Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 41.

Шрифт
Фон

-Ваш загадчык аддзялення проста ведае субардынацыю! сказаў, як адрэзаў, ён, нават не гледзячы пры гэтым у бок Холіна. І правільна робіць, між іншым! Было б дзіўна, калі б просты загадчык аддзялення галасаваў разам з намі.

Словы таўстуна (ды і сам тон, якім яны былі сказаныя) прагучалі амаль абразліва, але, тым не менш, Холін не пакрыўдзіўся.Ён і так дасягнуў многага за апошні час, нават большага, чым спадзяваўся. Крыўдна толькі, што так і не змог пераканаць прысутных у правільнасці сваёй здагадкі

Хоць, калі шчыра, ніякай здагадкі пакуль што і не было. Толькі нейкая ўнутранная ўпэўненасць у тым, што і карты, і артефакты ва ўсёй гэтай гісторыя зусім нават не выпадковыя


Глава 9


Штурм пачаўся за некалькі хвілін да заканчэння ультыматума, і Свенсан, які суправаджаў Холіна і зараз цярпліва чакаў яго ў дыспетчарскім пакоі, змог з вышыні дзесятага паверху назіраць за яго падрыхтоўкай і пачаткам. Космадэсантнікі (а іх было ніяк не менш за пяцьдзесят) дзейнічалі прафесійна і граматна і ўсё роўна ў Свенсана было нейкае нядобрае прадчуванне правалу ўсёй гэтай бездакорна распрацаванай аперацыі. Адкуль яно ўзялося, гэтае прадчуванне, Свенсан і самому сабе не змог бы растлумачыць.

З таго час, як сам Свенсан выйшаў у адстаўку (не зусім дабраахвотна, праўда, але гэта ўжо тэма асобнай размовы), прайшло не так і шмат часу і экіпіроўка дэсантнікаў амаль не змянілася. Вось і зараз на іх былі такія знаёмыя Свенсану камбінізоны, дакладней - скафандры, сапраўдны цуд тэхнікі, калі казать шчыра. Мала таго, што гэты скафандр забяспечываў амаль поўную абарону свайго ўладальніка ад пераважнай большасці ручной зброі, у ім мелася і ўласнае і даволі разнастайнаеўзбраенне і што яшчэ больш важна чалавек у гэтым скафандры мог свабодна ўзнімацца ў паветра і нават перамяшчацца там з высокай даволі хуткасцю і манеўранасцю. Як скафандры маглі гэта рабіць, было тайнай за сямі пячаткамі. Ні Свенсан, ды і ніхто, здаецца, з дэсантнікаў аб гэтым не ведаў проста выкарыстоўвалі іх і ўсё.

- Ну, што? сказаў Холін (Свенсан так і не заўважыў, калі ж ягоны непасрэдны начальнік паспеў падыйсці). Любуешся?

Свенсан нічога не адказаў.Ён толькі маўчкі назіраў за тым, як дэсантнікі, група за групай, знікалі ў заранне праробленых праломах у сцяне ангара. Бой зараз ішоў там, знутры жорсткі бой і Свенсан міжволі пашкадаваў заложнікаў. Шанцаў застацца ў жывых у іх, здаецца, не было аніякіх

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Холін нібыта прачытаў ягоныя думкі.

-Маглі б проста знішчыць усё памяшканне адным добрым зарадам, - крыва ўсміхаючыся, заўважыў ён. Але ж трэба паказаць, што зроблена ўсё магчымае для выратавання заложнікаў! А што да астатняга

Не дагаварыўшы, ён толькі гучна вылаяўся і змоўк.

Між тым шум бою у ангары раптоўна заціх, і гэтая нечаканая хуткаплыннасць боюбыло дзіўнай і даволі незразумелай для Свенсана. Неяк падсвядома ён чакаў ад дзікіх кошак куды больш упартага супраціўлення. Праўда, пяць дзесяткаў космадэсантнікаў гэта сіла і сіла немалая, але ўсё ж У Свенсана мільганула наватнедарэчная думка, што менавіта дэсантнікі панеслі вялікія страты і адступілі і якраз у гэтым адзіная прычына такой хуткаплыннасці бою ў ангары

- Штосьці не так? спытаў раптам Холін, уважліва ўглядваючыся ў напружаны твар свайго першаганамесніка. Там штосьці не так пайшло?

Але адказаць Свенсан не паспеў. З ангару вылецеў адзін з дэсантнікаў, за ім яшчэ некалькі.

- Сюды! закрычаў першы, здзіраючы з галавы шлем. Доктара! Там

І, не дагаварыўшы, ён паляцеў да галоўнага будынка космапорту. А з ангара ўсё выляталі альбо выходзілі космадэсантнікі. Праўда, не ўсе змаглі выбрацца адтульсамастойна. Вось дэсантнікі асцярожна вынеслі некалькі цел у скафандрах (забітых ці, можа, параненых), вось медыцынскія работнікі ў зялёных халатах наблізіліся да іх, а потым, выслухаўшы нейкія тлумачэнні, зніклі ў чорным праломе сцяны ангара. А з заложнікаў чамусьці так і не зявіўся ніхто

- Штосьці тут не так! паўтарыў Холін, а Свенсан раптам рашуча накіраваўся да ліфта. Куды ты?

- Туды! сказаў Свенсан, не азіраючыся. У ангар.

Ён і сам не ведаў, чаму прыняў раптам такое рашэнне. Простая цікаўнасць, ці, можа, падсвядомае жаданне яшчэ раз, самы апошні, убачыць дзіўную гэтую жанчыну, з якой ён правёў калісьці такія непаўторныя два тыдні,і якая, нібыта ў падзяку за гэта, зусім нядаўна так вялікадушна падаравала яму жыццё.

Праўда, убачыць яе Свенсан мог зараз толькі мёртвай, бо нават думка аб тым, што дзікая кошка магла жывой здацца ў палон нават сама думка аб гэтым здавалася яму не толькі немагчымай, але і абсурднай

* * *


Першае, што адчуў Сарджэн, калі крыху ачуняў, гэта прыемную цеплыню аголенага жаночага цела, якое цесна прыціскалася да ягонага цела, таксама, здаецца, поўнасцю распранутага. Расплюшчыўшы затым вочы, ён, нягледзячы на густы паўзмрок вакол, зразумеў, што знаходзіцца ў адным з памяшканняў незразумелай гэтый будыніны сяродджунгляў, і ляжыць зараз у ложку пад цёплай коўдрай. І Мэры ляжыць побач з ім і ўсё амаль як раней, калі вось так, разам, яны заўсёды прачыналіся раніцай...

Вось толькі раней яна ніколі не абдымала яго так моцна.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора