Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 7.

Шрифт
Фон

Скін уздыхнуў і, адарваўшыся, нарэшце, і ад справаздачаў, і ад горкіх сваіх успамінаў, узняў галаву. Ён паглядзеў на фермера, які гарой узвышаўся перад ім. Фермер усё яшчэ азіраўся вакол, у марных пошуках крэсла.

Пастаіш! з нейкай амаль непрытоеннай зласлівасцю падумалася Скіну. Не разумею, чаму з кожнай дробяззю трэба абавязкова перціся да мяне?! Як быццам няма намесніка... дзяжурных няма, урэшце рэшт!

- Дык вы кажаце, пачала ўспамінаць... Скін зноў кінуў касы позірк на шматлікія дакументы, якія ў поўным беспарадку ляжалі зараз перад ім і загруджвалі сабой значную частку стала. Дакументаў было шмат, вельмі нават шмат... трэба будзе неяк сабрацца з духам і прывесці іх усё ж у належны парадак... І што ж такога яна ўспомніла, містэр... містэр...

Ён зноў забыўся прозвішча наведвальніка.

Фермер даволі няўклюдна пераступіў з нагі на нагу.

- Яна заявіла, што жыла калісьці ў палацы! буркнуў ён, не зусім ахвотна.

- У палацы?! рыжаватыя бровы Скрайфа ўзляцелі высока ўверх. Цікава, цікава! У палацы, кажаце?

Нічога не адказваючы, фермер толькі моўчкі паціснуў шырокімі плячамі. Бачна было, што ўсё гэта яму зусім не цікава. Як яго там... ОНіл, здаецца?

- Скажыце, містэр ОНіл... Скрайф змоўк, у які раз ужо акінуў незадаволеным позіркам папяровы вэрхал на стале, - спадзяюся, вы не вельмі жорстка абыйшліся са сваёй жонкай за гэты... ён зноў змоўк, падбіраючы патрэбныя словы, - за гэтыя, скажам так, абставіны, якія ад яе зусім нават не залежылі... дакладней, залежылі, але

Канчаткова заблытаўшыся ў сваіх разважаннях, Скрайф заўважыў здзіўлена-недаўменны выраз твару ОНіла і паспяшаўся дадаць:

- Справа ў тым, што любое пакаранне... любы фізічны боль, я маю на ўвазе, толькі пагаршае сітуацыю ў такі момант...

Фермер крыху сумеўся, нерашуча пераступіў з нагі на нагу.

- Магчыма, я ўсё ж... ён змоўк, далонню, якая была, пэўна, разы з два шырэй за далонь Скрайфа, палез у патыліцу. Магчыма, крыху я...

Крыху! Скін вылаяўся ў думках. Ды ты збіў яе на горкі яблык, дубалом!

Дадаўшы таксама ў думках, зразумела яшчэ дзве-тры кароткія фразы, яскрава характэрызуючыя фермера, Скрайф націснуў крайнюю правую клавішу селектарнай сувязі. Адразу ж успыхнуў экран аднаго з манітораў, асвяціўшы заспаную фізіяномію дзяжурнага дыспетчара. Дзяжурны быў з новенькіх і таму, пэўна, не адразу скеміў, хто глядзіць на яго зараз з экрана. Некалькі імгненняў дыспетчар толькі недаўменна лыпаў вачыма, затым да яго, нарэшце, дайшло...

- Дзяжурны па тэрыторыі, малодшы супрацоўнік Залеўскі! адрапартаваў ён, імгненна ўскочыўшы з месца і выцягнуўшыся так, што, здаецца, дакраніся і ён адразу ж зазвініць нібыта тая струна. За час майго дзяжурства...

- Вольна, Залеўскі! сказаў Скін, адкідваючыся ў крэсле і з задавальненнем разглядваючы спалоханы твар дыспетчара. Скажы, якая з рамотных брыгад зараз на месцы? Хоць адна з іх ёсць на месцы?

- Ніяк не! дзяжурны ўсё яшчэ стаяў навыцяжку. Усе тры на тэрміновых выкліках! Будуць не раней, чым праз гадзіну-дзве! А што здарылася? у голасе дзяжурнага прагучалі адначасова ўстрывожаныя і цікаўныя ноткі. Што-небудзь сурёзнае, містэр Скрайф?

- Сурёзнае? Скін пабарабаніў пальцамі па стале, скоса зірнуў на нерухомую фігуру ОНіла. Ды не, не думаю, каб гэта было занадта ўжо сурёзна... Зараз да цябе падыйдзе адзін наш пакупнік, містэр ОНіл... ён зноў кінуў хуткі погляд на фермера. Возьмеш у яго ўсе дадзеныя, запішаш каардынаты, і як толькі якая-небудзь з брыгад вызваліцца накіруеш яе туды. Усё зразумела?

- Усё зразумела! дзяжурны яшчэ больш выцягнуўся, хоць больш, здавалася б, ужо немагчыма фізічна. Будзе выканана!

Скрайф шчоўкнуў клавішай і манітор патух. Фермер яшчэ нейкі час таптаўся на месцы, як бы жадаючы і далей працягнуць размову, але Скрайф быў ужо сыты ім па горла. Ветліва ўсміхаючыся, ён узняўся з-за стала, паказваючы гэтым, што аўдыенцыя закончана.

- Ідзіце да дзяжурнага, - сказаў ён, махнуўшы рукой у напрамку да дзвярэй. Там вам усё растлумачаць.

Дачакаўшыся, калі за фермерам зачыніліся нарэшце дзверы, Скін зноў апусціўся на ранейшае месца, аж знемагаючы ад нецярпення. Левая ягоная рука ўжо звычна нырнула пад стол, навобмацак адшукала там маленькую, ледзь прыкметную кнопку, націснула яе. Высунулася патаемная шуфлядка і Скін прагна выхапіў адтуль плоскую шкляную бутэльку больш чым напалову запоўненую нейкай залаціста-празрыстай вадкасцю. Падазронна зірнуўшы на дзверы, Скін паднёс плоскую бутэльку да засмяглых вуснаў, зрабіў першы працяглы глыток...

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

- Ідзіце да дзяжурнага, - сказаў ён, махнуўшы рукой у напрамку да дзвярэй. Там вам усё растлумачаць.

Дачакаўшыся, калі за фермерам зачыніліся нарэшце дзверы, Скін зноў апусціўся на ранейшае месца, аж знемагаючы ад нецярпення. Левая ягоная рука ўжо звычна нырнула пад стол, навобмацак адшукала там маленькую, ледзь прыкметную кнопку, націснула яе. Высунулася патаемная шуфлядка і Скін прагна выхапіў адтуль плоскую шкляную бутэльку больш чым напалову запоўненую нейкай залаціста-празрыстай вадкасцю. Падазронна зірнуўшы на дзверы, Скін паднёс плоскую бутэльку да засмяглых вуснаў, зрабіў першы працяглы глыток...

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора