Генадзь Аўласенка - Барсум атакує

Шрифт
Фон

Генадзь Аўласенка

Барсум атакуе

Глава 1

Прастужана прахрыпеў званок у калідоры і Свенсан, зірнуўшы на гадзіннік, міжволі вылаяўся ў думках. Зноўку гэты новы дзяжурны схітрыўся скараціць апошні ўрок аж на восем хвілін з гакам

А, у рэшце рэшт, напэўна яго папрасіў аб гэтым хтосьці з выкладчыкаў, каб хоць на хвілін некалькі зменшыць свае штодзённыя пакуты ў гэтым варяцкім доме, які, нібыта ў насмешку, называўся: «элітна-узорнай гімназіяй  5» горада Калізея.

Прыглушаны гоман у суседнім са Свенсанам класным пакоі адразу ж змяніўся аглушальным ровам і грукатам. Тонкі ўмольны голас выкладчыка «грамадскага права», містэра Мэрысана, на імгненне ўсплыў над неўтаймаваным гэтым грукатам і зноўку ў ім безнадзейна патануў. Чуваць было, як з тупатам і здзеклівым рогатам вучні суседняга класа пакідалі класнае памяшканне. Хутчэй за ўсё, яны пры гэтым яшчэ і шпурлялі ў містэра Мэрысана ўсім, што траплялася пад руку, і нават стралялі па ім з жыгучых мініплазмераў, цацачных паралізатараў і іншай дзіцячай «зброі» але бачыць усяго гэтага праз, хоць і тонкую, але ўсё ж непразрыстую перагародку паміж двумя класамі, Свенсан, вядома ж, ніяк не мог.

З грукатам і рогатам пакідалі класныя памяшканні не толькі вучні суседняга са Свенсанам класа. Увесь, бадай што, трохпавярховы будынак гімназіі  5, літаральна, скалынаўся ад адначасовага тупату дзесяткаў і сотняў маладых энергічных ног і толькі дзесяты выпускны клас, у якім зараз і вёў Свенсан чарговы ўрок па «Асновах касмічнай навігацыі», працягваў сядзець ціха і паслухмяна, хоць гэтая паслухмянасць (па вачах вучняў бачна было) давалася выпускнікам, вой, як нялёгка. Дзесяты «А» асаблівай дысцыплінаванасцю ніколі не вызначаўся (наадварот, хутчэй), проста ўрок у ім зараз вёў Свенсан і таму толькі ў класе было так падазронна ціха. Да таго ж, замест класных сцен і столі, зараз перад вучнямі прасціралася бясконцая касмічная прастора, якая нават самому Свенсану, былому космадэсантніку, здавалася на дзіва рэальнай

За няпоўныя дзве чвэрці сваёй педагагічнай дзейнасці ў гімназіі  5 Свенсан, вядома ж, не ўзняў сярэдняй паспяховасці вучняў па свайму прадмету на нейкую, больш-менш значную вышыню. Ды, шчыра кажучы, ён не асабліва і імкнуўся да гэтага. Але прывучыць вучняў да такога элементарнага паняцця, як «дысцыпліна на ўроку», Свенсан усё ж змог, хоць і не адразу. Як і прывіць ім нейкую цікавасць (адносную, праўда) да тых прадметаў, якія выкладаў.

 Ну ўсё, на сёння хопіць!  павольна прагаварыў Свенсан, вырашыўшы не выпрабоўваць і далей цярплівасці класа і адным паваротам дыска на пульце кіравання «вяртаючы» памяшканню ягонае сапраўднае аблічча.  На наступным занятку мы працягнем разгляд гэтай тэмы. Тыя вучні, якія маюць запазычанасць па відэарэфератах здаць іх да наступнага занятку. Ён у нас, калі не памыляюся, у сераду. А зараз  Свенсан змоўк, вытрымаў невялікую паўзу, якую клас прыняў усё з той жа падазронна-пакорлівай паслухмянасцю,  зараз я вас больш не затрымліваю!

Вучні, нарэшце, заварушыліся, пачалі прыводзіць рабочыя сталы ў парадак. У гэтым таксама была заслуга Свенсана: толькі на ягоных уроках гэтай нецікавай, занудлівай нават справай займаліся вучні, а не самі выкладчыкі на перапынках альбо пасля заканчэння заняткаў.

Вось і зараз усе да аднаго вучні акуратна і ў правільнай паслядоўнасці пераводзілі ў стан, так званага, «чакаючага» рэжыму ўласныя пульты кіравання, потым асцярожна пераварочвалі і апускалі іх у спецыяльныя нішы сталоў і толькі пасля гэтага моўчкі ўставалі і гэтак жа моўчкі пакідалі класнае памяшканне. На большае цярплівасці вучняў, вядома ж, не хапала, далей, па калідоры, амаль усе яны, не выключаючы і дзяўчат, несліся з шалёным тупатам і гіканнем. Але тое, што адбывалася там, за дзвярыма, Свенсана ўжо не датычылася ды й не цікавіла, калі казаць шчыра. Там яны ўсе хай хоць на галовах ходзяць, хоць гэтымі дурнымі галовамі аб бетонныя сценкі ляпаюцца. Альбо адзін аб аднаго

 Містэр Свенсан!

Уздрыгнуўшы ад нечаканасці, Свенсан узняў галаву ад пульта кіравання. Так і ёсць: гэтая новенькая зноў засталася ў класе пасля заканчэння ўроку!

Што ёй спатрэбілася ад яго на гэты раз?

 Містэр Свенсан,  дзяўчына падыйшла бліжэй, спынілася каля самага стала.  Я вас не вельмі затрымліваю?

 Ды не,  сказаў Свенсан, уважліва пазіраючы на дзяўчыну.  А ў чым справа, Лоран? Штосьці незразумела па прадмету?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора