Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд стр 3.

Шрифт
Фон

Дзеці і самі прагнулі ўжо як мага хутчэй залезці ў сухую хатнюю адзежу і адагрэцца кубкам духмянай гарбаты. Тым часам на кухні пачулася патрэскванне на патэльні, і пайшоў водар, які бударажыў апетыт. Гэта маці разагравала смажаную бульбачку на скварках. Галодныя з вуліцы, яны падмялі ўсё падчыстую і, падмацаваўшыся і адагрэўшыся, ужо павольна прыняліся за гарачы напой. Стомленасць знікала, і надыходзіў гарманічны супакой. Цяпер можна было і адпачыць, наперадзе яшчэ чакаў насычаны вечар.

А дзеда пайшоў у сваю камору, дзе захоўваў як каштоўныя, так і рэчы, у якіх патрэба была толькі час ад часу. Напрыклад, там ляжала акуратна загорнутая ў тканіну маска казы, сімвал урадлівасці, ладу і дабрабыту ў сямі. Яна была ўжо старая, ён сам яе рабіў калісьці даўно з папе-машэ для сваёй дачкі. Але тая ўжо даўно вырасла і пасля шлюбу зехала з мужам у іншую краіну. Застаўся толькі сын, бацька Янкі з Міланай. Вось для Міланы ён яе і даставаў, вельмі хацела яна быць козачкай на Каляды, адна з галоўных гераінь, як-ніяк. Роля для яе адводзілася вясёлая, што вельмі цешыла дзяўчынку. А для поўнага вобраза кажушок быў недзе прыхаваны, яшчэ больш стары за маску. Не паверыце дзед яшчэ сам яго ў дзяцінстве насіў, бегаў праз сумёты ў ім да школы.

Было нешта і больш значнае ў яго у куце, таксама прыкрытая, стаяла вялікая калядная зорка, з якой хадзілі па вёсцы,  галоўны сімвал калядоўшчыкаў. Увогуле, дзеда быў на ўсе рукі майстра, за што яго ў вёсцы ўсе вельмі паважалі і цанілі. Зорка была на кіі, шыкоўная і прыгожая. Янка, найверагодней, з ёй не даў бы рады, бо цяжкаватая была, таму яна прызначалася для таты. А Янка любіў хадзіць з буслом звычайная лялька на палцы галава з даўгой чырвонай дзюбай са штыкецін з вяроўкай, за якую, калі паторгаеш, то дошчачкі стукаліся адна аб адну і выдавалі гук, нібы насамрэч бусел клекатаў. Было нешта і для маці, якая любіла пераўвасабляцца ў цыганку старыя, бабуліны, кажух ды некалькі пярэстых рознакаляровых хустак: і на галаву, і каб падвязацца. Заставалася надзець на шыю каралі, зрабіць яркі макіяж і вобраз гатовы.

У другой палове дня па іх завіталі сябры клікалі за галоўных калядоўшчыкаў. Бо без дзедавай зоркі, што гэта за Каляды? У некаторых хатах таксама захоўваліся зоркі, размаляваныя з фанеры, але іх «гвязда» ў параўнанні, нават з імі ўсімі разам узятымі, была сапраўдным мастацкім творам. А іх бабця мела неверагодны прыгожы ды гучны голас і заўсёды была галоўнай «запявалай», за ёй цягнуліся ўжо і ўсе астатнія. Уласна, ёй роля «бабы» і адводзілася. Адпаведна, яе стары быў «дзедам», чый вобраз увасабляў агульны вобраз продкаў. Менавіта ён узначальваў гурт калядоўшчыкаў і павінен быў весці «казу». На дзядулю быў апрануты стары кажух, які ўжо шмат бачыў, з такой жа паношанай шапкай, яшчэ ўскудлачаны парык і прымацаваная доўгая сівая барада.

Галоўны збор быў на ўскрайку вёскі, адкуль і пачыналі хадзіць па хатах. Там ужо сабралася з дзясятак удзельнікаў, таксама святочна апранутых, і добрая колькасць дзяцей, якія чакалі на ўрачыстасць. Былі і «цыган» з «мядзведзем», яшчэ адна «козачка», «жаўнер» і нават «чорт». Механошам быў іх дзядзька, стрыечны брат бацькі, які жыў на суседняй вуліцы. Чакалі толькі музыкаў, куды ж без іх. Праз некалькі хвілін падцягнуліся і яны, нарэшце можна было пачынаць.

Пасля вясёлых прывітанняў музыкі зайгралі і заспявалі. Зазвычай яны распачыналі з песні на Раство «Учора з вячора»:

Пасля чаго ўсе рушылі з бадзёрай песняй «Ой, дзе ж мы ходзім»:

З ёй яны ўжо і заходзілі на першы двор, што быў па дарозе. У драўлянай хаце жыла шматдзетная сямя. Калядоўшчыкі толькі пачалі праходзіць праз веснічкі, не дайшлі нават да хаты, а дзеці ўжо гуртам высыпалі, як гарох на вуліцу, хто што паспеў начапіць, і весела віталі калядоўшчыкаў. Тым часам настаў час Міланы.

Мілана скакала, не шкадуючы ног, як сапраўдная малая козачка. Ды з такім запалам, што і снег мог пад ёй растапіцца. Але песня скончылася, і яна ўпала на зямлю.

 Вох,  заквохкаў стары,  натанчылася наша козачка, наскакалася, змарылася зусім. Ні жывая, ні мёртвая, ледзьве дыхае. Вой, што ж нам зрабіць, каб яна ачуняла?  пытаецца дзед у дзяцей.

 Трэба падзьмуць на яе і пашкадаваць,  прапанаваў адзін з малых, потым падышоў да Міланы, прысеў да яе на кукішкі і пачаў дзьмуць ды гладзіць па кажуху.

Дзядуля, гледзячы на гэта, з замілаваннем усміхнуўся.

 Ну, можна і так. А што яшчэ, як вы думаеце?

Малыя прызадумаліся, паглядаючы на яе задуменнымі вачыма, поўнымі спачування.

 Трэба даць кавалак сала, каб каза ўстала,  падказала ім маці.

 Можна і цукерак!  раздаўся жаласлівы голас «казы» праз маску, на што дзеці засмяяліся.

 Во, бачыце, якая ў нас козачка-ласуха. А як цукерак зесці, то і на плот зможа ўзлезці!  весела прагаварыў стары.

Тут іх бацька выйшаў з хаты, трымаючы ў руках вялікую міску, у якую былі насыпаны ласункі. Дзеці наўзахваткі з гоманам пацягнуліся па цукеркі і пачалі іх пхаць хто ў маску казе, каб тая ачуняла, хто ў рукі. Мілана адразу заварушылася, каб іх узяць, бо цукеркамі яе папросту засыпалі.

 Вой, дзеткі, якія вы малайцы!  пахваліў іх дзед.  Бачыце, козачка, дзякуючы вашым клопатам, адразу ажыла. Дзякуй вам вялікі! Толькі давайце гэта ўсё пакладзём у мех, бо, баюся, яна столькі за раз не зесць,  зубы забаляць.

Дзеці засмяяліся і перасыпалі свае падарункі да механошы.

 Дзякуй, вам гаспадары! Дабрабыту на двары! Вашай хаце сто гадоў жыць у багацці! Вашы любыя дзеткі няхай растуць, як прыгожыя кветкі!  пасыпаліся зычэнні гасцінным гаспадарам і іх малым.

 Мусім зараз развітацца, трэба далей у шлях збірацца. Добра нам было ў вас, ды чакаюць далей нас.

Калядоўшчыкі развіталіся і вырушылі з песнямі за брамы да наступнай хаты:

З прыгожай працяглай песняй усёй талакой падышлі да наступных варот. Дзяцей там не было, жылі толькі старыя, самотна. Але можа менавіта таму і былі яны так усцешаныя гасцям, якія ўраз узнялі настрой, бо хацелася і ім, адзінокім, свята, мо і болей, чым іншым.

Старыя слухалі, стаіўшы дыханне. А бабуля, не вытрымаўшы, гэтак расчулілася, што нават пусціла па шчацэ слязіну. Бо шчырасць завіталых да іх аднавяскоўцаў-калядоўшчыкаў узрушыла да глыбіні душы, іх галасы зачароўвалі, а на пераапранутых у святочных персанажаў дзяцей немагчыма было глядзець без замілавання. Дзед жа, гаспадар той хаты, нават не дачакаўшыся танцаў «козкі», быў гатовы ўсіх асыпаць пачастункамі. А калі тая яшчэ і сваё заліхвацкае майстэрства выявіла, то не мог спыніцца ў пахвале, а потым нават і на калена апусціўся, каб абняць яе.

У кожную хату яны, зразумела, не заходзілі. Бо так і да раніцы не абышлі б усіх. З большага, завітвалі да тых, хто быў з дзецьмі ці жыў самотна і насамрэч меў у тым патрэбу, каму варта было ўзняць настрой. Зачыняць перад калядоўшчыкамі дзверы было нельга, бо так можна было наклікаць бяду і на дом, і на гаспадарку. І па пэўным часе нават запаснога механошу давялося падключаць, бо першаму ўжо і цяжка несці было столькі тых «падзяк» надавалі. Пад канец вёскі ўсе былі добра стомленыя і з поўнымі мяхамі. Але, нягледзячы на тую стому, ва ўсіх быў святочны бадзёры настрой. Калядоўшчыкі неслі радасць людзям і ў адказ атрымлівалі такі зарад станоўчых эмоцый, што, каб не позні час, калядавалі б і яшчэ. Ды і без таго назбіралі на ўсіх артыстаў з лішкам. Прытым, яны не толькі прымалі пачастункі. Так, у адной з хат жыла ўдава з трыма дзеткамі. Калядоўшчыкі не толькі зладзілі цэлае прадстаўленне для іх, а яшчэ і пабавіліся з малымі, павадзілі з імі карагод, а пад канец і самі абдарылі дзятву падарункамі. Павінна ж быць свята ва ўсіх у такі ўрачысты час. На Раство ўсе чакаюць цудаў. І часам яны здараюцца

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3