Ніякіх асаблівых спраў, акрамя прыгатавання ежы і мыцця забруджанага адзення жонкі, у Нікаля не было. Мыццё, наогул, і справай нельга было назваць усё рабіла пральная машына-аўтамат, якая была ўманціравана прама ў сцяну ваннай. Прыгатавання ежы займала, праўда, пэўны час, тым больш, што Сарджэн стараўся уносіць нейкую разнастайнасць у іх з Мэры харчавання. Дзічыну іўсялякія ядомыя плады з джунгляў увечары прыносіла Мэры, Сарджэну заставалася толькі правільна іх прыгатаваць. Для гэтага на кухні мелася не толькіэлектрычная пліта, але і невялікая мікрахвалёвая печка. Тут жа стаяла халадзільная ўстаноўка ўнушальных памераў і ўсё гэта, як не дзіўна, было ў ідэальным рабочым стане
Хто жыў тут да іх, і чаму пакінуў тут усе гэтыя так неабходныя ім рэчы, ды яшчэ і ў такім выдатным стане аб гэтым Нікаля Сарджэн не меў ніякага нават уяўлення, як і аб тым, адкуль у памяшканнях бярэцца электрычны ток. Магчыма, аб усім гэтым ведала альбо здагадвалася Мэры, але калі аднойчы ноччу Сарджэн асмеліўся задаць ёй такое пытанне, Мэры толькі засмяялася і паклала тонкія свае пальцы на крыху засмяглыя ад працяглых пацалункаў вусны мужа.
-Не будзь такім цікаўным, - прашапталі прама ў вуха Сарджэну яе ўласныя вусны. Хто менш ведае даўжэй жыве!
Гэта прагучала даволі двухсэнсоўна, але амаль адразу ж услед за гэтым Мэры пяшчотна абняла мужа і вусны іх зліліся ў палкім пацалунку а яшчэ потым ім стала ўжо зусім не да пытанняў, тым больш,не да адказаў на іх
Але, як бы тое не было, а пытанне гэтае існавала, і Сарджэн задаваў яго штодзённа (самому сабе, праўда), і штодзённа ж, хоць і безвынікова, шукаў на яго адказ. Магчыма, адказ хаваўся ў калідорах, бясконца доўгіх, звілістых каменных калідорах і Сарджэн, зразумела ж, пачаў даследваць гэтыя калідоры, амаль адразу ж пасля таго, як толькі даведаўся аб іх існаванні.
Але і калідоры гэтыя мала чым яму дапамаглі. Як бы доўга яны не цягнуліся, але заканчваліся заўсёды аднолькава: масіўнымі металічнымі дзвярыма, адчыніць якія ў Сарджэна не было аніякай магчымасці. А, можа, і не дзверы гэта былі, а суцэльныя металічныя перагародкі, тым больш, што ні ручак, ні хоць нейкіхшрыфт-кодаў на перагародках гэтых не было зусім нічога, акрамя таго ці іншага малюнка, выціснутага на металічнай перагародцы... нават не малюнка, а своеасаблівага іерогліфа
І ўсё ж, пакутваючы хутчэй ад бяздзейнасці і цікаўнасці, чым ад сапраўднага навуковага азарту, Нікаля Сарджэн старанна, дзень за днём працягваў даследваць дзіўныя гэтыя,калідоры. А яны і сапраўды былі нейкімі дзіўнымі: з мноствам бакавых атгалінаванняў, алебез адзінага нават бакавога памяшкання, вузкія (два чалавекі ледзь-ледзь размінуцца) і, што самае дзіўнае - з зусімнезразумелым асвятленнем, бо ні свяцільнікаў, ні хоць чаго-небудзь падобнага на іх, у калідорах гэтых проста не існавала, сцены самі па сабе таксама ніяк не свяціліся, і, тым не менш, у калідорахзаўсёды было дастаткова святла
Дарэчы, у тыхпамяшканнях, якія Мэры выбрала для іх сумеснага пражывання (кухня, ванная, спальня і той вялікі пакой, які Сарджэн пра сябе называў залай), асвятленне было самым звычайным. На сценах былі размешчаны розных памераў і формаў свяцільнікі, меліся тут таксама і пульты для уключэння і адключэння гэтых самых свяцільнікаў. І свяцільнікі, і душ, і ўсе кухонныя прылады і прыстасаванні былі зроблены рукамі чалавека, у Сарджэна нават сумнення ў гэтым не ўзнікала. А вось што датычыцца дзіўных тых калідораў
Было ў іх штосьці чужароднае, штосьці такое, чаго Сарджэн не мог растлумачыць нават сабе самому, і гэтае штосьці заўсёды выклікала ў яго нейкае незразумелае пачуццё: ці то жах, ці то агіду, ці то ўсё гэта разамІ, выходзячы назадз чарговага калідора, Сарджэн заўсёды адчуваў пэўную палёгку ў душы, нейкі ўнутраны голас падказваў яму, што трэба заканчваць гэтыя дылетанскія даследванні, бо аднойчы яны скончацца для яго вельмі і вельмі кепска
Такое і сапраўды магло стацца, бо заблукаць у бясконцых гэтых калідорах было прасцей простага. Хоць усе яны пачыналіся з аднаго вялікага і амаль ідэальна акруглага памяшкання, якое Сарджэн зусім выпадкова адкрыў побач са сваімжытлом, але затым калідоры гэтыя раптам пачыналі шматразова разгаліноўвацца і нават пераплятацца, звіваючыся, нібы сапраўдныя змеі. Больш таго,Сарджэн заўважыўнеяк, што і сама колькасць уваходаў у калідоры з боку акруглага памяшкання непастаянная. Адзін дзень Нікаля налічыў там дваццаць два уваходы, а калі прыйшоў туды на наступны дзень іх колькасць скарацілася да пятнаццаці. А яшчэ на наступны дзень іх было ўжо аж дваццаць чатыры
Было яшчэ адно пытанне, якое ніяк не давала спакою Нікаля: ведае ці не ведае аб гэтых калідорах Мэры? І, калі ведае што яна аб іх думае?
Адказ на гэтае пытанне, вядома ж, магла даць толькі сама Мэры, а ёй і Сарджэн уяўна гэта адчуваў было зараз зусім не да гэтага. Штосьці яна рабіла (ці шукала) ў сваіх джунглях, і штосьці ў яе пакуль што не атрымлівалася так, як трэба. Дні Мэры былі напоўненымі да адказу, іх нават не хапала на ўсё Сарджэн жа знемагаў ад тугі і адзіноты,і нават штодзённыя бадзянні па таямнічых гэтых калідорахамаль не дапамагалі іх развеяць...