Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 5.

Шрифт
Фон

Але фермеры, і ОНіл у тым ліку, не звярталі аніякай увагі на прадстаўніка ФІРМЫ. Іх прагныя позіркі ўсё ніяк не маглі адарвацца ад гэтых пяці жанчын, якія нерухома, нібыта статуэткі, застылі на сваім пастаменце. Нягледзячы на тое, што пераважная большасць жанчын у зале былі прыгожымі і нават вельмі прыгожымі а непрыгожых жанчын тут, здаецца, і, наогул, не было гэтая пяцёрка адразу ж вылучалася незвычайнай сваёй прыгажосцю нават на агульным прывабным іх фоне. Высокія, але не занадта, з бездакорна складзенымі фігурамі і асляпляльна-прыгожымі тварамі, прыгажосць якіх яшчэ больш падкрэслівалі бліскучыя, ярка-меднага альбо залацістага колеру валасы, у прыгожым беспарадку рассыпаныя па плячах яны здаваліся сёстрамі-блізнятамі, хоць і не былі імі...

Магчыма, менавіта гэтая асляпляльная прыгажосць жанчын і зяўлялася асноўнай прычынай таго, што ахвотнікаў набыць іх ва ўласнасць пакуль што так і не знаходзілася. Больш таго, чухаючы патыліцы, фермеры, адзін за другім, паступова адыходзілі ад прыгажунь і пачыналі прыцэньвацца да іншых жанчын расстаўленых у зале, можа і не такіх прыгожых, як гэтая пяцёрка, але куды больш звыклых з фермерскага пункту гледжання. Некалькі разявак яшчэ працягвалі таптацца каля прыгажунь, нібыта вагаючыся, але бачна было, што ваганне іх часовае. Яшчэ крыху і яны таксама павернуць у зваротным напрамку, тым больш, што выбар у зале існаваў вялікі і разнастайны...

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Магчыма, менавіта гэтая асляпляльная прыгажосць жанчын і зяўлялася асноўнай прычынай таго, што ахвотнікаў набыць іх ва ўласнасць пакуль што так і не знаходзілася. Больш таго, чухаючы патыліцы, фермеры, адзін за другім, паступова адыходзілі ад прыгажунь і пачыналі прыцэньвацца да іншых жанчын расстаўленых у зале, можа і не такіх прыгожых, як гэтая пяцёрка, але куды больш звыклых з фермерскага пункту гледжання. Некалькі разявак яшчэ працягвалі таптацца каля прыгажунь, нібыта вагаючыся, але бачна было, што ваганне іх часовае. Яшчэ крыху і яны таксама павернуць у зваротным напрамку, тым больш, што выбар у зале існаваў вялікі і разнастайны...

Хутчэй за ўсё, сам ОНіл таксама выбраў бы кагосьці з іншых жанчын... ну, хоць тую, першую, якая адразу ж прыцягнула ягоную ўвагу яшчэ ля ўваходу. Але тут да групы разявакаў наблізіўся яшчэ адзін пакупнік, таксама зусім не знаёмы ОНілу. Гэта быў малады хлопец, нават вельмі малады, няскладны, хударлявы, да таго ж яшчэ і ў акулярах, што сярод фермераў было, наогул, вялікай рэдкасцю. Юнаку, напэўна, толькі нядаўна стукнула дваццаць гадоў і зараз ён прыйшоў сюды выбіраць сабе першую ў сваім жыцці жонку, таму усе разявакі (ОНіл таксама) з цікаўнасцю за ім назіралі.

Не марудзячы і хвіліны нават не раздумваючы, юнак хутка падыйшоў да прадстаўніка ФІРМЫ, падаў яму сваё пасведчанне разам з крэдыткай і паказаў рукой на самую крайнюю з пяцёркі. Адразу ж пасля гэтага ён кінуўся да дзяўчыны (жанчынай яе ніяк нельга было назваць, бо нават сярод маладых сваіх суседак яна выдзялялася занадта ўжо юным узростам), схапіў яе за руку, нібыта баючыся, што хтосьці іншы паквапіцца на будучую ягоную ўласнасць. Пасля гэтага ён сам застыў нерухома ў чаканні...

Чакаць юнаку прыйшлося нядоўга. Прадстаўнік ФІРМЫ вярнуў маладому фермеру ягонае пасведчанне, кіўнуў у знак згоды і, выцягнуўшы з кішэні пульт, навёў яго на нерухомую жаночую постаць.

Дзяўчына, да гэтага не падаваўшая нават прыметаў жыцця, адразу ж ажыла, заварушылася і хуценька саскочыла са сваёй падстаўкі. Малады фермер, так і не адпусціўшы ні на імгненне яе рукі, павёў дзяўчыну да выхаду. Але, убачыўшы вакол цікаўныя позіркі іншых пакупнікоў, ён зноў спыніўся і, сарваўшы плашч, таропка накінуў яго на аголеныя дзявочыя плечы. Дзівак нейкі, ды й годзе!

Выбар юнака нібыта паслужыў штуршком для астатніх пакупнікоў. Вось ўжо нейкі пажылы фермер забраў сабе другую жанчыну з пяцёркі... вось жанчын засталося усяго толькі дзве... і тады, не жадаючы заставацца ў дурнях, ОНіл таропка схапіў за руку бліжэйшую да сябе жанчыну... і якраз своечасова...

Вось такім чынам і зявілася ў гаспадарцы фермера гэтая, пятая ўжо па ліку, рабочая жонка, і аж да сённяшняга дня ОНіл аніводнага разу не пашкадаваў аб сваім выбару. Гэтая жонка задавальняла яго ва ўсіх адносінах... больш таго, цяпер ужо амаль усе суседзі адчайна зайздросцілі ОНілу. Тыдня не праходзіла без таго, каб, то адзін, то другі з іх не звярталіся да яго з прапановай прадаць альбо абмяняць прыгажуню з вялікай нават даплатай. І ўсякі раз ОНіл пасылаў іх усіх куды падалей.

Ён настолькі ганарыўся пятай сваёй жонкай, што нават пачаў адчуваць да яе нейкую сімпатыю, ці штосьці, вельмі падобнае на сімпатыю. Зразумела, гэтыя пачуцці ОНіла не йшлі ні ў якое параўнанне з тым, што адчуваў ён калісьці да другой сваёй жонкі, хоць тая і не была такой прыгожай... але тут справа была не ў жанчыне справа была ў самім ОНіле у, змяніўшымся да горшага, ягоным характары. Ды і гады давалі сваё, што ні кажы...

Але, нягледзячы ні на гады, ні на характар, гэтую, апошнюю сваю жонку ён таксама амаль не чапаў. Так, зрэдку... і больш для прафілактыкі. Ды і што гэта было за біццё: пара-другая аплявух... не ідзе ні ў якое параўнанне з тым смяротным боем, які давялося калісьці вынесці чацвёртай ягонай жонцы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора