Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 47.

Шрифт
Фон

Быў у Нікаля яшчэ адзін штодзённы, дакладней, штовечаровы клопат: цярплівае чаканне жонкі на каменных прыступках будыніны, бясконцая трывога за жыццё Мэры ў небяспечных джунглях асабліва, калі чаканне гэтае раптам зацягвалася і потым - уяўная палёгка ісалодкае прадчуванне чарговай чароўнай ночы ў яе пяшчотных абдоймах

Дзіўна, але нават зрабіўшыся зноў дзікай кошкай, па начах Мэры вяла сябе амаль як раней, цалком аддаючыся палкім ласкам Сарджэна. А ён, амаль губляючы розум ад кахання, стараўся ўсялякі раз не думаць аб тым, што за ноччу зноў надыйдзе такая непазбежная раніца. І што зноў ягоная Мэры, такая пяшчотная і такая паслухмяная ноччу Мэры, ператворыцца раніцай ў дзікую кошку Маргану, якая, не звяртаючы аніякай увагі на Сарджэна, устане з ложка і з пахмурным выглядам пачне рыхтавацца да чарговага свайго рабочага дню

Потым яна суха і холадна паўторыць сваё штодзённае папярэджанне, аб тым, каб ён не смеў нікуды адсюль высоўвацца (ведала б яна пра ягонае штодзённае блуканне па незразумелых гэтых калідорах!), аддасць тое ці іншае распараджэнне наконт вячэрыі зноў знікне ў жудасных сваіх джунглях, знікне да самага вечара

А яму, Сарджэну, застанецца толькі чакаць яе вяртання і наступнай чароўнай ночы

* * *

Свенсан увайшоў у вялізную, багата абстаўленую прыёмную рэзідэнта і нечакана ўбачыў на месцы прэмер-сакратара рабочую жонку Холіна. Хоць, чаму нечакана! Ведаючы Максіміліяна, гэтага і трэба было чакаць

Свенсан раптам уявіў сабе, як заходзяць сюды загадчыкі аддзяленняў, бізнесменырознага калібру, проста прадстаўнікі іншых планет і міжпланетных арганізацыйсалідныя, упэўненныя ў сябе людзі заходзяць і трапляюць у поўную залежнасць ад простай рабочай жонкі! Бо пасада прэмер-сакратара рэзідэнта даволі важкая пасада, і той, хто яе займае, па праву лічыцца другім чалавекам на Аграполісе

Дакладней, лічыўся, бо Холін, як заўсёды, усё зрабіў па свойму.

Сам Свенсан, дарэчы, ніколі не адносіўся да рабочых жонак з той доляй знявагі і абыякавасці, што зяўлялася амаль абавязковым для мужской паловы насельніцтва на гэтай, цалкомфермерскай планеце (ды ці толькі на ёй!). Але і лічыць рабочых жонак за сапраўдных, паўнацэнных людзей ён, пражыўшы тут амаль два гады,таксама ўжо не мог ды і не былі яны людзьмі ў прамым сэнсе гэтага слова. І хоць сваёй уласнай жанчыны Свенсан так і не займеў за час сваёй вымушанай працы на Аграполісе карыстацца паслугамі гэтых няшчасных стварэнняў яму даводзілася і не раз. І ў Агры, неафіцыйнай сталіцы Аграполіса, дзе ён неаднаразова бываў па тых ці іншых службовых справах, і на шматлікіх курортах паўночнага ўзбярэжжа ва ўсіх гатэлях і дамах адпачынку меўся цэлы штат жанчын, адзіным заняткам якіх была тая самая старажытная прафесія, якая да гэтага часу шырока практыкавалася ва ўсіх, нават самых далёкіх кутках той частцыСусвету, што абжылі ці толькі пачынаюць абжываць людзі. Праўда, для рабочых жонак Аграполіса прафесіяй гэты занятак назваць было цяжка. Жанчына зяўлялася тут звычайнай прыладай працы, такой, скажам, як электракар або пральная машына. Проста, у кожнай з гэтых прылад была сваярабочая функцыя, толькі і ўсяго

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Таму і Свенсан прывык адносіцца да гэтай катэгорыі жывыхрабочых прылад адпаведна, хоць і без усялякай жорсткасці і знявагі, чым так любілі злоўжываць мясцовыя жыхары, калі не ўсе, дык пераважная іх большасць. Але і асаблівай павагі, тым больш, нейкіх трапяткіх пачуццяў да рабочых жанчын Аграполіса Свенсан, вядома ж, не адчуваў, ва ўсялякім разу, да нядаўняга часу

Сустрэча з дзікай кошкай, якая нечаканааказалася рабочай жонкай простага малаадукаванага фермера, літаральна перавярнула ўсё у душы былога космадэсантніка. Цяпер на кожную рабочую жонку ён глядзеў зусім іншымі вачыма

Вось і зараз, утаропіўшыся ў малады прыгожы твар рабочай жонкі свайго непасрэднага начальніка, Свенсан раптам адчуў, як аднекуль знізу падкаціўся да горла тугі салёны камяк. Нават дыхаць стала цяжка

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора