Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

Шрифт
Фон

Алег Грушэцкі

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

© Грушэцкі А., 2023

© Козел В., ілюстрацыі, 2023

© Афармленне. ТДА «Выдавецтва Чатыры чвэрці», 2023


Зімовая дарога

 Гэта наш апошні ўрок у гэтым паўгоддзі. Наперадзе вас чакаюць зімовыя вакацыі, Каляды, забавы і новыя прыгоды. Баўцеся добра, бо пасля адпачынку чакаю вас усіх з сачыненнямі на тэму: «Як я правёў калядныя святы». Напэўна, некаторыя з вас паедуць хто за горад, а можа хто і наогул у іншыя краіны. Так, Мілана?  звярнулася настаўніца да вучаніцы, якая ўжо аддалася марам, разважаючы, куды ж яна адправіцца.  Вось вы, куды плануеце паехаць?

 У каралеўства Сварга,  недзе летуценячы задуменна адказала дзяўчына.

 Куды?  жанчына ажно разгубілася.

 Га? Не, у вёску, да бабулі і дзядулі, вярнулася з нябёсаў на зямлю Мілана.

 Гэта ўжо больш зразумела, таксама люблю бываць на вёсцы. Але ж што гэта за каралеўства?

 Гэта так, з фільма аднаго, фэнтэзі, выкруцілася кемлівая школьніца.

 А я ўжо на секунду падумала, што нешта з геаграфіі прапусціла,  пажартавала настаўніца.  Зрэшты, зараз столькі экзатычных напрамкаў, што часам нават дзіву даешся.

Ужо дома дзяўчына прызналася брату:

 Ты ведаеш, я сёння знянацку ледзь не прабалбаталася пра каралеўства.

 Як так?

 Замарылася, быццам зноў па ім вандрую.

 Разумею, таксама сумую па тых прыгодах. Але ты, глядзі, асцярожней у наступны раз. Гэта вялікі сакрэт!

Яны насамрэч знудзіліся па тых часах, калі яны, як сапраўдныя героі, змагаліся за волю цэлага краю, ратавалі сваіх сяброў і адстойвалі справядлівасць. Успаміны адразу паглынулі іх, і ім зноў захацелася апынуцца побач са сваімі прыяцелямі, якія так хутка для іх сталі блізкімі і дарагімі: мудры Пугач, волат Вярнігара, вужалкі А як жа там Цмок пажывае? Улічваючы, што час у залюстрэччы цячэ зусім інакш, пэўна, ён ужо падрос. А каралевічы Сэнмур і Рэгла, з якімі склаліся такія цёплыя адносіны? Спаткацца б з імі ізноў А зрэшты чаму не? Бацькі ім ужо паабяцалі, што вакацыі яны правядуць у бабулі з дзядулем. А значыцца усё магчыма. І настрой адразу ж узняўся.

Ужо хутка яны радасна збіраліся ў дарогу. Але што з сабой узяць на гэты раз? Калі шчыра, браць даспехі Янку ўжо не так хацелася. За паўгода ён падрос, стаў больш сурёзны, і цягнуць з сабой у вёску штучны набор, ды яшчэ і зімой, яму ўжо было не цікава. Затое ў яго цяпер было тое крэсіва, пра якое ён так марыў. Бацька, даведаўшыся пра гэта, купіў яму, бо Янка нярэдка хадзіў у вандроўкі на прыроду са скаўтамі. І ліхтарык яшчэ паклаў у заплечнік, якасны, святлодыёдны. А таксама, хоць і кампактны, але досыць моцны палявы бінокль. І, вядома ж, не забыў ён запакаваць і акуратна ўкласці драўляныя крыж з падковай, пры дапамозе якіх можна было адчыніць чароўны партал праз люстэрка ў таямнічае каралеўства.

А вось Мілана і ў гэты раз з задавальненнем брала сваю дыядэму, якой вельмі ганарылася. Вельмі цешыла дзяўчыну тое, за што яе атрымала найпрыгажэйшая паміж аднагодкаў на раённым конкурсе! А на шыю павесіла той загадкавы кулончык дзіўнага фіялетавага колеру ў дэкаратыўнай аправе, пры дапамозе якога можна было выклікаць Цмока.

На наступны дзень яны ўжо і выехалі, каб паспець акурат да каляднай вячэры. Шлях быў няблізкі. Але менавіта зімой наш лес выглядае асабліва цудоўна, нават чароўна. Высачэзныя сосны і яліны, нібы заможныя шляхцюкі і паненкі, апранутыя ў багатыя пясцовыя шапкі ды палярыны, выхваляюцца хараством сваіх строяў, якія так і ззяюць на сонцы. А рассыпаны пад ім сумётамі белы пушысты снег зіхаціць пералівам, нібы раскіданыя прыгаршчамі дарагія дыяменты. Гледзячы на гэтае пышнае багацце, Мілана з цеплынёй ўспомніла тую самую футраваю палярыну ад Сэнмура, годную асоб каралеўскай крыві. Вось бы калі яна спатрэбілася. Але ў такой раскошы фарсіць па вёсцы неяк няёмка. Хіба што пры двары. І тут перад яе вачыма паўстала выява прыгожа ўбранага замка, у якім яны балявалі перад развітаннем, і ў якім нарэшце ўладарыў праўдзівы кароль. Калі ўсё складзецца добра, то найверагодней з ім можа і пабачацца. Спадзяемся, у каралеўстве нарэшце пануе мір і спакой.

