Цікава, кім яна была раней, гэтаяжанчына? Якім чынам патрапіла сюды?
А рабочая жонка Холіна, ускінуўшы на імгненне свае цудоўныя блакітныя вочы, штосьці прагаварыла неразборліва ў селектар. Яна нават не кранулася з месца, не тое, каб устаць але гэта, як не дзіўна, зусім нават не абразіла Свенсана. Наадварот, хутчэй
- Як справы? нечакана нават для самога сябе спытаўся ён у рабочай жонкі. Усё ў парадку?
У блакітных вачах жанчыны штосьці прамільгнула магчыма, здзіўленне, а Свенсан зразумеў раптам, што зрабіў тое, чаго рабіць ані ў якім разе нельга было. Да чужых рабочых жонак, наогул, не прынята звяртацца ў адсутнасці мужа, тым больш, з такім вось бязглуздымі пытаннямі
- Заходзьце, - голас жанчыны быў пад стаць яе чароўным вачам, мяккі і мілагучны. Рэзідэнтвас прыме.
Свенсан перавёў погляд на масіўныя, матава чорныя дзверы злева ад уваходу. Серабрыстая таблічка якраз на ўзроўні ягоных вачэй і надпіс на таблічцы залатымі літарамі: Максімілян Холін, паўнамоцны рэзідэнт ФІРМЫ на Аграполісе
Што ж, - міжволі падумалася Свенсану, - Холін нарэшце дабіўся таго, чаго жадаў нават больш таго, чаго жадаў! Такі ўзлёт ён, пэўна, не прадбачыў нават у самых смелых сваіх марах. Ці ўсё ж прадбачыў?
Свенсану раптам прыйшла ў галаву яшчэ адна нечаканая думка.Парадаксальна, але гэтым фантастычным сваім узлётам Холін усяцэла абавязаны менавіта рабочым жонкам. Дакладней, дзікім кошкам Барсума, якія па злой іроніі лёсу былі некалі ператвораны ў рабочых жонак
Так што, ненавідзець дзікіх кошак у Холіна не было зараз аніякіх пастаў іншая справа, што пакінуць іх у жывых, выпусціць жывымі з планеты, ён таксама не мог ні ў якім разе. Інакш імклівы і круты ягоны ўзлёт ператворыцца ўяшчэ больш імклівае ікрутоепіке
-Заходзьце, - паўтарыла жанчына ўсё такім жа роўным і прыемным голасам. Рэзідэнт вас чакае.
І, зусім нечакана для Свенсана, жанчына раптам устала са свайго месца і, падыйшоўшы да масіўных гэтых дзвярэй, расчыніла іх.
- Праходзьце!
- Дзякую! машынальна сказаў Свенсан, гадаючы пра сябе, усім наведвальнікам яна вось гэтак адчыняе дзверы, ці яму, Свенсану, аказана нейкая асаблівая ўвага.Ён увайшоў у адчыненыя дзверы і адразу ж спыніўся каля ўваходу, азіраючыся па баках.
- Праходзьце!
- Дзякую! машынальна сказаў Свенсан, гадаючы пра сябе, усім наведвальнікам яна вось гэтак адчыняе дзверы, ці яму, Свенсану, аказана нейкая асаблівая ўвага.Ён увайшоў у адчыненыя дзверы і адразу ж спыніўся каля ўваходу, азіраючыся па баках.
У такім вялізным кабінеце Свенсану быць яшчэ не даводзілася. Меліся, праўда, на Аграполісе памяшканні і значна большыя (дэманстрацыйныя залы, к прыкладу), але кабінет
Свенсан нават не адразу разглядзеў у ім Холіна, бо той чамусьці не сядзеў за вялізным паліраваным сталом з залатога дубу, аднаго, дарэчы,з самых рэдкіх і дарагіх на Аграполісе парод дрэў. Максіміліян сціпла стаяў у расчыненага акна і глядзеў кудысьці ўніз. На ўвайшоўшага ў кабінет Свенсана ён, ці то не звярнуў увагі, ці то проста зрабіў выгляд, што пакуль што не заўважае яго.
- Выклікалі? спытаўся Свенсан афіцыйна-абыякавым тонам.
І толькі тут Холін, адарваўшыся нарэшце ад назіранняў, павярнуўся ў бок Свенсана. Худы аскетычны твар новага рэзідэнта адразу ж ажывіўся, на блёклых вузкіх вуснах яго слізганула і адразу ж зноў знікла нейкая загадкавая ўсмешка.
- Ну, вядома ж выклікаў, раз ты тут! Хуткім крокам Холін падыўшоў да падначаленага, працягнуў яму руку. Ну, прывітанне, прывітанне! Як справы? Усё ў парадку?
- У поўным! сказаў Свенсан, асцярожна паціскаючы сухую, вузкую, але нечакана моцнуюдалонь Холіна.
Яму падумалася раптам, што Холін задаў яму тыя ж самыя пытанні, якое сам Свенсан крыху раней задаваў ягонай рабочай жонцы. Што гэта, простае супадзенне?
- Як працуецца ў новай пасадзе?
Вось ужо каля тыдня, як Свенсан выконваў абавязкі загадчыка аддзялення. Таго самага, дзе доўга быў спачатку брыгадзірам, а потым зусім крыху (суткі якія, не больш)намеснікам загадчыка. Праўда, нікога са знаёмых яму людзей там не засталося, усе былі новыя, незнаёмыя. Лепш гэта для начальніка альбо горш пытанне неадназначнае. З аднаго боку, цяжка кіраваць тымі, хто яшчэ ўчора быў табе проста калегам па рабоце і нават сябрам з другога ж боку
-Цяжкавата, - прызнаўся Свенсан. Па-першае, няма неабходнага вопыту, па-другое
- Па-другое,усё новыя людзі?
-І гэта таксама, - сказаў Свенсан пасмурна. Тым больш, што ўсе яны з розных месцаў
- Нічога, гэта часова, - суцешыў яго Холін. Спрацуюцца. А што яшчэ?
- Яшчэ? Свенсан паглядзеў на свайго начальніка з недаўменнем. Што яшчэ?
Холін зноў усміхнуўся загадкавай сваёй усмешкай.
-Ну, ты сказаў: і гэта таксама - патлумачыў ён. Значыцца, ёсць яшчэ штосьці Што менавіта?
Замест адказуСвенсануздыхнуў і неяк нерашуча паглядзеў на Холіна. Нерашуча і нават крыху збянтэжана.
- Ну давай! сказаў Холін. Выкладвай!
-Што выкладваць? зноў не зразумеў Свенсан. А, можа, проста зрабіў выгляд, што не зразумеў
-Усё! з хударлявага твару Холіна ўсё ніяк не сходзіла незразумелая гэтая ўсмешка. Усё, што цябе такнепакоіць!
Свенсан зноў уздыхнуў.
- Баюся, што я не падыходжу для гэтай пасады, - сказаў ён. Тым больш, што я