Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 6.

Шрифт
Фон

І вось цяпер гэтая дрэнь заявіла, што калісьці жыла ў палацы!

ОНіл задуменна паглядзеў у бок дома. Там, на кухні, у лужыне ўласнай крыві ляжала зараз ягоная рабочая жонка. Жывая ён шчыра спадзяваўся на гэта...

Насупіўшы бровы, фермер незадаволена пацёр кулак правай рукі далонню левай.

Здаецца, ён і сапраўды абыйшоўся з жонкай занадта жорстка. Хіба ж яна вінаватая ў тым, што складаная сістэма блакіроўкі памяці нечакана парушылася і дала збой! У першую чаргу тут вінаватыя, зразумела ж, самі аператары ФІРМЫ, чорт бы іх пабраў! Калі-нікалі, збоі ўсё ж здараліся... знаёмы аператар неяк папярэджваў яго аб такой магчымасці, даволі рэдкай, праўда.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

І вось, трэба ж было такому здарыцца, што гэта адбылося менавіта з ягонай жонкай!

Бяды тут асаблівай не было, бо адказнасць за магчымы збой блакіроўкі ФІРМА заўсёды брала на сябе, як і, дарэчы, усе, без выключэнне, расходы на яе ўзнаўленне. ФІРМА нават магла ў такім выпадку памяняць жанчыну без усялякай нават даплаты... але гэта толькі ў тым выпадку, калі ён верне ім гэтую жанчыну... жывой.

Калі ж яна зараз памерла...

Яна жывая! падумаў ОНіл, усхвалявана дыхаючы. Яна павінна быць жывой... я не так ужо і моцна яе пабіў!

Так ці інакш, з рабочай жонкай ОНіла узніклі раптам нечаканыя і даволі сурёзныя праблемы, настолькі сурёзныя, што займацца імі павінна была сама ФІРМА, і ніхто акрамя ФІРМЫ. Зразумеўшы гэта, фермер вырашыў сёння ж, не адкладваючы справы ў доўгую скрыню, наведацца ў бліжэйшае яе аддзяленне, якраз тое, дзе і купіў ён гэтую прыгажуню амаль год таму.

Зайшоўшы ў дом пераапрануцца і захапіць усе неабходныя паперы, ОНіл не ўстрымаўся, каб у самы апошні момант не зазірнуць на кухню.

Рабочая жонка, уся скрываўленая, у разадраным адзенні, тым не менш, ужо не ляжала непрытомна на падлозе. Яна стаяла каля стала, абапіраючыся на яго аберуч, і ў ОНіла адразу ж адлягло ад сэрца жывая!

Пачуўшы за спіной цяжкія крокі мужа, жанчына павярнулася ў ягоны бок і нейкі час моўчкі глядзела ОНілу прама ў вочы. Дзіўны быў зараз у яе позірк, зусім незнаёмы... і наогул, рабочыя жонкі не павінны так глядзець...

- Апусці вочы! на імгненне зноў губляючы над сабой усялякі кантроль, зароў ОНіл, рукі ягоныя міжволі сціснуліся ў кулакі. Мала табе, дрэнь?!

Ён ужо зрабіў нават першы крок у напрамку да жонкі, але, заўважыўшы на падлозе шматлікія плямы крыві, адразу ж спыніўся, апамятаўшыся. Імгненны гнеў фермера ўжо згас, тым больш, што жонка паслухмяна апусціла галаву.

- Прыбяры тут! буркнуў ОНіл, стараючыся не глядзець ні на жонку, ні на крывавыя плямы на падлозе. І сябе прывядзі ў парадак! Потым займіся гаспадаркай... я паеду па справах!

Праз некалькі хвілін электракар фермера ўжо накіроўваўся да масіўных металічных варотаў, якія адразу ж бязгучна рассунуліся, прапускаючы машыну, і зноў, гэтак жа бязгучна, сыйшліся за спіной фермера. Увёўшы ў блок кіравання ўсе неабходныя маршрутныя дадзеныя, ОНіл адкінуўся на сядзенні і стомлена заплюшчыў вочы.

Ну і раніца ж выпала яму сёння!


Глава 2


Скін Скрайф заўсёды лічыў сябе няўдачнікам. Ды ён і быў няўдачнікам, калі казаць шчыра, усё жыццё яму неяк не шанцавала...

К прыкладу, усе тыя, каго разам з ім яшчэ ў навігатарскай школе запрыкмеціла і ўзяла да сябе на службу ФІРМА, на здзіўленне хутка і паспяхова пераадольвалі адну за другой хісткія прыступкі службовай лесвіцы і паспелі зрабіць ужо даволі паспяховую кареру. Той-сёй з іх працаваў зараз у цэнтральным апараце ФІРМЫ, другія змаглі выбіцца ў рэзідэнты на той ці іншай планеце. Зразумела ж, на адной з тых планет, якія, альбо належылі ФІРМЕ, альбо цалком і поўнасцю ад яе залежылі, і рэзідэнт ФІРМЫ быў там, без усялякага перабольшвання, другой па значнасці асобай пасля УСЯВЫШНЯГА.

Аграполіс быў адной з такіх планет, але цяперашняя пасада Скрайфа была далёка не рэзідэнскай. Ён быў усяго толькі загадчыкам аднаго з аддзяленняў ФІРМЫ на Аграполісе, а іх, такіх аддзяленняў, было тут, на планеце, аж трыццаць восем...

Вядома ж, для мясцовых фермераў а планета Аграполіс была населена ў пераважнай сваёй большасці менавіта фермерамі загадчык аддзялення быў значнай фігурай. Як, дарэчы, і для сваіх уласных падначаленых: дваццаці пяці супрацоўнікаў ФІРМЫ самых розных рангаў плюс дваццаці ахоўнікаў, якія, праўда, мелі свайго ўласнага начальніка, а ён, начальнік гэты, непасрэдна загадчыку аддзялення не падпарадкоўваўся. Так што, пасада Скрайфа была, з аднаго боку, даволі значная, з другога ж такіх загадчыкаў, як і ён, было на планеце яшчэ трыццаць сем, і ўсе яны ў аднолькавай ступені залежылі ад рэзідэнта.

Па злой іроніі лёсу рэзідэнтам Аграполіса быў былы аднакурснік Скіна па навігацыйнай школе, Том Ліўскі. Гэта ён, выпадкова сустрэўшы тры гады таму Скрайфа, прапанаваў яму гэтую пасаду на Аграполісе. Скрайф, які ўжо амаль страціў усялякую надзею хоць чаго-небудзь дабіцца ў жыцці, ухапіўся за гэтую прапанову, як за апошнюю выратавальную саломіну. Ён быў вельмі ўдзячны тады былому свайму сябру... зрэшты, вельмі блізкімі сябрамі яны ніколі не былі. Так, знаёмымі...

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

У той далёкі час кадэт Том Ліўскі адчайна зайздосціў кадэту Скіну Скрайфу, як і пераважная большасць іх аднакурснікаў, дарэчы. Скіну прадказвалі вялікую будучыню... ды ён і сам амаль што паверыў у гэта тады

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора