Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 49.

Шрифт
Фон

Не дагаварыўшы, ён памаўчаў крыху.Холін таксама маўчаў, працягваючы усміхацца.

- Я, наогул, хачу звольніцца.

- Што?!

Усмешка Холіна знікла. Зараз на Свенсана глядзеў зусім другі чалавек цяжка было нават уявіць, што ён здольны ўсміхацца, гэты чалавек

- Ты што, зваряцеў?!

-Хутчэй, наадварот - цяпер ужо Свенсан усміхнуўся, дакладней, амаль прымусіў сябе гэта зрабіць. Я, наогул, хачу ў бліжэйшы час пакінуць гэтую планету.

- Вось нават як?

Холін нарэшце падыйшоў да стала, сеў у чорнае скураное крэсла рэзідэнта.

-Сядай! ён паказаў Свенсану на адно з бакавых крэслаў. У адрозненні ад чорнага крэсла начальніка, усе яны былі цёмна-чырвонага колеру. Ды сядай жа ты!

Свенсан асцярожна прысеў на самы акрайчык аднаго з крэслаў.

- Прычына? спытаў Холін. У рэшце рэшт, можаш не адказваць, я і так ведаю!

-Ведаеш? Свенсан засмяяўся. Цікава, як ты можаш ведаць тое, аб чым я і сам яшчэ не ведаю дакладна? Але, калі ты ведаеш: скажы! Мне і самому цікава

-Дзікая кошка, - сказаў Холін. Тая, што даравала табе жыццё тады. Уся справа ў ёй, ці не так?

-Не так! Свенсан сцяў зубы. Мне проста абрыдла гэтая работа! Мне абрыдла тое, чым мы ўсезаймаемся!

- Ціха, ціха! сказаў Холін шэптам. Не так гучна!

Свенсан абвёў пакой уважлівым позіркам.

- Баішся, што нас могуць падслухаць?

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

-Ведаеш, чаго я баюся больш за ўсё? Холін памаўчаў крыху і сам жа адказаў на сваё пытанне. Дурняў, бо яны заўсёды непрадказальныя.

- Выходзіць, я дурань? пацікавіўся Свенсан.

- Выходзіць!

Нейкі час яны абодвы маўчалі.

-А яшчэ ты запамятваў аб адной рэчы

- Гэта якой?

-Кантракт на пяць гадоў, які ты падпісаў два гады таму, усё яшчэ дзейнічае. Спадзяюся, ты памятаеш, што чакае парушальніка кантракта?

Ён змоўк, і нейкі час двое мужчын толькі моўчкі глядзелі адзін аднаму ў вочы.

-Таму я і прыйшоў да цябе, - прамармытаў Свенсан, першым адводзячы ўбок позірк. Бо ў цябе, як у рэзідэнта, ёсць праваануліраваць кантракты па ўзаемнай згодзе бакоў

- І ты вырашыў, што я гэта зраблю для цябе?! І не спадзявайся нават!

Апошнія словы Холін амаль выкрыкнуў. Свенсан са здзіўленнем на яго паглядзеў.

- Разумею! сказаў ён. Ну што ж прыдзецца парушыць кантракт! А што рабіць

Але Холін ужо ўзяў сябе ў рукі.

-Проста ты мне патрэбен, - прагаварыў ён ужо звычайным сваім тонам. А наконт работы мне здаецца, ты проста перапрацаваў крыху, вось і ўсё. Давай зробіў так: з сённяшняга дня лічы сябе ў адпачынку. Два месяцы табе хопіць?

Два месяцы на Аграполісе былі роўны тром з паловай зямным. Гэта было даволі шчодрым падарункам з боку Холіна, звычайны гадавы адпачынак супрацўніка ФІРМЫ гэтага рангу быў не большым за паўтары месяца

- Як наконт трох? сказаў Свенсан, падымаючыся.

-Трох? заклапочана перапытаў Холін, штосьці падлічваючы ў думках. Тры гэта ўсё ж занадта

- Ды гэта я так, - сказаў Свенсан. Пажартаваў! Мне і аднаго не трэба!

Холінзасмяяўся.

- А ты маху не дасі! сказаў ён, і хацеў, здаецца, яшчэ штосьці дадаць, але ў гэты самы час засвяціўся раптам адзін з мноства экранаў на сцяне. На экране узнік усхваляваны твар начальніка бяспекі Аграполіса Фрыдрыха Зіберта.

Зіберт, як і Свенсан, калісьці быў космадэсантнікам яны нават ведалі адзін аднаго ў той далёкі час.Праўда, наўрад капітан Зіберт, камандзір асобай дыверсійнай групы, вылучаў тады радавога Алафа Свенсана сярод іншых курсантаў-практыкантаў сваёй групы. А потым Свенсан, пасля першага ж ранення атрымаўшы датэрмінова званне капрала, быў пераведзены зусім у іншае падраздзяленне і зноў сустрэліся двое былых космадэсантнікаў толькі праз шмат гадоў, тут, на Аграполісе

- Сэр! звярнуўся Зіберт да Холіна, не звяртаючы аніякай увагі на Свенсана, які таксама з цікаўнасцю глядзеў зараз на экран. Усё атрымалася, як вы і планавалі!

- І што? узняўшыся з месца, Холін літаральна ўпіўся ў экран прагным позіркам. Ну, не маўчы!

Зіберт звярнуў нарэшце ўвагу на Свенсана, коратка яму кіўнуў. Свенсан, гэтак жа коратка, кіўнуў у адказ.

-Ну, што яшчэ там?! амаль закрычаў Холін. Зноў штосьці сарвалася?! Ён перахапіў недавердівы погляд, які Зіберт зноў кінуў у бок Свенсана. Гавары, пры ім можна!

-Сэр, - хуценька прагавараў Зіберт, -яны і сапраўды зрабілі напад на адно з аддзяленняў. І менавіта на дваццаць дзевятае, як вы і прадбачылі

- І што?!

Такім усхваляваным Холіна Свенсан яшчэ не бачыў.

- Мы блакіравалі іх там! Зіберт памаўчаў крыху і дадаў: - Разам з супрацоўнікамі

- Добра, вылятаю!

Экран патух, а Холін, узняўшыся з-за стала, уважліва паглядзеў на Свенсана.

- Ты ўжо ў адпачынку? спытаўся ён. Ці яшчэ не?

-Усё залежыць ад абставін, ухіліўся ад прамога адказу Свенсан. Калі ты хочаш запрасіць мяне з сабой

-А чаму б не? крыху павагаўшыся, сказаў Холін. Мне здаецца, ад цябе там будзе больш карысці, чым ад усіх гэтым

І, не закончыўшы фразы, ёнтолькі ўздыхнуў

- У мяне тады два пытанні, - пачаў Свенсан, не спускаючы вачэй з твару свайго непасрэднага начальніка, які ў гэты самы час аддаваў па селектару нейкі, нячутны з таго месца, дзе стаяў Свенсан, загад хутчэй за ўсё,гэта быў загад аб тым, каб ім падрыхтавалі транспарт

Аддаўшы, нарэшце, гэты загад, Холін узняў галаву і ўважліва паглядзеў на Свенсана.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора