Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героi стр 3.

Шрифт
Фон

 Што ж,  прамовіў Янка,  падаецца, прыгоды нас клічуць ізноў?!

 Падобна на тое,  не магла не пагадзіцца Мілана.

 Тады памкнёмся наперад? Ізноў да прыгод?!

 Да новых прыгод!  паправіла яго сястра.

 Так. Мабыць, каралеўства ізноў у небяспецы, а яго жыхарам патрэбна наша дапамога.

 У такім выпадку не будзем губляць часу.

Яны ўжо былі гатовыя адправіцца ў дарогу, як Мілана пра нешта ўспомніла.

 Я зараз!  папярэдзіла дзяўчынка брата і хутка выбегла з каморы.

Не прайшло і хвіліны, як дзяўчына вярнулася, трымаючы ў руках дыядэму і рыцарскія даспехі. Тыя самыя, у якіх яны вандравалі па каралеўстве.

 Гэта дарэчы! Малайчынка!  пахваліў брат.

Яны тут жа пераапрануліся і ўхваляльна агледзелі адзін аднаго.

 Так значна лепей,  прамовіла Мілана.

 І сапраўды. Ты неверагодная! Ну што, а цяпер у шлях?

 Так! А тое на нас, пэўна, ужо зачакаліся.

І, не кажучы больш ні слова, яны перасягнулі мяжу паміж іх светам і таямнічым каралеўствам.

Непрыемныя змены ў каралеўстве


Крок наперад, спуск долу праз патаемным ход, прасвет Яны так хутка павыскоквалі з дрэва, што змяя ледзь паспела адпаўзці ўбок і ўзлезці на валун, які ляжаў непадалёк ад магутнага разгалістага дуба.

Нават не верыцца яны ізноў на той самай дзівоснай паляне, на тым месцы, дзе ў мінулы раз пачаліся іх вялікія прыгоды. Чароўная краіна залюстрэчча каралеўства Сварга!

Усё амаль так, быццам нічога і не змянілася. Нават вужык на тым жа камяні, калі яны першы раз сустрэліся.

 Дзень добры, пане Вуж!  павіталася першай Мілана.

 Дзень добры, шаноўныя!

Павітаўся і Янка, але затым дзеці падазрона ўтаропіліся на змяю. Яны быццам і пазнавалі свайго старога сябра, але нешта было не так. Вуж быццам памаладзеў, нават голас яго гучаў не так.

 Бачу ў вашых вачах пэўную разгубленасць,  пачаў вужык, заўважыўшы збянтэжанасць юнакоў.

Яны насцярожана маўчалі.

 Так, я насамрэч не той, каго вы чакалі ўбачыць. Я зараз усё растлумачу. Справа ў тым, што я сын таго Вужа, якога вы ведалі.

 Пана Вужа?  нарэшце прамовіў Янка.

 Так.

 Ха! А мы глядзім і не можам зразумець. Быццам бы прад намі наш стары знаёмы, а быццам бы і не. Але ж як вы падобныя!

 Дзякуй. Я вельмі ганаруся ім. Прызнацца, і я напачатку сумняваўся, ці то вы. Але ж цяпер,  акінуў ён іх позіркам з ног да галавы,  я дакладна бачу, што вы героі, якіх мне апісваў бацька.

Янка з Міланай пераглянуліся, і вочы іх у захапленні загарэліся. Яны ізноў былі тымі самымі статным рыцарам у бліскучых даспехах і прыгожай юнай каралеўнай з пераліўнай на сонцы шыкоўнай дыядэмай.

 Але ж,  пацікавіўся Янка,  дзе ён, ваш бацька? Чаму ён сам не зявіўся? Мы былі б усцешаныя яго бачыць.

 Ён  адразу ж змяніўся той у твары,  Баюся, вы не зможаце з ім пабачыцца.

 Як?

Вуж цяжка ўздыхнуў:

 Ён загінуў, як сапраўдны герой, у бітве за наша каралеўства.

 Прабачце, мы не ведалі, засмуціліся Янка з Міланай.  Як шкада. Мы шчыра спачуваем.

 Дзякуй,  з сумам у голасе прамовіў няшчасны.

 У нас пра яго былі толькі найлепшыя думкі і ўспаміны. Мы разам з ім шмат праз што прайшлі. Ён быў побач з намі ўвесь той час, што мы правялі ў каралеўстве. Ад пачатку і да канца

 Так, я ведаю. Ён таксама мне апавядаў пра вас толькі добрае заўжды. Нават у апошнія хвіліны, калі быў смяротна паранены падчас той бітвы.

 Якой бітвы?  не зразумелі юнакі.

Наколькі яны памяталі, падчас ніводнай з бітваў, у якіх яны разам змагаліся, іх сябра не быў паранены. А тым больш смяротна.

 Ах, вы ж не ведаеце. З таго часу, як вы былі тут апошні раз, шмат чаго адбылося. І ў тым ліку не самага лепшага.

 Што такога страшнага магло адбыцца за той невялікі прамежак, які мы адсутнічалі?

 Невялікі? Вас не было амаль сем гадоў!

 Сем гадоў?  Мілана не дала веры сваім вушам.

Яна нават падумала, што Вуж нешта блытае ці не тое хацеў сказаць. Але брат тут жа тузануў яе за сукенку:

 Тут жа час па іншаму ідзе, чым у нас. Памятаеш?

 А, так. Амаль сем гадоў сцяміла што да чаго Мілана і не стала спрачацца.  Як жа час хутка бяжыць.

 Прабачце, а што за бітва адбылася?  ізноў пацікавіўся Янка.

 Пасля вялікай перамогі, здабытай пад вашым кіраўніцтвам, мы нарэшце адчулі, што такое воля! Мы зноў былі свабодныя. Людзі абралі сабе новага караля, добрага і мудрага, які клапаціўся пра нас.

 Але каго?

 Аднаго з тых рыцараў-вайскаводцаў, што змагаўся плячо ў плячо разам з вамі. Ён кіраваў мудра і справядліва пасля ненавіснага Волха. Ды толькі нядоўга доўжыліся шчасце, мір ды спакой. Волх, адчуваючы, што яго перамога можа апынуцца пад пагрозай, адправіў сваю жонку ў небяспечнае месца у каралеўства да яе дзядзькі, караля Семаргала. У яе разам з атрадам аховы атрымалася пакінуць муры замка незаўважанымі праз патаемныя хады замкавых сутарэнняў.

 Ух ты! Ну і навіны  дзівіліся Янка з Міланай.

 Так. А потым да іх яшчэ ацалелыя паслугачы ды ваяры Волха далучыліся. Ніхто такога і прадугледзіць не мог.

 А што гэта яшчэ за Семаргал? Хто ён?

 Яго каралеўства суседнічала з тым, адкуль прыйшоў на нашы землі Волх.

 Яшчэ адзін кароль?

 Так, дужа страшны. Волх быў каралём ваўкалакаў, іх гаспадаром. Хадзілі нават чуткі, што ён і сам быў пярэваратнем і ведзьмаком, але ж моцы яму надаваў збольшага яго чароўны кій. А Семаргал можа станавіцца ваўком з крыламі сокала. І здольны ён выклікаць не толькі вецер, але і спусташальны агонь. Там, дзе ён праскочыць на сваім златагрыўным кані, застаецца толькі выпалены след. Такі ён магутны!

 І хіба няма яму якой рады?

 А як жа, калі ён бессмяротны?

 Хіба ж такое бывае?

 Ну, можа, і не зусім бессмяротны, але, кажуць, калі ў яго нават галаву адсячэш замест яе зявіцца новая, бо ў яго іх сем!

 Ну і справы

 Але і гэта яшчэ не ўсё. Памятаеце, як скончыў Волх?

 Ха, вядома ж! Па заслугах! У пашчы Цмока, якога ён доўгія гады трымаў у няволі.

 Гэта так. Але пра кій ягоны памятаеце?

І тут Янка з Міланай прызадумаліся. Падаецца, яны памяталі ўсё яскрава і дасканала, як Цмок адным рухам заглынуў Волха. А што далей было?..

 Што ж, дазвольце я вам нагадаю? Ён праглынуў таго ведзьмака, як закуску, а кій папросту выплюнуў, бы калыпок, што захрас у зубах.

 А, так,  нарэшце ўзгадалі яны тую карціну.  Кудысьці далёка-далёка, што і не было відаць.

 Пэўна, недастаткова далёка. Яго ваяры адшукалі кій. Так яны мелі хоць які шанс уласкавіць гнеў аўдавелай каралевы пасля таго, як не здолелі абараніць свайго ўладара. І дзякуючы гэтаму маглі разлічваць на літасць у Семаргала. Падацца ім больш не было куды. Семаргал сабраў магутнае войска і захапіў наша паслабленае ў бітве каралеўства. Для больш моцнага войска гэта амаль не склала цяжкасці. У нас не было ані шанцаў, ані сіл цягацца з імі.

 Падаецца, ізноў прыйдзецца клікаць Цмока на дапамогу,  разважліва падсумаваў Янка.

 А вось тут і самае непрыемнае. На вялікі жаль, няма больш Цмока. Семаргал добра падрыхтаваўся да нападу. Ён выдатна разумеў, ад каго можа сыходзіць найбольшая пагроза для яго ад нашага высакароднага Цмока. А можа, гэта была і помста. За тое, што Цмок зеў Волха, мужа яго пляменніцы.

Брат з сястрой на хвіліну змоўклі, ачомваючыся ад гэткіх навін.

 Але ж як яны здолелі забіць Цмока?  не хацела ўсім сэрцам верыць у гэта Мілана.  Ён жа быў непераможны.

 На кожнага знойдзецца свая бяда.

 Ахілесава пята,  выказаўся Янка.

 Прабачце, што?  не зразумеў Вуж.

 Гэта ў нас так пра слабое месца кажуць, праз якое можна нанесці нечаканую шкоду.

 Так, магчыма. Вось і ён знайшоў спосаб, якім можна перамагчы Цмока. І ўсё пры дапамозе таго вядзьмарскага кія. Семаргал, відаць, адшукаў у старажытных кнігах, як надаць кію моцы, каб знішчыць любога цмока. Высветліўшы, дзе Цмок хаваецца, ён вычакаў, калі той засне, пракраўся са сваімі ваярамі ды ўторкнуў загавораны кій у слабое месца Цмока, што пад самай пашчай на горле. Хацеў ужо і цмокава дзіцяці забіць

 Дзіцяці?  перабіў яго Янка.

 Так, з таго самага яйка, якое вы і ўратавалі, вылупіўся маленькі цмок. На шчасце, у яго атрымалася пазбегнуць той жа сумнай долі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3