Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 42.

Шрифт
Фон

-Мэры! пяшчотна прашаптаў Сарджэн. Ён паспрабаваў паварушыцца, але так і не змог гэтага зрабіць. Каханая!

-Заткніся!

Голас Мэры адразу ж вярнуў Нікаля да рэальнасці. Так, Мэры, ягоная былая рабочая жонка, ляжала побач з ім у ложку і нават моцна яго абдымала, але аб фізічнай блізкасці тут нават і гаворкі не йшло.

Тут было штосьці іншае, і нават моцна абдымаючы былога мужа, жанчына была ў сваіх думках вельмі і вельмі далёка ад яго зараз.

І болю зусім не было чутна

Яна ж мяне лечыць! дайшло нарэшце да Сарджэна. Якраз у гэты самы час яна нейкім незразумелым чынам загойвае мае раны яна гэта ўмее

Мэры і сапраўды ўмела загойваць раны, у гэтым Сарджэн змог упэўніцца яшчэ ў тым, мінулым сваім жыцці. Аднойчы, калі ён моцна параніў руку саломарэзкай і, забегшы ў дом, загадаў Мэры хуценька накласці на рану спецыяльны калоідны пластыр, яна ўпершыню асмелілася не выканаць загад мужа. Замест гэтага Мэры проста нахілілася над знявечанай рукой Нікаля і паклала на пашкоджанае месца сваю вузкую цёплую далонь. І, о, дзіва, адразу ж знік, прапаў кудысьцімоцны пякучы боль і Сарджэн, замест таго, каб паўтарыць больш строгім голасам папярэдні загад, толькі моўчкі і са здзіўленнем паглядзеў на сваю рабочую жонку. І здзіўленне гэтае яшчэ больш узрасло, калі праз нейкія дзесяць хвілін Мэры адняла пальцы і Сарджэн не ўбачыў на руцэ вялікага ірванага парэзу. Больш таго, там не аказалася нават шкнару... і гэта было не толькі неверагодна, алеі вельмі падобна на цуд ды гэта і было цудам

- Як ты гэта зрабіла? спытаў ён тады рабочую жонку.

- Не ведаю.

Яна не маніла яму, бо рабочыя жонкі не ўмеюць маніць. Яна і сапраўды не ведала на той момант, якмагла зрабіць такое проста зрабіла і ўсё

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

- Як ты гэта зрабіла? спытаў ён тады рабочую жонку.

- Не ведаю.

Яна не маніла яму, бо рабочыя жонкі не ўмеюць маніць. Яна і сапраўды не ведала на той момант, якмагла зрабіць такое проста зрабіла і ўсё

Зараз яна, здаецца, усёведала, проста пытаць аб гэтым Сарджэн чамусьці не асмеліўся. Ён проста працягваў ляжаць побач з Мэры (ці, можа, з Марганай) і чакаў, што ж будзе далей. Магчыма, яна ўсё ж прыкончыць яго потым, хоць незразумела тады, навошта было перад смерцю папярэдне залечваць раны будучай сваёй ахвяры

-Чаму ты пабег у джунглі? спыталася раптам Мэры з нейкай нават цікаўнасцю ў голасе. Ты што, не разумеў, што праз джунглі адсюль немагчыма ўцячы?

Напэўна яе і сапраўды цікавіла гэтае пытанне, бо, расслабіўшы, нарэшце, рукі, жанчына адпусціла Нікаля і, крыху прыўзняўшыся на локці, ўважліва на яго паглядзела. Іх позіркі сустрэліся штосьці было не так у тым, як яна глядзела ды вось толькі Сарджэн ніяк не мог зразумець, што, менавіта, было тут не так

А потым зразумеў. Нягледзячы на адсутнасць акуляраў, Нікаля выразна бачыў у паўзмроку пакоя твар Мэры і яе чароўныя грудзі

І вочы, у якіх зараз былі холад і абыякавасць. І яшчэ пагарда.

- Ты што, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і выправіла мне зрок?

- Ты не адказаў на маё пытанне! у роўным і таксама халодна-абыякавым голасе Мэры (а, хутчэй, Марганы) цікаўнасці было зусім крыху, а вось пагроза прысутнічала незразумелая нейкая, і, тым не менш, даволі ўяўная пагроза. І яшчэ крыху пагарды прагучала ў абыякавым гэтым голасе, пагарды дзікай кошкі да баязліўца-мужчыны Няўжо ты так страціў розум ад страху, што бег куды вочы глядзяць?

- Калі б я хацеў уцячы, - прагаварыў Сарджэнз крыўдай, - то выбраў бы дэсантны кацер. Я бачыў яго там, каля сцяны, і ён, здаецца, у поўным парадку

Нічога яму на гэта не адказаўшы, Мэры зноў апусцілася на падушку і нейкі час яны так і ляжалі побач. Мэры маўчала, думаючы аб нечым сваім Нікаля таксама маўчаў, толькі думак у галаве ягонай не было аніякіх. Пустая была галава, зусім нават пустая

-Як жа ты тады апынуўся ў джунглях? прагаварыла Мэры нейкім ужо зусім іншым голасам. Што ты там рабіў? Даследваў мясцовую фауну?

-Ды не, які з мяне даследчык - Сарджэн раптам адчуў, што чырванее добра, што ў паўзмроку пакоя гэта не так прыкметна. Проста я проста мне

-Што, проста табе?

-Проста мне здалося, што з табой нешта здарылася! адным духам выпаліў Нікаля. Штосьці кепскае! Я пачуў жаночы крык дакладней, крык гэты быў вельмі падобны на жаночы і таму

-І таму ты пабег мяне ратаваць?

У голасе жанчыны чулася зараз усмешка, уяўная такая ўсмешка, але пагарды там больш не было. Як, дарэчы, і пагрозы

- Ты што, ідыёт?

Сарджэн нічога не адказаў, але ў думках быў цалком згодны з былой сваёй жонкай.

- Ты разумееш, што ледзь-ледзь не загінуў?

Сарджэн зноў нічога не адказаў, ды і што было адказваць

-І калі б я не падаспела своечасова

-Дзякуй! шчыра і ад усяго сердца прагаварыў Сарджэн і, не стрымаўшыся, дадаў: - Скажы, а табе было б мяне шкада, калі б я загінуў?

-Што?!

Рэзка павярнуўшы галаву у бок Нікаля, Мэры нейкі час моўчкі глядзела яму ў вочы амаль ранейшым пагардлівым позіркам.

-Шкадаваць цябе?!

-Ну, хоць крыху - прамармытаў Саржэн збянтэжана і неяк нават вінавата. Хоць я разумею

-Нічога ты не разумееш!

Жанчына працягвала глядзець на свайго былога мужа, і ў поглядзе гэтым дзіўна перапляліся зараз самыя разнастайныя пачуцці.

-Што ж мне з табой рабіць? нібыта разважаючы ўслых, прагаварыла Мэры. Падкажы мне, што з табой рабіць?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора