Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi стр 4.

Шрифт
Фон

 Вух, як здорава! Але ж як ён выратаваўся?

 Семаргал усё разлічыў, але не ведаў ён, што ў пячоры любіў бываць Вярнігара, які моцна прывязаўся да малога, няньчыўся з ім. І ў тую ноч таксама волат быў у пячоры, спаў побач. У цемры яго ніхто не заўважыў. Толькі, на жаль, абудзіўся ён запозна, калі працяты Цмок перадсмяротна пачаў выгінацца ў пакутах. Але шанец дапамагчы малому яшчэ быў. Вярнігара ўступіў з ворагамі ў няроўную бойку. Ён змог даць ім рады, аднак у Семаргала атрымалася ўцячы. А Вярнігара разам з маленькім цмокам вымушаны былі схавацца ў небяспечным месцы. Дзякуй, што горы і разгалінаваныя хады ў пячорах ён ведаў як свае пяць пальцаў.

 І што адбылося далей?

 Гэтага ніхто не ведае, бо не бачылі больш ні волата, ні цмока. Кажуць толькі, што волат атуліўся ў пячорах і ўзяў на сабе клопаты за маленькім Цмокам. Той жа яшчэ нават лятаць не ўмеў

 Хочацца спадзявацца, што ўсё абышлося,  задумаўшыся, Янка працягнуў: Ці не трэба ізноў ісці да мудрага Пугача? Баюся, без размовы з ім і яго парад няма сэнсу нават штосьці і думаць, не тое што пачынаць.

 Так,  падтрымала Мілана.  І гэтым разам усё значна цяжэй Але ж чакайце,  узгадала нешта дзяўчына і дакранулася да кулончыка на шыі, які ўзяла з сабой у падарожжа па дзіўным каралеўстве.  Калі Цмок жывы, то  прамовіла яна загадкава і пацерла ўпрыгожванне.

Чамусьці цяпер ёй не здавалася, што яна ляціць недзе высока па-над лесам, як гэта было мінулым разам. Не было тых краявідаў, ад якіх дух перахоплівала. Цемра, быццам перад табою каменныя муры, пачуццё непакою і бездапаможнасці. Нешта незразумелае. Яна змоўкла і стаяла цалкам разгубленая.

 Штосьці не так?  занепакоіўся брат.

 Нават не ведаю. Напэўна, стамілася. Усё так нечакана.

 Ну, тады адведаем нашага старога знаёмага. Вось ён здзівіцца! Заклад, ён, пэўна, і не чакаў такога!

 Шчыра кажучы, гэта ён мяне і ўгаварыў адшукаць вас. Бо цяпер вы наша апошняя надзея,  шматзначна прыжмурыўшы вока, прамовіў Вуж.

 Дзіўна, але ж чаму ён сам да нас не завітаў?

 Гэта ўжо асобная гісторыя. Ну, сябры, шлях у нас доўгі. Рушым!

І яны крануліся ў дарогу да мудрага Пугача, а Вуж распавёў ім яшчэ адну гісторыю:

 Ці памятаеце вы, як сюды трапілі ўпершыню?

 Гэта нібы ўчора было. Тут амаль нічога не змянілася, усё так жа прыгожа.

 Бацька распавядаў пра тую сустрэчу. Ён казаў, што вельмі доўгі час цалкам не мог зразумець, адкуль вы ўзяліся ў такой глухмені. Пра паляну з выйсцем у іншы свет бадай ніхто не ведаў, таму ён і любіў там адпачываць. І ён не менш за вашага спалохаўся, калі вы зявіліся ніадкуль.

 У пэўным сэнсе можна і так сказаць.

 Мудры Пугач добра разумеў, што чым меней хтосьці будзе ведаць пра тое, адкуль вы зявіліся, тым у большай небяспецы будуць жыхары каралеўства. Ён адмовіўся дазнацца пра выйсце, як яму гэтага б ні хацелася і цікава ні было. Апроч майго бацькі, ніхто пра тое больш і не чуў. І толькі перад самай смерцю, калі ён ужо дакладна разумеў, што яго час палічаны, распавёў мне таямніцу. Бо нельга такое знесці з сабой, яшчэ можа надысці час, калі гэта яшчэ можа спатрэбіцца. І, на жаль, ён надышоў.

 Але чым мы можам дапамагчы?

 Як?! Вы нашы героі! Тыя, у каго мы верым! А без веры нам і не выстаяць. Зараз яна нам патрэбная, як ніколі. З верай мы пераможам! Зараз выйсця няма альбо перамога, альбо смерць.

 Лепш перамога,  прамовіў Янка.

 Дакладна,  падтрымала Мілана.  Будзьма разам!

 Дзякуй!  з палёгкай радасна выгукнуў Вуж.

Шлях да мудрага Пугача


Яны ішлі праз лес, і яркія ўспаміны даганялі герояў з кожным крокам. Мяркуючы па ўсім, хутка быў павінен паўстаць каралеўскі замак. Наперадзе здаўся прасвет, але хаду замаруджвалі зарослыя павуціннем хмызнякі. То і справа даводзілася рассоўваць іх і абтрасацца ад наліплых смецця і лістоты, што псавала ўвесь настрой.

 Ну і разраслося іх,  прабурчаў незадаволена Янка.

 Так, мінулым разам дарога была лягчэйшай,  пагадзілася сястра.

Але ўжо хутка юнакі былі ў гуморы.

 Нарэшце замак!  усцешыўся хлопец.

Толькі пачуццё радасці тут жа змянілася трывогай. Па хмызах пранёсся трэск галін, усё захадзіла ходырам, і па верхавінах кустоў было відаць, як нешта набліжаецца ў іх бок даволі хутка. Яны ніяк не маглі разгледзець, што там, і гэта насцярожвала ды пужала. Да таго ж з усіх бакоў пачалі нарастаць пранізліва гідкія крыкі і воклічы, якія да дрыжыкаў казыталі нервы.

Ды праз момант Янка не толькі супакоіўся, але рашуча выпрастаўся і з сурёзным выглядам стаў, расставіўшы рукі па баках. Мілана здзівілася і ўважліва ўтаропілася на кусты. Цяпер было ўсё зразумела. Праз зараснікі, змінаючы ўсё на сваім шляху, несліся маленькія чалавечкі ў велізарных капелюшах і высокіх ботах. Гэта былі ўжо знаёмыя па мінулым падарожжы злыдні. Хіба што з той розніцай, што цяпер яны мелі невялічкія шаблі, якімі на бягу прачышчалі сабе шлях, нібы мачэтэ, скрозь сапраўдныя джунглі. Трэба аддаць ім належнае: з-за іх невысокага росту гэта было нялёгкай справай. Але ўпартасці ім было не займаць.

Яны падбеглі, атачыўшы юных герояў з усіх бакоў, і наставілі на іх маленькія шабелькі. Хай тая зброя была для юнакоў не большай за сцізорык, але шкоды, ды яшчэ пры такой колькасці, можна было прынесці ёй не на жарт. Сітуацыя складалася даволі небяспечная.

 Вы хто такія? Што вы тут робіце?  звярнуўся да Янкі з Міланай адзін з іх, відаць, верхавода.

Хлопец адразу пазнаў таго самага злыдня, якога патурбаваў у зарасніках ядлоўцу падчас свайго былога падарожжа па каралеўстве.

 Па-першае, дзень добры, панства,  павітаўся Янка.  Няўжо вы нас не пазналі?

Галоўны адышоў крыху назад і ўгледзеўся ў падарожнікаў.

 А, гэта вы?!  выгукнуў злыдзень і сунуў шаблю ў ножны. Яго падначаленыя зрабілі тое ж.  Ну, дзень добры! Вы ўжо прабачце, служба ў нас такая,  развёў рукамі маленькі чалавечак.

 Служба?

 Ну так. Мы ж цяпер на службе ў новага караля. Абыходзім дазорам тэрыторыю вакол замка. Ад нас ніхто не ўтоіцца, знізу кожную травінку відаць. Вось Семаргал нас да сабе на службу і паклікаў.

 Як так?  не зразумеў хлопча.  Чакайце, вы ж, падаецца, далекавата жылі, за Чорным Лесам, каля Паганага Балота.

 Мы на адным месцы не сядзім, хаця там быў наш дом. Мы, наагул, аматары прыгод, павандраваць любім.

 Чакайце, што значыцца быў?

 У сэнсе?

 Вы сказалі, што там быў ваш дом.

 А, пра гэта,  дацяміў суразмоўца.  Дом наш там і застаўся, хто пажадаў, там і жыве. Новы кароль нам падараваў усе кусты ў лесе і вакол яго палёў у абмен на тое, што мы будзем абыходзіць штодня гэтыя мясціны, не прапускаючы нікога старонняга. Дык зараз мы ў яго на службе.

 Вось у чым справа! Зразумела,  саркастычна ўсміхнуўся Янка.  І як вам служыцца ў таго, хто, прыхапіўшы сабе землі іншых, раздае яе сваім паслугачам?

 Мы не паслугачы!  пакрыўдзіліся злыдні, незадаволена хістаючы галовамі ў вялікіх капелюшах.

 Дзіўна. А хто тады? Як яшчэ вас назваць?

 Мы  збянтэжыліся яны.  Мы вартаўнікі! Вось!  нарэшце выдаў галоўны.  А гэтыя землі нікому не належалі, нам няма чаго саромецца. Нам таксама трэба недзе жыць. Мы тут, на ўскрайку лесу, нікому не перашкаджаем.

 Ага, канечне,  пакрывіўся Янка.  Ваша хата з краю!

Злыдні толькі незадаволена насупіліся, але прамаўчалі.

 Ну што ж, глядзіце,  працягнуў хлопец.  Нездарма ж пра такое кажуць у народзе: «Чыя хата з краю, тая першая згарае».

 Гэта вы пра што?

 Ды гэта не мы, гэта ў народзе так кажуць.

 Ну, досыць, наслухаліся мы ўжо вас,  раззлаваўся галоўны.  Кажыце лепш, з якой мэтай вы тут і што вам трэба?

 Ды асабліва нічога. Мы так, праходам.

 Дык і праходзьце, калі так!

 То мы пайшлі?

 Так, так, бывайце! Ходзяць тут розныя, розуму вучаць.

І хлопец з Міланай і Вужам, моўчкі пра сябе ўсміхнуўшыся, крануліся далей, праходзячы паміж невялічкіх, але ж такіх шкодных злыдняў. Але толькі яны прайшлі некалькі крокаў, як ізноў пачулі ў спіны голас таго злыдня:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3