Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi стр 7.

Шрифт
Фон

 Жывы. Але ж

 Што?

 Ды ў вязніцы ён, у Семаргала.

 Ну, галоўнае, што жывы.

 Ды яно так. Але самі можаце здагадацца: звычайнаму чалавеку яшчэ невядома што лепей у вязніцы Семаргала альбо

 Дык і рыцар Мацей чалавек загартаваны, такіх мужных яшчэ пашукаць. Мы добра памятаем, як ён біўся ў бітвах.

 Так, адчайны ваяр, мужнасці яму не займаць. Але не ведаю, хто здольны вытрымаць здзекі семаргалаўскіх катаў.

 А ў вязніцы ён у той жа, што і пры Волху пакутвалі рыцары?

 Так, у той самай, што Цмок ахоўваў.

 Трэба было, каб Цмок яе ўшчэнт зруйнаваў!

 Можа быць, але ж тое не выйсце. Няволілі б тады ў сутарэннях замка. І ахоўвалі б ужо найадданыя паслугачы Семаргала. А гэта яшчэ горш, бо там самыя бязлітасныя і бяздушныя сабраліся.

 Таксама верна. Але што нам цяпер рабіць? Трэба ж яго вызваліць, бо там і да смерці закатаваць могуць.

 Гэта ці наўрад.

 Чаму?

 Мяркуючы па тым, колькі наш Мацей там знаходзіцца, ён дакладна патрэбны каралю. Каб усе ведалі, што моц і кантроль знаходзяцца ў яго руках. Семаргал можа паказаць народу, які Мацей слабы і знясілены, няздольны даць рады новаму каралю. А калі б ён загінуў, то адразу б зрабіўся пакутнікам-героем, яго смерць магла б выклікаць бунт у жыхароў.

 Мудра.

 Так, Семаргала дурнем не назавеш.

 Дык як яго ўратаваць? Сябры сяброў не пакідаюць.

Пугач толькі сумна прамовіў:

 Гэта ўсё так, мы таго жадаем вельмі моцна. Але што мы можам зрабіць? Ці можам зараз проціпаставіць свае паслабленыя вайной з Волхам сілы магутным войскам Семаргала?

 Прабачце, але я ўпэўнены, што рыцар Мацей бы так не разважаў. Ён бы жыцця свайго не пашкадаваў, калі б хто-небудзь з нас патрапіў у бяду.

 Тут вы маеце рацыю. Гэта, бадай, самы высакародны рыцар, якога я ведаў за сваё жыццё.

 Тады можа пачнём нашыя дзеі з малога з выратавання аднаго?!

Пугач цяжка ўздыхнуў:

 Гэта будзе вельмі цяжкая місія, папярэджваю вас.

 Спадар Пугач, у мінулы раз мы вызвалілі атрад рыцараў. Ды няўжо ў гэты раз не атрымаецца выратаваць аднаго?

 Добра, каб усё так лёгка было. Мацея ахоўваюць лепей, чым усіх рыцараў разам узятых.

 Але ж тады сам Цмок вартаваў, а зараз хто? Горстка ваяроў?

 Ды не, далёка не горстка. Да таго ж добра падрыхтаваных і загартаваных у баях.

 Значыцца, трэба адцягнуць іх увагу. Альбо нават вымусіць пакінуць замак. Мы ж нешта падобнае ўжо выкідвалі, і гэта мела поспех.

 Вох, так!  успомніў з задавальненнем былое Пугач.  Толькі цяпер іншая сітуацыя. Хаця  аб нечым прызадумаўся птах.  Падаецца, ёсць у мяне адна ідэйка.

 Падзяліцеся!

 На днях у каралеўскім замку павінен адбыцца турнір.

 Сапраўдны рыцарскі турнір?

 Амаль. Нашыя ж высакародныя рыцары ў ім удзелу прыняць не змогуць. Але галоўнае, што на турнір, апрача ўдзельнікаў, прыбудзе і шмат гледачоў. Каб падтрымаць парадак, трэба, адпаведна, сцягнуць і ваяроў для нагляду. Значыцца, частка іх ад вязніцы будзе адцягнутая.

 Падаецца, мы разумеем, да чаго вы ведзяце,  хутка сцяміла здагадлівая Мілана.  Жадаеце выкарыстаць гэты шанец?

 Упэўнены ў ім. Але ж, мае шаноўныя, прабачце мяне старога,  раптам спахапіўся Пугач.  Я ж за гэтымі размовамі зусім забыўся пра галоўнае! Вы ж з дарогі, стаміліся ж, відаць, то не будзеце супраць, каб падмацавацца?

 Шчыра кажучы, ёсць такое. Шлях, і сапраўды, быў вельмі доўгім і цяжкім. За гэты час усё так пазарастала і змянілася

 Маеце рацыю, змянілася шмат чаго,  задуменна працягнуў Пугач і тут жа страпянуўся: Але ж, як кажуць, вайна вайной, а абед учасна!

 Так,  усміхнуўся Янка.  Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.

 Давайце, госцейкі даражэнькія, праходзьце, рассаджвайцеся, я хутка. У мяне ўжо амаль усё гатова, гэтым разам я падрыхтаваўся загадзя.

Яны распрануліся, памылі рукі перад ежай і ўтульна паселі. А гаспадар замітусіўся і пачаў хутка накрываць на стол, на якім ужо прадбачліва штосьці было. Хутка пачалі зяўляцца смажаная бульба з грыбочкамі, ды не простымі, а маладымі лісічкамі. А да яе і верашчака гэта мясныя свіныя рабрынкі, абсмажаныя з дробна нарэзанай цыбуляй, а потым стушаныя ў хлебным квасе ў чыгунку. Да гэтага птах падаў свежую зеляніну і агародніну, яшчэ гарачы закісны чорны хлеб, выпечаны ў печы. Нават ад аднаго паху, каб і зусім не хацеў есці, прачнуўся б апетыт.

Пугач заўважыў бляск у іх вачах і моўчкі заўсміхаўся.

 Частуйцеся,  запрасіў ён.  Спадзяюся, вам спадабаецца.

Ад такога багацця страў вочы разбягаліся, ды яшчэ і на галодны страўнік.

 Жартуеце?! Каб такое і не было даспадобы?

І яны накінуліся на ежу.

 М-м-м,  смакуючы, працягла прамовіў Янка.  Якая ж смаката! Пальчыкі абліжаш.

 Дзякуй, мяне вельмі цешыць, што вам дагадзіў.

 Яшчэ і як!  пацвердзіла Мілана.  Нашы бацькі, асабліва бабуля, таксама добра гатуюць, але такіх страў каштаваць, прызнаюся, мне яшчэ не даводзілася. Трэба абавязкова папрасіць у вас рэцэпт.

 Юная пані яшчэ і гатуе?!  прыемна здзівіўся Пугач.

 Не так шыкоўна,  сціпла прамовіла дзяўчына.  Але ж дапамагаць маці пры гатаванні люблю.

 Гэта вельмі пахвальна. Дапамагаць бацькам добрая справа. А рэцэптамі, вядома ж, падзялюся. Гэта кухня нашага народа, яму трэба падзякаваць. Я толькі прыгатаваў, відавочна сціпла паводзіў сябе Пугач, як і належыць выхаванай асобе.

 Затое як пышна!  ізноў пахвалілі яго юнакі. Так выдатна ды смачна прыгатаваць таксама трэба ўмець, не кожны здолее.

 Дзякуй, мае добрыя. Імкнуўся як найлепей, з душой.

Але найбольшай падзякай для гаспадара было бачыць, з якім задавальненнем і апетытам госці ўміналі ўсе стравы. І было зразумелым, што яны і насамрэч прыйшліся да густу. Аднак адолець усё былі не ў сілах, бо наеліся аж ад пуза.

 Пф, насыціўся, дзякуй!  цяжка прамовіў Янка, адкідваючыся на спінку крэсла.

 Так!  далучылася Мілана.  І ўсё так смачна, не перадаць. Аж бракуе слоў

 Каралеўская вячэра!  прамовіў брат за яе.

 У кропку, менавіта.

 Дзякуй, мае даражэнькія, пацешылі старога,  заўсміхаўся Пугач.  Да гэтага і імкнуўся пачаставаць нашых збавіцеляў па-каралеўску.

 Вой, ну што вы,  засаромеліся яны,  навошта так гучна? А вось тое, што вашага сапраўднага караля зараз побач няма, насамрэч шкада.

 Так, маеце рацыю. Але, спадзяюся, як вы цяпер тут, то хутка і ён будзе з намі. Дзеля гэтага мы вас і паклікалі.

 Ваш кароль быў вельмі мужным і адважным рыцарам. Аб ім толькі найлепшыя ўспаміны. Калі што будзе па нашых сілах, мы, безумоўна, усё зробім,  цвёрда і рашуча выказаўся Янка.

 Спадар Пугач,  звярнулася Мілана,  а вы нам можаце што-небудзь распавесці пра караля Мацея? Пра тыя часы, калі ён быў яшчэ рыцарам.

 Анягож! Ён удзельнічаў ва ўсіх бітвах каралеўства, дзе прадставаў мужным ваяром і высакародным рыцарам. Але ж адно, напэўна, засланяе ўсе яго перамогі і пераўзыходзіць колькасць зрынутых ім ворагаў.

І Янка з Міланай уважліва засяродзіліся, прыкаваўшы ўвагу да аповеду мудрага Пугача. А той з цікавасцю працягваў:

 Тое была вялікая бітва. З аднаго далёкага каралеўства незлічоныя войскі, якія знішчалі ўсё на сваім шляху і пад крывавым націскам якога ўжо пала некалькі суседніх каралеўстваў, чорнай навалай уварваліся ў нашы землі. Яны моцным ударам адкінулі частку нашых воінаў ад памежжа. І вось павінна ўжо была адбыцца рашучая бітва каля муроў нашага замка. Адвесці войскі за сцены і схавацца было немагчыма, замак не мог змясціць у сябе ўсіх жыхароў і ваяроў. Да таго ж гэта азначала б вырак на галодную смерць, бо мінулыя гады былі вельмі неўрадлівыя. Таму ўнутры былі толькі мірныя насельнікі.

У лютай бітве сышлася вялізная колькасць рыцараў і ваяроў. Нашы мужныя войскі стаялі да смерці і біліся адважна, як ніколі. Яны абаранялі сваю родную зямлю. Але як бы адчайна яны не змагаліся, сілы былі няроўныя. Сапернік пераўзыходзіў нас у некалькі разоў. У нейкі момант ваярам, што стаялі каля самых муроў замка, нават падавалася, што наступае пераломны момант. Быццам вораг ужо гатовы разбуральнай хваляй прарвацца да ўзгорка, на якім велічна развіваўся сцяг нашага каралеўства. А завалодай ім вораг і ўсё, нашыя войскі і каралеўства, лічы, былі б зрынутыя. І такі момант ледзьве не здарыўся вораг моцным напорам прабіў нашы шыхты і рынуў да ўзвышша, на якім у атачэнні дужых і вопытных рыцараў стаяў каронны харунжы, які цвёрда трымаў сцяг каралеўства. Дасведчаныя рыцары грудзьмі сталі на абароне штандара і прыкладалі вялікія намаганні, каб не дапусціць ворага да яго. Аднак моцы былі звыш чым няроўныя. На вялікі жаль, амаль усе ваяры былі забітыя, а захопнікі змаглі прабіцца на ўзгорак. Харунжы быў сурёзна паранены. Страціўшы прытомнасць, абяссілены, ён выпусціў сцяг з рук. Яшчэ імгненне, і штандар ганебна зваліўся б на зямлю, што канчаткова вырашыла б ход бітвы. Балазе, тое супрацьстаянне заўважылі і некаторыя іншыя рыцары. Яны ў той жа час рынуліся на дапамогу сваім паплечнікам. І наперадзе ўсіх быў тады яшчэ зусім малады, але вельмі дужы і мужны рыцар Мацей. Адной рукой ён разрубіў мячом таго чужынца, які параніў харунжага, а другой амаль у самы апошні момант падхапіў сцяг, тым уратаваўшы гонар каралеўства ад паразы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3