А потым здарылася тое, што і павінна было, рана ці позна, здарыцца. Бедная жанчына памерла ў час чарговага катавання гэта здарылася якраз пасля таго, калі скісла малако ў цыстэрнах і хоць ОНіл па-ранейшаму спраўна аплочваў усе страхавыя полісы, смерць гэтай ягонай жонкі пад катэгорыю няшчасных выпадкаў ніяк не падпадала...
Прыйшлося, улазячы ў даўгі, купляць чарговую, пятую ўжо па ліку, рабочую жонку за поўны яе кошт, прычым усё гэта нечакана расцягнулася на даволі-такі працяглы тэрмін. Спачатку ў яго не было дастатковай сумы грошаў ОНіл ніяк не разумеў, чаму ФІРМА пастаўляе ў крэдыт амаль усё, пачынаючы з самай разнастайнай тэхнікі (і не толькі сельскагаспадарчай) і закончваючы насеннем любых раслін і разнастайнымі кармавымі дабаўкамі для жывёлы, але ніколі не афармляе крэдыты на рабочых жонак, іх можна было набыць толькі за наяўныя грошы дык вось, спачатку былі праблемы з грашыма, а потым, калі грошы зявіліся, аказалася, што ў мясцовым аддзяленні ФІРМЫ амаль не засталося рабочых жонак, а тыя, якія засталіся ОНілу неяк не прыйшліся да спадобы. Прыйшлося чакаць, калі ж даставяць новую партыю, і чакаць прыйшлося не тыдзень, не два, а цэлых тры месяцы!
Увесь гэты час ОНілу прыйшлося абыходзіцца без жонкі, і гэтага тэрміну аказалася дастаткова, каб ён зарокся біць будучую сваю жонку, ва ўсялякім разе, біць яе моцна.
Нарэшце прыйшла адразу вялікая партыя рабочых жонак і, атрымаўшы паведамленне, ОНіл не стаў марудзіць ні хвіліны. Больш таго, ён, які заўсёды аддаваў перавагу электракару, на гэты раз упершыню за доўгі час вырашыў, для эканоміі, выкарыстаць кацер, хоць заўсёды адчуваў сябе ў паветры даволі няўтульна. Затое ўсяго праз дзесяць хвілін палёту, кацер ягоны ужо плаўна апускаўся на вялікую пасадачную пляцоўку, якая размешчалася якраз перад шасціпавярховым чырвоным будынкам з блакітнай эмблемай ФІРМЫ над уваходам.
На другім паверсе ОНіл выканаў усе неабходныя фармальнасці і ў суправаджэнні ветлівага маладога чалавека у форме супрацоўніка ФІРМЫ, узняўся на трэці паверх, дзе і размяшчалася дэманстрацыйная зала. Служачы, па ўсяму бачна з ніжэйшага абслугоўваючага персаналу, толькі праводзіў фермера да дзвярэй залы і адчыніў перад ім гэтыя дзверы. Пасля гэтага, пажадаўшы ОНілу ўдалай куплі і, наогул, усяго найлепшага, малады чалавек пакінуў яго аднаго.
Звычайна, у аддзяленні ФІРМЫ адначасова знаходзілася дзве-тры, часам, да дзесяці свабодных рабочых жонак і дэманстравалі іх пакупнікам на першым паверсе, у спецыяльным пакоі. Таму ОНіл ніколі яшчэ не быў у дэманстрацыйнай зале... а вось цяпер, увайшоўшы у вялізнае, ярка асветленнае гэтае памяшканне, ён адразу ж застыў, нібы аслупянелы. Ды і было ад чаго!
Не менш чатырох дзесяткаў маладых прывабных жанчын было размешчана на спецыяльных падстаўках па ўсёй тэрыторыі вялізнай дэманстрацыйнай залы. Жанчыны стаялі зусім нерухома, нібыта і не жанчыны гэта былі, а майстэрскі вырабленыя кімсьці пластыкавыя статуэткі. Аголеныя жаночыя целы, белыя, залаціста-смуглыя альбо нават карычневыя, былі прыгожа і з прафесійным густам асветлены з самых розных ракусаў у самыя разнастайныя светавыя гамы і адценні.
Жанчын на продаж ФІРМА заўсёды выстаўляла вось так, без адзення, і зусім не з мэтай нейкай там эканоміі, бо фермеру, які афармляў пакупку, адразу ж выдаваўся поўны і разнастайны камплект жаночага адзення, прытым, без усялякай дадатковай платы. Проста ФІРМА лічыла, і не без пастаў, што менавіта так пакупнікі ацэняць тавар найлепшым чынам і выберуць сабе рабочую жонку якраз па свайму густу.
Першым жа памкненнем ОНіла, які больш за тры месяцы правёў, наогул, без усялякай жонкі, было выбраць адразу ж бліжэйшую да яго жанчыну, тым больш, што яна аказалася вельмі прывабнай і, да таго ж, бландынкай, а ОНілу заўсёды больш за ўсё падабаліся менавіта бландынкі. Ён ужо зрабіў нават крок у бок служачага ФІРМЫ, які стаяў непадалёку з абыякавым выразам на шырокім твары, але, стрымаўшы сябе, вырашыў занадта не спяшацца. Ці не лепш, спачатку абыйсці ўсю выставу, тым больш, што і астатнія пакупнікі ( а іх у зале было дзесьці каля дзесятка) таксама не вельмі спяшаліся з набыццём сабе жонак.
Знаёмых фермераў сярод пакупнікоў ОНіл, як не прыглядаўся, так не заўважыў... і тады ён проста рушыў, не спяшаючыся, наперад. Павольна праходзячы па зале, ОНіл уважліва разглядваў жанчын. Вочы літаральна разбягаліся ад такой вялікай іх колькасці, фермер ужо амаль шкадаваў, што не выбраў адразу ж тую, першую... а раптам яе хтосьці перахопіць! ОНіл ужо вырашыў павярнуць назад, як раптам позірк ягоны выпадкова наткнуўся на невялікую групу з пяці жанчын, чамусьці выстаўленых разам, на адной шырокай падстаўцы. Яшчэ ён заўважыў, што гэтыя жанчыны былі, не тое, каб зусім ужо аднолькавыя, але вельмі падобныя адна на адну. І ў той жа час яны чымсьці адрозніваліся ад усіх іншых жанчын, выстаўленых у гэтай зале, няўлоўным чымсьці, але, тым не менш, гэтае адрозненне выразна адчувалася. Зацікаўлены гэтым, ОНіл вырашыў падыйсці крыху бліжэй
Высветлілася, што не толькі ОНіла правабіла незвычайная гэтая група з пяці жанчын. Каля іх ужо тапталася некалькі фермераў, патэнцыяльных пакупнікоў... праўда, ніводны з іх пакуль так і не рашыўся на завяршаючы крок. Фермеры толькі моўчкі разглядвалі жанчын, час ад часу ляніва перакідваючыся кароткімі фразамі. Час ішоў... на твары прадстаўніка ФІРМЫ, які знаходзіўся непадалёку, гатоўнасць услужыць і дапамагчы з выбарам паступова змянялася ветлівай абыякавасцю і нават расчараваннем.