Зараснікі далей рабіліся густымі і непралазнымі. Праз пэўны час кампанія прабіралася, як мядзведзі цераз кусты малін, трэск ад юнакоў стаяў не меншы. Праз якіх пару гадзін цяжкага вандравання Мілана спынілася і, пераводзячы дыханне, абаперлася на разгалістае дрэва.
Некалькі хвілін перадыхнём, добра? звярнулася яна.
Так, вядома, з разуменнем пагадзіўся брат.
Прызнацца, я трохі стамілася. Ідзём доўга, лес стаў зусім непралазны.
Добра, можна і маленькі прывал зрабіць. Наколькі я памятаю, тут ужо недалёка засталося, да цемры ў любым выпадку паспеем.
Так, пацвердзіў Вуж. Перадыхнём, яшчэ рывок, і будзем на месцы.
Яны паселі вакол дрэва і моўчкі атрымлівалі асалоду ад той чароўнай цішыні, якая стаяла ў лесе. Як жа гэта цудоўна! Толькі недзе ўдалечы быў чуваць забіяцкі спеў нейкай адзінокай птушкі.
Ногі адчувалі стому, і Мілана нахілілася іх памасіраваць.
Чш-ш-ш нечакана насцярожыўся Янка. Чуеце? прашаптаў ён.
Усе ўважліва прыслухаліся. Сапраўды, недзе ўдалечыні пачулася храбусценне галінак, відаць, рухалася нешта вялікае. Гук рабіўся ўсё выразней Дзеці стаіліся, а Вуж прыхіліўся да зямлі і ўважліва прыслухаўся. Яму хапіла некалькі секунд, каб усё зразумець. Яго вочы пашырэлі, было ясна, што гэта нешта нядобрае.
Дзікі! Усе на дрэва! раптоўна закрычаў ён.
Вы ўпэўненыя? не хацела верыць у гэта Мілана.
Яна яшчэ добра памятала тых бязлітасных дзікоў, якія ледзьве не з варяцтвам прыслужвалі Волху. Гэта не тыя істоты, з якімі вам захочацца сустрэцца ў глухім лесе.
Дакладна! ні на хвіліну не сумняваўся Вуж. Можа, слых у змей не самы лепшы, але па наймалым ваганні глебы і паветра я магу, як ніхто, вызначыць, хто і дзе знаходзіцца. Таму, паверце, зараз лепш не марудзіць.
Усё, больш не трэба было ніякіх слоў. Янка прыпадняў змея на галіны дрэва, пад якім яны сядзелі, дапамог забрацца сястры, хутка ўзлез і сам. Для большай бяспекі яны забраліся як мага вышэй і, стаіўшыся, утаропіліся долу. Прайшло некалькі імгненняў, і непадалёк захадзілі ходырам верхавіны высокіх зараснікаў разрослага хмызняку. Нарэшце з-за кустоў паказаліся і вінаватыя таго шуму. Вужык цалкам меў рацыю, гэта і насамрэч апынуліся дзікі.
Напачатку з-за кустоў выбег адзін буйны і з грознымі чорнымі вочкамі, якія шалёна бегалі на яго зарослай шчаціннем галаве, азіраючыся па баках, ці няма каго. Дзік нешта неразборліва прабурчаў і прабегся трохі наперад.
Але далейшая карціна прымусіла нашых падарожнікаў прыемна здзівіцца. Услед за ім выбеглі з дзясятак невялічкіх яшчэ паласатых парсючкоў. А за імі крочыла, відаць, іх маці.
Дык гэта ж сямя, з усмешкай ціха прамовіла Мілана.
Так, пэўна, не ва ўсіх ёсць жаданне ваяваць на баку злыдня, прымеціў яе брат.
Лішні раз пераконваюся, што не варта пра ўсіх думаць аднолькава.
Маеш рацыю, сястрычка.
Шчаслівая вялікая сямейка доўгім ланцужком, самавіта перавальваючыся, прабегла недалёка ад іх і з такім жа шумам, патрэскваючы пад сваімі капыткамі галінкамі, схавалася ў зарасніках. І толькі па верхавінах галін, якія хісталіся і прагіналіся, можна было здагадацца, у якім напрамку кабаны аддаляюцца.
Хто б мог падумаць?! дзівіўся Вуж. Такія малыя, а столькі шуму.
Ну дык і іх нямала, усміхнулася Мілана.
Гэта дакладна. Весела ім хіба.
Янка злез з дрэва і дапамог астатнім.
Але ж усё адно лепей ад іх трымацца здалёк, прамовіў Вуж. Ніколі не ведаеш, што ў гэтых дзікоў на розуме.
Так, яны могуць здзівіць.
Пакуль мы не дойдзем да Пугача, нам лепей трымацца асцярожкі, адзначыў хлопец.
Ужо блізка. Мяркую, па дарозе да яго нас больш ніякія сюрпрызы не чакаюць.
І яны, атросшыся, рушылі далей. Ужо было відаць, як хутка пачынае шарэць, і падарожнікі дадалі ходу. Іх шлях быў без прыгод. Нарэшце яны пабачылі наперадзе прасвет.
Падаецца, недзе тут, пачала ўспамінаць Мілана.
Маеце рацыю, падтакнуў Вуж. Мы прыйшлі.
І праз хвіліну перад імі паўстала прасторная паляна. А пасярод яе велічна ўзвышаўся магутны разгалісты дуб той самы, у якім жыў мудры спадар Пугач. Гэта было яго неверагодна дзіўнае жыллё.
Гісторыя караля Мацея. Янка з Міланай героі на вякі
Ужо пачынала вечарэць. Вандроўнікі цэлы дзень правялі на нагах і пасля доўгай дарогі вельмі стаміліся. Але, як толькі перад вачыма паўстала жыллё Пугача, настрой адразу ж узняўся, стомленасць бы рукой зняло, і яны дадалі хады. Цёплыя пачуцці і яркія ўспаміны атачылі іх, і юнакі заспяшаліся да запаветнага дрэва, бы іх вецер падхапіў.
Яны пабеглі так бадзёра і гучна, што радасны гоман было чуваць па паляне. Відаць, гаспадар Пугач, які чакаў гасцей, пачуў тыя воклічы і высунуў галаву з дупла. А, пазнаўшы сваіх старых знаёмых, ён усцешана выбраўся на тоўстую галіну, што расла пад дуплом, і павітаў кампанію, ветліва махаючы крылом.
Спадар Пугач! Спадар Пугач! шчасліва закрычалі яны. Дзень добры!
Хо-хо-хо! засмяяўся ён. Добры! Насамрэч добры! Няўжо ж гэта вы, мае даражэнькія?! Як жа я рады вас ізноў бачыць, вы нават не ўяўляеце. Ну, давайце заходзьце. Зараз, зараз усё паўтараў ветлівы гаспадар.
Пугач нырнуў зваротна ў сваё жыллё. Праз некалькі імгненняў пранёсся працяглы трэск, да якога было цяжка прызвычаіцца. Падавалася, дуб вось-вось напалову патрэскаецца. Дрэва задрыжала, і ўпоперак яго пачала зяўляцца расколіна, вышэйшая за дарослага чалавека. Яна шырэла, пакуль не зрабілася дастатковай для таго, каб праз яе можна было прайсці.
Юнакі разам з вужыкам, апынуўшыся ўнутры, асцярожна пакрочылі па цёмным вузкім калідоры, ад якога цягнула волкай старой драўнінай. Але яны не звярталі на гэта ўвагі, бо ведалі, наколькі ўтульна і прасторна долу, папросту казачна.
Хутка пабачыўся прасвет, а там і пакой. У гасціную залу яны ўвайшлі разам з Пугачом, які адначасова з імі спусціўся з гары па стромкіх сходах. Ён распасцёр свае шырокія крылы і, не хаваючы эмоцый і шчырых пачуццяў, накіраваўся да іх.
Мае сябры, дайце ж я вас абдыму! паклікаў ён усіх пад свае крылы. Які ж я шчаслівы, што вы прыйшлі! Мае прывітанні!
Дзень добры! прытуліліся юнакі да яго. Мы таксама рады вас бачыць, мы вельмі сумавалі.
Хо-хо-хо! Як жа мяне цешаць вашы словы! Вужу! звярнуўся ён да змяі. Які ж ты малойца, што адшукаў іх! Цяжка было?
Не без гэтага, задача была няпростая, усміхнуўся той. Па праўдзе, больш пужала, што трэба было адправіцца туды, куды нават і сам не ведаў.
Невядомасць многіх пужае, гэта нармальна.
Так, але ж як у тую невядомасць было трапіць?.. Ледзь адшукаў ход. Давялося ўспамінаць усё, што казаў бацька, астатняе дамысліваць.
Я ніколі ў табе не сумняваўся, ты заўжды быў цямлівым. Такі ж разумны, як бацька. Ён бы табой ганарыўся.
Дзякуй, спадзяюся.
Тое дакладна, павер мне. Ну, а вы як маецеся, мае юныя сябры? звярнуўся ён да Янкі з Міланай. Пакажыцеся.
Усміхаючыся, яны адышлі на некалькі крокаў назад.
Хм, задуменна прамовіў Пугач. Прызнацца, я чакаў вас убачыць большымі. Хаця нешта ці ўспомніў, ці падумаў ён і махнуў крылом. Мне б так захоўваць знешні выгляд, засмяяўся ён і правёў па сваім старым пері.
Ну што вы! Вы вельмі добра выглядаеце.
Дзякуй за добрыя словы! Пацешылі старога. Распавядзіце ж, чым займаліся ўвесь гэты час? Дзе былі, што бачылі?
Ды асабліва нідзе. Дома ў дзядулі з бабцяй. Сябры, рыбалка, забавы. Нічога новага. Што ў нас магло здарыцца за такі кароткі час?.. прамовіў гэта і адразу ж сумеўся Янка, успомніўшы, што час дома і ў іншасвеце зусім розныя рэчы.
А ў нас тут, мае даражэнькія, столькі ўсяго здарылася, што вам нават і не перадаць.
Нам пан Вуж распавёў. Вельмі вам спачуваем.
Так, добрага мала.
Скажыце, калі ласка, а што ж адбылося з вашым каралём?
Вы пра рыцара Мацея, якога мы абралі каралём пасля перамогі над Волхам?
Так, менавіта. Слаўны ваяр. Ён жывы?