Казачны пейзаж за акном зачароўваў, але белая аднастайнасць хараства паволі закалыхвала, і неўзабаве дзеці і самі не заўважылі, як праваліліся ў сон. Раптам іх абудзіла рэзкае тармажэнне. Машына не пайшла ў занос, бацька быў дасведчаным кіроўцам, а дзеці не пацярпелі, бо былі прышпіленыя поясам бяспекі. Прычынай усёй гэтай аказіі быў малады лось, які знянацку зявіўся на дарозе і ледзьве не стаў віноўнікам няшчаснага здарэння. Калі той заўважыў транспарт, што на яго рухаўся і сігналіў, ён спужаўся, і даў ходу, праўда, трохі прабуксаваўшы на старце даўгімі худымі нагамі.

 Вух ты, лось!  толькі і дзівіўся Янка.

 Так, ледзьве з намі не павітаўся,  прыходзіў у сябе ад шоку бацька.

 Далёка ж мы ад горада забраліся, відаць, як ласі так вольна шпацыруюць,  азіралася па баках Мілана, у надзеі выгледзець каго яшчэ.

 Чаму? Бывае, што яны і ў горад заходзяць,  не пагадзілася маці.

 Бывае, і зайцоў дзе на ўскрайку можна ўбачыць,  падтрымаў бацька.

 Ды ну?!

 Сам некалькі разоў бачыў.

Але ж ад горада яны былі зусім далёка. І праспалі дзеці досыць доўга, ужо хутка і дзедавы мясціны павінны былі паўстаць. Далейшая дарога была без здарэнняў, а ў хуткім часе яны праехалі і ўказальнік павароту на любімую вёску. Уздоўж дарогі ляжалі пухнатыя сумёты, за горадам снегу заўсёды паболей. А як толькі ўехалі ў вёску, адразу кінулася ў вочы акуратнасць гаспадароў адснежаныя ходнікі, пачышчаныя заезды да брам. Кожны імкнуўся прыбраць не толькі ў сваім двары, але і за плотам, каб суседзі не лічылі цябе за лайдака, ды й вока цешыла, зрэшты. Гэтак жа было чыста і дагледжана і перад дзедавай хатай.

На падездзе да вёскі яны патэлефанавалі, папярэдзіўшы, таму брамы ўжо былі расхінутыя. І, як толькі яны заехалі, усцешаныя бабуля з дзядулем выйшлі сустракаць сваіх родных.

Абдымкам не было канца. Унукаў старыя дык і ўвогуле не хацелі выпускаць з рук, па іх яны сумавалі найболей. А ў хаце ўжо чакаў накрыты калядны стол: бліны з мёдам і варэнікі, квашанне, выпечка ды прысмакі, смажаны карп, ды ў прыгожай шляхетнай супніцы дыміўся суп з лясных грыбоў. І пачэснае месца займала куцця ў гліняным гаршчэчку ячная каша з мёдам ды макам. З печы ж даносіўся водар апошняй стравы, якая гатавалася печанай бульбачкі ў чыгунку. І калі бабуля толькі ўсё гэта паспела, невядома.

Пакуль усе распакоўвалі рэчы, акурат і бульба дайшла, можна было сядаць з далёкай дарогі за вячэру. Тым больш, што і на двары вечарэла, а на небе ўжо можна было разгледзець першыя зоркі. У пакоі ўсё завіравала, і нават агромністы саламяны павук, што прыгожа звісаў з жырандолі і быў зроблены з сіметрычнай дакладнасцю, загайдаўся ў паветры, нібы прасіўся, каб і яго ўсадзілі разам з усімі. Стол быў засланы белым абрусом, вышыты ўзорамі па краях, а пад абрусом шамацела трохі саломы, якую клалі як сімвал урадлівасці і дабрабыту. А яшчэ гэта быў сімвал подсцілу, што быў у калысцы немаўляці-Ісуса пасля нараджэння. Часам нават дзівішся, наколькі цесна паганскія звычаі перапляліся з хрысціянскімі ў народзе.

 Дзяды, дзяды! Хадзіце куццю есці!  гучна прамовіў дзед, адкладваючы па лыжцы розных страў у асобны сподачак, які потым аднёс на падаконнік для продкаў-дзядоў.

Стары прачытаў разам з сямёй малітву, і ўсе селі за вячэру. З дарогі, ды яшчэ і такія ласункі Амаль усё сваё, з уласнага падворка. Усяго 12 страў, як і належыць у такі святочны дзень. Сапраўдная сямейная ўрачыстасць.

За сталом і гутарка пацякла. Старых вельмі цікавіла, што новага ў іх дзяцей ды ўнукаў: тата Янкі з Міланай узначаліў новы праект, які меў прынесці яму поспех, калі ўсё пойдзе гладка, а маці атрымала павышэнне і цяпер кіравала цэлым аддзелам. Мілана больш не ганялася за прызнаннем прыгажосці, затое паспяхова выступіла на гарадскім лінгвістычным конкурсе. Янка ж выдатна выявіў сябе на конкурсе па матэматыцы, да таго ж ён цяпер кіраваў скаўцкім атрадам вось дзе прыдаліся яго лідарскія здольнасці.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3