не вярнуўся. Відавочцы казалі, што кій яна знішчыла, а з самога Семаргала ўтварыла ў зале свайго палаца чарговую ледзяную статую. Ля самага трону паставіла, любавацца, як найлепшы трафей. Вось таму цяпер Сэнмур, яго нашчадак, і кароль Вагорыі.

 Жудасць. І што цяпер будзе з каралеўствам?

 Сэнмуру атрымалася дасягнуць пэўнага пераміря з Маразаннай.

 Якім жа коштам?

 Каралеўства пастаўляе ёй работнікаў, каб яны працавалі на яе капальнях па здабычы дыяментаў.

 Хіба ж гэта пераміре? Гэта ізноў жа нявольніцтва.

 Ну, уласна, тут вы цалкам маеце рацыю.

 А не баіцеся, што яна і вашаму каралеўству можа пагражаць?

 Нас размяжоўваюць горы. Праз іх яна не пройдзе.

 Але Волх і Семаргал у свой час да вас дабраліся.

 Не без магіі, падобна. А інакш гэта такімі шляхамі трэба абыходзіць Пакуль дойдзе, мы падрыхтавацца да абароны паспеем.

 Але ж Сэнмур і Рэгла ў бядзе. Няўжо вы не хочаце ім дапамагчы?

 Не гарачыцеся, маладыя людзі. Безумоўна ж, хочам. Больш таго мы ўжо прыкладаем намаганні да іх ратавання. Акурат зараз Вярнігара разам з братам сваім, Вярнідубам, прабіваюць праход праз горы, каб з войска з нашага боку магло нечакана напасці на ледзяны палац Маразанны. Кароль, у якога Вярнідуб служыць, таксама паабяцаў сваю падтрымку войскам.

 А лёсу семаргалаўскага войску не баіцеся? Што таксама не дасцё рады.

 Чаму ж? Вядома, баімся.

 Дык, а план які ў вас ёсць?

 Вось з гэтым бяда. Нямашака.

 А як жа вы без плана змагацца з ёй сабраліся?

 Але ж з чагосьці трэба пачынаць. Не сядзець жа, склаўшы рукі. Хутка такі ход не прабіць, горы вялікія. За гэты час, мо, якое выйсце і знойдзем.

 А з Пугачом раіліся?

 Ды першай справай да яго па параду і звярнуліся.

 І?

 Толькі крыламі развёў. Прароцтваў пра гэта, кажа, ніякіх не бачыў. І як з тым рады даць усю бібліятэку перагарнуў, нават зачэпкі не знайшоў.

 Хм, сітуацыя.

 І не кажыце,  махнуў рукой кароль Мацей, пагаджаючыся.

 А слабыя бакі ў яе якія ёсць? Можна хоць нешта супраць яе выкарыстаць?

 Калі нават Семаргал за сваім чарадзействам не перамог яе, то я ўжо і не ведаю, як яе яшчэ можна адолець.

 Нічога, галоўнае не апускаць рукі. Што-небудзь ды прыдумаем.

 Добра, што вы зараз з намі. Ізноў, усе нашы спадзяванні на вас.

Размова зацягнулася да позняга вечара. Гісторыя, што распавёў кароль Мацей, і расчароўвала, і прымушала задумацца. Дзеці былі ўпэўненыя, што пабачаць нарэшце мір на гэтых землях. Хаця, у каралеўстве Сварга, зрэшты, так і было. Але па суседстве. Бедныя Сэнмур і Рэгла, такія выпрабаванні леглі на іх юныя плечы. Янка з Міланай не былі тымі, для каго «за чужым плотам не мой клопат», і да бяды сяброў яны паставіліся са спачуваннем, як да сваёй. Сябры сяброў не кідаюць, а дапамагаюць. А як трапілі ў небяспеку то ўратоўваюць. А дапамагчы ім трэба было абавязкова, знайсці нейкае выйсце. Але якое?

Яны былі і ўсцешаныя ад вяртання ў гэтае загадкавае каралеўства ды сустрэчы са старымі знаёмымі, і адначасова перапоўненыя цяжкімі думкамі і разважаннямі над тым, што яны могуць зрабіць, каб выправіць сітуацыю, каб даць адпор новаму злу.

Падобна, што іх чакаюць новыя прыгоды і выпрабаванні. У Янку з Міланай зноў бачаць моц, і падобна, што на іх ізноў ускладаюць усе спадзяванні. А значыцца, яны не могуць падвесці і павінны ў чарговы раз апраўдаць давер.

Прыём

Наступным ранкам Янка прачнуўся ад лёгкага, але настойлівага грукату ў дзверы.

 Хто там?

 Яначка, ты не спіш?  пачуўся звонку голас сястры.

 Ужо не. Заходзь.

Ноч яны правялі ў спальнях для гасцей, прасторных і раскошных, як і мае быць у замку. Пакоі месціліся насупраць так, што дзверы глядзелі адны на другія, Мілана ўвайшла і разгублена спытала:

 Ты чуеш? Што гэта за гул стаіць?

