Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 50.

Шрифт
Фон

- Ты штосьці ў мяне запытаў?

- Яшчэ не, - сказаў Свенсан. Але ў мяне да цябе і сапраўды маецца пытанне. Нават два

- Давай свае пытанні, толькі хутка! Холін зноў і яшчэ больш уважліва паглядзеў Свенсану ў вочы. Дарэчы, першае з іх я ўжо ведаю загаддзя.Як я здагадаўся, што адбудзецца напад, ішто мэтай нападу будзе менавіта дваццаць дзевятае аддзяленне?

Свенсан кіўнуў, крыху здзіўлена.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Свенсан кіўнуў, крыху здзіўлена.

- Атрэфакты! коратка кінуў Холін.

- Артэфакты? недаўменна перапытаў Свенсан.

-Яны былі толькі ў двух аддзяленнях: дваццаць першым, якое зараз тваё, і на якое напад ужо адбыўся, як ты памятаеш ну, і ў дваццаць дзевятым.Праўда, іх там зараз няма, але ж згадзіся, адкуль гэтым жанчынам ведаць такія падрабязнасці

-Артэфакты - паўтарыў Свенсан,нібыта штосьці ўспамінаючы. Гэта, здаецца, тыя металічныя прадметы незразумелага прызначэння, пра якія

-Пра якія я гаварыў табе, - падхапіў Холін. Толькі не пытайся ў мяне, што гэта за прадметы і навошта яны спатрэбіліся дзікім кошкам. Адказваю адразу: уяўлення нават не маю!

-І дзе яны зараз, артэфакты з дваццаць дзевятага аддзялення? спытаўся Свенсан і адразу ж здагадаўся сам, які пачуе адказ. Яны ў цябе, у гэтым вось кабінеце?

Холін нічога не адказаў, але маўчанне ягонае было больш красамоўным, чым любыя словы.

-Кацер на трэцяй пасадачнай пляцоўцы, прагучаў у селектары прыемны жаночы голас і Свенсан не адразу ўцяміў нават, што гэты прыемны голас належыць ні каму іншаму, я рабочай жонцы Холіна.

-Усё, ідзем! Холін пляснуў Свенсана па плячу. Дарэчы, у цябе ж было і нейкае іншае пытанне!

-Было, - сказаў Свенсан, выходзячы ў прыёмную следам за Холінам. Гэтыя людзі, супрацоўнікі дваццаць дзевятага аддзялення, якія зараз, калі я не памыляюся, сталі заложнікамі што з імі будзе далей?

- З імі? не азіраючыся нават, Холін неяк абыякава паціснуў плячамі. Не ведаю. Хутчэй за ўсё, яны ўсе загінуць. А што?

- Нічога.

У гэты час Холін і Свенсан якраз спыніліся каля ліфта. Ліфцёр з пачцівасцю адчыніў пазалочаныя дзверы і вось ужо яны павольна паплылі ўверх, на дах памяшкання, дзе і былі размешчаны галоўныя пляцоўкі для пасадкі і ўзлёту паветранага транспарту.

- Табе іх шкада? спытаўся раптам Холін, уважліва гледзячы на Свенсана. Іх там дарэчы, каля дваццаці гэта, калі не ўлічваць рабочых жонак для продажу

- Тады яшчэ пытанне, - павольна прагаварыў Свенсан, упарта не адводзячы позірку. Калі ты загаддзя ведаў, што гэтыя жанчыны здзейсняць напад менавітана дваццаць дзевятае аддзяленне, чаму б тады было не аддаць загад, каб усе людзі пакінулі памяшканне, не чакаючы нападу? Дарэчы, замест іх у будынку можна было загаддзя размясціць тры-чатырыдэсантныя групы.Такім чынам мы б і людзей выратавалі, і

- І сарвалі б усю аперацыю, так? Холін задумліва пакачаў галавой. Ведаеш, асабліва я не лічу, як некаторыя,гэтых жанчын нейкімі вышэйшымі істотамі але ўсё ж не будзем забываць, што гэта дзікія кошкі

- Не зразумеў? сказаў Свенсан.

- А тут і разумець няма чаго! Холін нечакана засмяяўся. Няўжо ты лічыш, што яны б зрабілі напад на аддзяленне без супрацоўнікаў, нічога не западозрыўшы пры гэтым?

* * *

Будынак, у якім размяшчалася дваццаць дзевятае аддзяленне ФІРМЫ, значна адрозніваўся ад будынку аддзялення дваццаць першага. Гэта была прысадзістая, амаль квадратная пабудова ўсяго толькі ў тры паверхі. Але Свенсан ведаў, што шмат якія службы аддзялення і амаль усе ягоныя складскія памяшканні размешчаны не тут, на паверхні, а ў трох падземных ярусах будынка.

Непадалёку, на вышыні якіх-небудзь двух дзесяткаў метраў ад зямлі застылі ў грознай сваёй нерухомасці дзесяць баявых дэсантных шлюбак.Тут жа, вакол будынка, размяшчалася і вялікае мностварознакаляровых транспартнікаўу любы момант яны таксама маглі ўзняцца ў паветра.. Дэсантнікі ў скафандрах стаялі асобнымі баявымі групамі і, здавалася, толькі чакалі загаду. Іх было не менш за тры ўзводыапрач дэсантнікаў, тут жа, у шчыльным кальцы аблогі знаходзілася і каля сотні ўзброенных да зубоў ахоўнікаў ФІРМЫ

- І ўся гэтая моц супраць усяго толькі двух жанчын! сказаў Холін. - Ці не смешна?

-Супраць двух дзікіх кошак, - паправіў яго Свенсан. Дарэчы, а пра трэцюю нічога пакульне чуваць?

Замест адказу Холін толькі насцярожана і нават некалькі недаверліва ўпіўся калючым поглядам у твар Свенсана.

-Я ведаю, дзе яна, - сказаў ён пасля нядоўгага маўчання. Дакладней, я здагадваюся, дзе тая жанчына можа знаходзіцца ў дадзены момант. Але гэта потым пасля таго, як мы пакончым з гэтымі

Да іх ужо спяшаўся усхваляваны Зіберт.

- Ну што? спытаў у яго Холін. Яны там?

Зіберт кіўнуў галавой.

- Тады пачынайце аперацыю, - сказаў Холін. Чаго марудзіць!

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

- Дык гэта - Зіберт усхваляваны сглытнуў. А як жа заложнікі? Можа, перамовы?

-Ніякіх перамоў! рэзка сказаў Холін. Вы ўжо вялі з імі перамовы тыдзень таму! І што?

Зіберт нічога не адказаў.

- Пачынайце аперацыю!

- Ёсць!

Зіберт казырнуў, прагаварыў штосьці ў мікрафон на адвароце мундзіраі амаль адразу ж усе дэсантныя шлюбкі апусціліся крыху ніжэй, аказаўшыся такім чынам на адным, прыкладна, узроўні з пасадачнай пляцоўкай, што знаходзілася на плоскім даху аддзялення. Адначасова з гэтым іх манеўрам шчыльнае чалавечае кальцо вакол асуджанага на смерць будынка сінхронна падалося назад.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора