Змрочная і халодная гісторыя
З узрушанымі пачуццямі яны прайшлі скрозь браму і апынуліся на замкавым двары. Знешне тут не надта нешта змянілася, хіба толькі дэкарацыі нішто больш не нагадвала пра колішняе панаванне Семаргала. Але галоўнае, што звяртала на сябе ўвагу гэта насельнікі замка. Цяпер ва ўсіх былі па-сапраўднаму шчаслівыя твары, па якіх было відаць, што яны жывуць свабодна і дыхаюць на поўныя грудзі. А яшчэ значна больш было простага люду, які цяпер адчуваў сябе роўным з заможнымі панамі. Так бывае, калі законы ў краі працуюць для ўсіх аднолькава, і калі яго жыхары ставяцца з павагай адзін да аднаго. Не было больш пагарды і пыхі на тварах вяльможаў, а твар кожнага з мінакоў быў ветлівы і ззяў добразычлівасцю.
Там-сям стаялі лаўкі купцоў і рамеснікаў. Чаго тут толькі не было разнастайныя прысмакі на любы густ, ад якіх разгараўся апетыт, а яшчэ ганчарныя вырабы, кавальскія, ткацкія Мілане нават захацелася таго-сяго набыць, яна падышла да адной гандляркі і намервалася ўжо нешта прымерыць, але брат яе адцягнуў:
А расплачвацца чым будзеш?
Я маю грошы.
Ты яшчэ картку прапануй.
І тут яна апамяталася, што мясцовых грошай у яе і насамрэч няма.
А-ёечкі, і праўду, усміхнулася яна. Ну, не лёс.
І яны пайшлі далей за павадыром. Хутка яны былі перад вялікімі масіўнымі дзвярыма, абабітымі чаканкай ручной работы з медзі сапраўдны твор мастацтва.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана! Да караля! прамовіў жаўнер да аховы і перад імі расчынілі ўваход.
Унутры былі шырокія парадныя мармуровыя сходы, якія вялі да троннай залы, якая таксама знаходзілася за дзвярыма, але ужо з дрэва, вельмі прыгожа распісанымі рознымі карцінамі, інакш і не скажаш.
Рыцар Янка і каралеўна Мілана! ізноў абвясцілі іх, але ўжо ўрачыста, і запрасілі ўвайсці.
У зале, на пэўным узвышшы, на раскошным троне велічна сядзеў кароль Мацей. Збоку стаяў даўгі стол, відаць, для баляванняў ці для прыёму высокіх гасцей, за якім сядзелі некалькі слынных рыцараў, сярод якіх дзеці адразу пазналі Мікалая, Рыгора і Прылепу. Здзіўляла толькі, што не было Вярнігары.
Юнакі паважліва схілілі галовы і накіраваліся да караля. Але той, нібы забыўшыся пра ўсе нормы прыдворнага этыкету, ускочыў з месца і сам хутка накіраваўся да іх.
Да ліха ўсе цырымоніі! усклікнуў ён узрушана. Як жа я рады вас бачыць! Дайце ж я вас абдыму!
Дзеці нават трохі разгубіліся. А да іх ужо падарваліся і рыцары з-за стала, усцешаныя сустрэчы.
Чаму ж вы без папярэджання? Я б учыніў сапраўдны баль у гонар вашага прыбыцця.
Дык мы хутчэй так, праведаць, усё ніяк не маглі адысці юнакі ад гэтак гарачай сустрэчы.
Адно толькі ваша зяўленне для нас ужо свята!
Пасля караля дазволілі сябе расчуліцца і рыцары, кожны з якіх меў за гонар паціснуць руку Янку і схіліцца перад прыгажуняй Міланай, іх сапраўднымі героямі, якія ўжо некалькі разоў ратавалі каралеўства ад бяды.
З якой жа мэтай ці з якой нагоды вы да нас завіталі? Ці можам вам чымсьці дапамагчы?
Сумавалі па вас. Вось і вырашылі выправіцца ў шлях.
І гэта правільна! Нам таксама вельмі вас не ставала. Гэта ж колькі мы не бачыліся? Гадоў дзесяць?
Недзе так.
Хм, падзівіўся Мацей, аглядаючы Янку і Мілану, якія за такі час амаль не змяніліся. Хаця ў яго самога і валасоў сівых пабольшала, ды і рыцары, што тут прысутнічалі, былі ўжо не такімі маладымі. Але нічога не сказаў. Ды што гэта я?! раптам спахапіўся кароль. Вы ж з дарогі, пэўна, галодныя?
Не без таго.
Я ўжо распарадзіўся, зараз нам пададуць абед. Спадзяюся, вы не адмовіце нам у сціплым застоллі?
Гэта з радасцю, усміхнуўся Янка, страўнік якога даўно ўжо прасіў падсілкавання.
Усе расселіся, і па хуткім часе на стале зявіліся разнастайныя стравы. Наглядзеўшыся на гандлярскіх лаўках на прысмакі, яны гатовыя былі зесці ўсё, што прынеслі і папрасіць дабаўкі. Хаця стол і без таго быў багаты нават для рыцараў, што за ім сядзелі.
Даўно мы ў вас не былі, пачаў размову Янка. Дарогаю мы заўважылі, наколькі змяніліся твары ў мясцовых жыхароў. Бачна, што яны нарэшце адчуваюць сябе вольнымі і шчаслівымі.
Так, мы прыклалі ўсе намаганні, каб народу жылося добра. Шмат чаго давялося змяніць, шмат чаго збудаваць, але тое прынесла свой плён. Калі народ шчаслівы, то і ўладар можа спаць спакойна, усміхнуўся Мацей. Калі кіруеш народам, найперш пра ягоны дабрабыт і трэба дбаць. Добра будзе жыць ён добра будзе і табе.
Каб усе кіраўнікі так думалі. Вашаму народу з вамі пашанцавала.
Спадзяюся. Зрэшты, ён таго варты, пасля столькіх гадоў прыгнёту і барацьбы за волю.
Дарэчы, за гэты час, спадзяемся, больш ніякіх спроб напасці на каралеўства не было?
Пасля таго, як апошнім двум захопнікам задалі чосу, іншым ахвочым нават думаць пра гэта перахацелася, узрушыўся рыцар Мікола, прыгадваючы слаўныя часы недалёкай мінуўшчыны.
Так, дыхту далі ім добрага, пагадзіўся Рыгор.
Гэта файна, адобрыў тое Янка. А як зараз у вашых суседзяў справы?
Вы пра караля Сэнмура?
Караля?
Так, цяпер ён кароль у каралеўстве Вагорыя. І ў іх, на жаль, усё не так добра, калі не сказаць болей усё даволі кепска.
Але што такога магло здарыцца?
Віной усяму залішняе захапленне Семаргала чарадзействам. Кажуць, ён валодаў нейкай кнігай замоў, таму і быў такі магутны. Падобна, што ён знайшоў у ёй, як пры дапамозе свайго чарадзейскага кія выклікаць не толькі спусташальны агонь, але і як здабываць яго з нетраў зямлі, яшчэ больш страшны і знішчальны. Ён прыняў усе меры перасцярогі адправіўся ў горы, падалей ад забудоў, каб ніводнай жывой душы не было навокал. Але не разлічыў ён, якая скрышальная, разбуральная моц можа хавацца ў тым заклёне.
Што ж там за заклён такі быў?
Што за ён не ведаю. Але вядома, што намерыўся Семаргал выклікаць вогненную кроў зямлі.
Дзеці пераглянуліся паміж сабой.
Напэўна, размова пра магму, як пры вывяржэнні вулкана, выказаў Янка шэптам сваю здагадку Мілане.
Вынік яго чарадзейства адчулі нават мы, працягваў Мацей. Зямля тады здрыганулася так, што скалыхнула месцамі і землі нашага каралеўства. Горы расчыніліся, і з расколіны хлынула нешта падобнае на расплаўленае ў пячы жалеза, якое сваім агнём жэрла ўсё на сваім шляху: дрэвы хутка ператвараліся ў попел, будовы не вытрымлівалі і ахопліваліся полымем, усё жывое адразу знікала. Гэта быў сапраўдны кашмар, жах, якога ніхто ніколі ў жыцці не бачыў. Але самае страшнае ён ніяк не мог спыніць гэтай бяды, бо цалкам не ведаў, як. Усё ягонае каралеўства апынулася пад пагрозаю, і прычынай таму быў толькі ён сам, яго небяспечнае захапленне. І калі ён асэнсаваў гэта, было ўжо позна спусташальная плынь, хай і не хутка, але вынішчыла добрую частку зямель.
Як жа Семаргал даў рады?
У тым і бяда, што даць рады з гэтым нават ён, з усімі сваімі ведамі і моцай, не мог. Каб уратаваць сваё каралеўства ён быў вымушаны звярнуцца да панны Маразанны. Вох, каб вы яе ведалі! Яшчэ больш злосная і бязлітасная вядзьмарка, чым сам Семаргал. Нават ён яе пабойваўся. Але не меў ён тады выйсця, хоць і невядома цяпер, што тады было б лепей. Каб ведаў ён, да чаго гэта прывядзе, мо і не звяртаўся б да яе.
Такая страшная?
Хутчэй магутная! Семаргалу агонь падуладны, а Маразанна ўсё, што пажадае у лёд ператварае. Што там казаць нават агонь у сілах калі не замарозіць, дык пагасіць сваім холадам. І сэрца ў яе, кажуць, ледзяное. А Волх, пагатоў, наогул ёй не раўня, і побач з ёй не стаяў. Яго магчымасці так, дзіцячыя забавы. Бо Маразанна не папросту вецер магла выклікаць, а такі ўраганны віхор, што рукі-ногі павыкручвае, ды шыі ўсім зломіць.
Як жа яму собіла з ёй звязацца?
Нездарма ж кажуць як топішся, то і за вострую касу схопішся. Падобна, што не бачыў ён іншага выйсця ў той момант, вось і быў вымушаны дамаўляцца. Толькі дамова апынулася тая не танная.