Янка насцярожана прыслухаўся.

 Здаецца, не чуваць нічога,  пацепнуў ён плячыма.

 Ясна. Хадзем за мной.

 Ды што здарылася? Дай хоць апрануся.

І хлопец, нічога не разумеючы, вылез з утульнага ложка, накінуў вопратку, і рушыў услед за ўстрывожанай сястрой. Хуткай хадой яны заляцелі ў пакой Міланы, і яна падвяла брата да акна. За шыбай і насамрэч усё гуло. Падавалася, што там шумеў вялізны натоўп, чаго зусім не было чуваць са спальні Янкі, дзе вокны выходзілі на іншы бок замка.

Хлопец паспрабаваў разгледзець, што там адбываецца, але ніяк не атрымлівалася. Віднелася трохі замкавая плошча, і тое вельмі малая яе частка. Хаця і гэтага было дастаткова, каб заўважыць, што пад мурамі збіраецца ўсхваляваны народ.

 Што там?  занепакоена пыталася дзяўчына.

 Цяжка нават здагадацца. Адсюль дрэнна відаць. Мяркую, што нейкі натоўп сабраўся пад цэнтральным уваходам.

 Яны ўсе сабраліся сюды ўвайсці?

 Не думаю. Ва ўсялякім выпадку дакладна не падобна, каб яны мелі злыя намеры.

 Хоць гэта супакойвае. Тады што?

 Вось гэта і трэба высветліць. Самому цікава. Хадзем!

Толькі яны выйшлі за дзверы, як на калідоры на іх ледзьве не наляцеў прыдворны, напэўна шамбялян, які адказваў за пакоі і гаспадарку пры палацы.

 Вух! Вы ўжо ўсталі? Гэта файна,  пераводзячы дыханне, звярнуўся ён да іх.  Дзень добры, Ваша Мосць!

 І вам дабрыдзень! Прабачце, а што там робіцца?

 Я ўласна з гэтай нагоды. Там, там,  усхваляваны, не мог ён падабраць словы.

 Усё добра?

 О, як найлепей!  адмахнуўся ён і нарэшце ўсміхнуўся.  Папросту, вас жадаюць бачыць.

 Хто?

 Ды ўсе! Як толькі погалас разнёсся, што вы зявіліся, жыхары ад самай ночы пачалі сцякацца пад муры замка. Усе жадаюць вас пабачыць.

Гэта не магло не цешыць, але і трохі бянтэжыла. Яны не чакалі такой увагі, хацелі папросту наведаць каралеўства і старых знаёмых.

Дзеці пайшлі ўслед за шамбялянам, які прывёў іх у прасторную залу, дзе ўжо сабраліся кароль, яго верныя рыцары і прыдворныя. Некаторыя таксама толькі далучаліся.

 А вось і яны, нашы юныя героі! Дзень добры, мае дарагія!  усцешана павітаў іх кароль Мацей.  Як спалася?

 Дзякуем, добра! Толькі не можам зразумець, з чаго такі перапалох ад ранку.

 Як жа! Каб вас пабачыць, столькі народу сабралася, колькі нас усіх вітаць не збіралася. Нам нават крыху зайздросна,  пажартаваў Мацей.

 Але ж мы самі здзіўленыя,  разгублена прамовіла Мілана.

 Ха-ха-ха, усё разумею. Як і мы, і не менш за вас, паверце.

З залы быў выхад на парадны балкон, з якога адкрываўся від ужо на ўсю замкавую плошчу. Нават за замкнёнымі шыбамі гул адчуваўся неймаверны. Мілана з цікаўнасцю акуратна вызірнула з-за фіранак:

 Ашалець! Янка, ты толькі зірні.

Хлопец таксама падышоў і выглянуў. На вуліцы стаяў тлум, якія займаў амаль усю прастору, што паўставала перад вачыма. Дзеці былі ў шоку. Няўжо іх прысутнасць выклікала такую зацікаўленасць?

 Яны насамрэч прыйшлі толькі дзеля таго, каб нас пабачыць?

 Анягож! Вы іх героі. А народ любіць сваіх герояў. Яны вам вельмі ўдзячныя.

 І што мы мусім рабіць?

 Як мінімум павітаць іх. Яны прагнуць упэўніцца, што вы напраўду зноў зявіліся. А калі вы скажаце ім хоць пару бадзёрых слоў гэта вельмі іх усцешыць.

 Што ж, павітацца з жыхарамі каралеўства мы і самі будзем радыя.

Перад імі расчынілі дзверы, і Янка з Міланай, ўзяўшыся за рукі, выйшлі на балкон. За імі прайшлі кароль, рыцары і вайскводцы. Натоўп адразу ж захоплена загудзеў. Янка і рад бы быў нешта сказаць, але яго словы папросту патанулі б у гэтым гомане. Таму яны з сястрой ветліва памахалі рукамі, на што прысутныя яшчэ больш узняліся на радасныя воклічы, вітаючы сваіх герояў і вызваленцаў. І толькі калі тлум трохі прыціх, хлопец змог звярнуцца да іх:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3