Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi стр 5.

Шрифт
Фон

 Э-эй! Разагналіся! Пачакайце! Зусім задурылі галаву сваімі павучаннямі, апамятаўся ён, узгадаўшы пра свае абавязкі.

 Што такое?

 Яны яшчэ пытаюцца! Забілі мне галаву сваімі разважаннямі і пайшлі задаволеныя. Я ж адразу сказаў, што наш службовы абавязак не прапускаць нікога незнаёмага.

 А якія ж мы незнаёмыя? Мы вас ужо сем гадоў як ведаем, а вы нас.

Хлопец нібыта здзекаваўся з іх, выпрабоўваючы цярпенне.

 Так, усё! Кажу, хопіць мне дурыць галаву. Тут ніхто не пройдзе, я вас папярэдзіў.

У пацвярджэнне сурёзнасці сваіх намераў дастаў і зноў накіраваў у іх бок сваю шаблю. Усе астатнія, як па камандзе, зрабілі тое ж самае.

 Ну што ж, добра,  паспрабаваў Янка не выявіць свайго спалоху.  Тады проста пакажыце нам іншы шлях, як можна яшчэ абысці гэтыя землі, на тым і разыдземся.

 Ага, зараз, разбегся я. Знайшла дурня,  падступна засмяяўся ён, у чым астатнія злыдні яго падтрымалі.

Трэба адзначыць, што галасы ў іх былі і без таго не самыя прыемныя. А іх вісклівы смех і наагул рэзаў вушы. Янка з Міланай непрыемна паморшчыліся, падціснуўшы галовы ў плечы.

 Здаецца мне, што будзе правільней адвесці вас да каралеўскай варты. Яна хутка разбярэцца з такімі разумнікамі.

Прызнацца, гэтыя словы крыху напалохалі Мілану. Але толькі не яе брата, які не разгубіўся.

 Не, вы нас усё ж такі не толькі адпусціце, а яшчэ і праведзяце бяспечнай дарогаю,  прамовіў, не паддаючыся на іх пагрозы, хлопец.  Ды такой, каб нам не сустрэць больш ніводнага каралеўскага патруля.

 Ха, гэта яшчэ з якой нагоды?!

 А з такой!  сурёзна сказаў Янка і палез за пазуху.  Зараз я дастану свой прыхаваны мех, і мы з вамі пройдземся да найблізкага балота. Недзе, як я памятаю, было тут адно.

Як толькі злыдні пра гэты пачулі, тут жа змяніліся ў тварах.

 Не-не-не,  нават адступілі яны назад.  Не трэба мех, не трэба балота. Мы вас, вядома ж, правядзём. Чаму б не дапамагчы старым знаёмым?

Адзінае, чаго злыдні баяліся больш за ўсё,  гэта патрапіць у мех і быць кінутымі ў балота.

 Іншая размова!  задаволена прамовіў Янка, дастаючы руку.  Вядзіце!

 Добра, добра,  прабурчаў галоўны.

Ён выштурхнуў аднаго са сваіх памагатых і прамовіў:

 Вось вам павадыр, ён тут усе сцежкі і патрулі ведае.  Потым звярнуўся і да свайго суродзіча: Правядзеш нашых знаёмых, куды яны скажуць. Потым вяртайся.

 Так,  падпарадкаваўся той.

 Дзякуй! З вамі прыемна мець справу,  з усмешкай выказаўся Янка.  Я ведаў, што мы дамовімся.

 Яшчэ б! З такімі майстрамі дамаўляцца,  насупіў бровы галоўны.

 Тады не будзем больш адымаць ваш час і адцягваць ад службовых абавязкаў. Да сустрэчы!

 Бывайце здаровыя!

І ўсе разышліся: злыдні пайшлі абыходзіць тэрыторыю, а нашы героі рушылі да вёскі, якая стаяла на шляху да Пугача.

Толькі цяпер яны ішлі зусім іншымі сцежкамі, чым падчас першага падарожжа. Семаргал зрабіў высновы з гісторыі падзення Волха, і многія дарогі цяпер патруляваліся. Карантышка-злыдзень раіў ім прытуліцца і ісці цішэй. Ён паказваў, дзе і ў якіх хованках сядзяць патрулі. Нярэдка ні Янка, ні Мілана, ні Вуж не маглі іх разгледзець, што і не дзіва, на тое яны і хованкі. А часам іх было відаць, бо нават і не хаваліся, упэўненыя ў сваёй беспакаранасці.

 Я бачу, што яны занадта вольна сабе пачуваюць,  заўважыў Янка.

 Ну так, вераць у сваю непераможнасць,  пагадзіўся злыдзень.

 Што ж, самаўпэўнены часам губляе пільнасць. Гэта можа быць нам на руку,  падмеціла Мілана.

 Вось і я пра тое,  пагадзіўся брат.  Няхай яны і далей наіўна вераць, што сіла за імі. Волх таксама лічыў сябе ўладаром усяго і ўсіх. І дзе ён цяпер? Час усё расставіць па сваіх месцах. Бо сіла не ў моцы ды зброі, а заўсёды на баку праўды. А вашыя хованкі Глядзіце, каб не спатрэбіліся з іншай нагоды!

Чым болей яны аддаляліся ад каралеўскага замка, тым меней было патрулёў. Нарэшце злыдзень іх запэўніў, што далей іх амаль няма, хоць і параіў быць пільнымі. Яны падзякавалі павадыру і развіталіся з ім. Вельмі хутка ён заспяшаўся да сваіх, перабіраючы сваімі малымі ножкамі ў вялікіх ботах, а на яго галаве ў такт хадзе раздзімаўся непамерна вялікі капялюш. Але ж сваёй ганарлівай выправай ён і выгляду не падаваў, што яму можа хоць нешта перашкаджаць. Мабыць, ён так прызвычаіўся? Або дзякуючы вялікаму памеру вопраткі маленькія злыдні здаваліся сабе большымі? Дзіўныя стварэнні, што ні кажы.

Юныя падарожнікі тым часам наблізіліся да вёскі, якую наведвалі і даўней. Толькі на гэты раз Вуж загадзя паклапаціўся пра тое, ува што пераапрануцца юнакам. Ён прадбачліва прыхаваў адзежу ў лесе. Падрыхтаванымі да новых сустрэч, яны і ўвайшлі ў вёску. Нельга сказаць, каб нешта змянілася за час апошняга наведвання, хіба на драбніцу.

Тым не менш было заўважна: калі раней мясцовыя жыхары хаваліся і пры сустрэчы апускалі долу вочы, то цяпер у іх поглядах былі гонар і тая іскра, якая ўспыхне, дай толькі ветру дзьмухнуць. Гэта ўжо былі іншыя людзі, якія зведалі волю і добра памяталі смак свабоды. Па вачах было відаць, што на іх ціснулі, але не змаглі зламіць. І гэта было добрым знакам. Не ўсё страчана, а высілкі нашых герояў падчас мінулага падарожжа не прайшлі дарма.

Ацэньваючы сітуацыю, Янка з Міланай прышлі да высновы, што новы кароль згрупаваў асноўныя сілы вакол замка і ўнутры яго, баючыся нападу. Значыцца, па каралеўстве войск раскідана меней. Гэта трэба будзе ўлічваць, каб скарыстаць найлепшым чынам. Праходзячы па вёсцы, вандроўнікі не сустрэлі ваяроў караля. Ці, можа, яны і сядзелі ў якой хаце на ўскрайку ды не турбаваліся лішні раз? Не відаць яшчэ не значыцца, што няма.

Падарожнікі ўжо дайшлі да сярэдзіны вёскі, як іх увагу прыцягнула дзея. Папросту сярод вуліцы, на невялічкай прасторы збоку ад дарогі, зграмадзіўся тлум люду. Янка з Міланай зацікаўлена наблізіліся і праціснуліся паміж народу, каб паглядзець, што адбываецца. На іх здзіўленне, там была сапраўдная батлейка. Нехта на вуліцы, побач з плотам адной з хат, паказваў лялечнае тэатральнае прадстаўленне. Усё было так прыгожа і цікава зроблена, што дзеці не маглі адарваць вачэй ад дзеі на сцэне. Гульня захапіла, і яны на пэўны час забыліся пра ўсё. Героямі пастаноўкі былі рыцар на кані, прыгожая каралеўна, цмок ды нейкі злодзей. Янка з Міланай глядзелі пастаноўку, унікаючы ў сюжэт, і да іх закралася думка, што ўсё гэта ім знаёма постаці герояў, эпізоды

Янка з Міланай пераглянуліся, і іх вусны кранула лёгкая ўсмешка. Дзяўчына ўзяла брата за руку, і яны выбраліся з натоўпу. Адышоўшы крыху, хлопец прысеў да Вужа і паўшэптам спытаў:

 Гэта што, мы?

 Так, безумоўна. Вы зараз героі! Пра вас складаюць легенды.

 Ну і справы

 А найгалоўнае людзі па-ранейшаму вераць у вас і чакаюць, калі вы вернецеся і зноў паведзяце іх за сабой.

Гэта вельмі ўразіла юнакоў. Янка прыпадняўся, не ведаючы нават, што і казаць, задуменна павярнуўшы галаву. І тут ён заўважыў, як з канца вуліцы з-за рага хаты выходзіць патруль. Ён быў яшчэ далёка, але тлум прыцягнуў яго ўвагу.

 Жаўнеры!  напаўголасу выгукнуў Янка.

Люд, што сабраўся вакол батлейкі, адразу пачуў гэта, і перасцярога хутка разнеслася да сцэны. Рэакцыя не прымусіла сябе доўга чакаць. Адразу ж батлейка была разабраная і перададзеная разам з іншымі рэчамі камусьці праз плот, а народ паспешна пачаў разыходзіцца ў розныя бакі. І ўжо праз імгненне ўсё было так, быццам нічога тут і не адбывалася.

Нашы юныя героі хуткай хадой пакінулі межы вёскі, ублытвацца ў гісторыі ім зараз было не варта. І добра, што ў звыклай сялянскай вопратцы іх ніхто не пазнаў. Яны накіраваліся да лесу, у якім, схаваўшыся за дрэвамі, спыніліся і азірнуліся. Падаецца, ніхто ім не чыніў пераследу. Сярод густых хмызоў і дрэў можна было перадыхнуць, асцерагацца не было каго. І яны, супакоіўшыся, рушылі ў глыб лесу, да дома Пугача.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3