Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 40.

Шрифт
Фон

Выратавання не было і, зразумеўшы гэта, Сарджэн скарыўся з непазбежным. Выпусціўшы з разам аслабелых пальцаў кіёк, ён заплюшчыў вочы і пачаў чакаць смерці, молячыся толькі аб тым, каб яна, смерць гэтая, была хуткай і не асабліва пакутлівай.

Але, здаецца, пакут (і нясцерпных) яму было ніяк не пасбегнуць. Ужо першы выпад аднаго са шпупальцаў пякучым болем адазваўся ў левай назе. Ускрыкнуўшы, Сарджэн міжволі адскочыў у процілеглы бок і тады не менш дзесятка гэтых самых шчупальцаў гарачымі іголачкамі ўпіліся ў ягоную спіну і шыюі, не вытрымаўшы пякельнага гэтага агню, Сарджэн закрычаў, не адчуваючы ўжо нічога, акрамя суцэльнаго і нясцерпнага болю ва ўсім целе, які ўсё нарастаў і нарастаў, хоць, здавалася, больш балюча чым зараз ужо і быць не магло

А потым штосьці звалілася на Нікаля Сарджэна зверху, звалілася, ухапіла яго за кіршэнь і ў наступны момант пякучы гэты боль, не тое, каб знік, ва ўсялякім разе, ён ужо не здаваўся такім пакутліва-пякучыма сам Сарджэн адчуў раптам, што ляціць па паветру кудысьці ўверх

- Ідыёт пачуўся раптам зусім побач з Нікаля разгневаны і такі знаёмы яму жаночы голас. Жыць надакучыла?!

Імгненна расплюшчыўшы вочы, Нікаля раптам убачыў побач з сабой Мэры. Не разумеючы, як такое магло адбыцца і адкуль яна тут узялася, Сарджэн ускінуў галаву і ўбачыў нейкі тонкі дрот, які адыходзіў ад пояса жонкі і знікаў дзесьці ў вершалінах дрэў.

- Мэры! шчасліва ўсміхаючыся, прашаптаў Сарджэн. Нарэшце я знайшоў цябе!

- Дэбіл!

Рука Мэры моцна абхапіла Сарджэна за пояс і яны абодвы імкліва панесліся кудысьці амаль па самых вершалінах дрэў і ў наступнае ж імгненне Нікаля страціў пратомнасць

* * *

- Ды не, глупства! сказаў Ліўскі. Глупства ўсё гэта, Максіміліян.

Нічога на гэта не адказваючы, Холін уздыхнуў і абвёз прысутных цяжкім немігаючым позіркам. І тры прадстаўнікі Цэнтра, і Ліўскі нікога з іх, здаецца, Холін так і не змог пераканаць.

- Адзіная іх мэта як мага хутчэй вырвацца з Аграполіса! падтрымаў рэзідэнта хударлявы прадстаўнік Цэнтра. Прычым тут карты ды яшчэ і нейкія артэфакты?

-Але ж яна чамусьці імі зацікавілася, - няўпэўнена прагаварыў таўстун і, працягнуўшы кароткую пухлую руку ў напрамку Халіна, дадаў: - Пакажыце нам яшчэ раз гэтыя здымкі.

Здымкі паўторна пайшлі па руках і ўсе прысутныя зноў па чарзе разглядвалі незразумелыя і ні на што не падобныя металічныя прадметы, якія былі добра і ўсебакова адлюстраваны на каляровых і абёмныхгэтых здымках. Метал, а дакладней, сплаў, з якога былі выраблены усе да аднаго артэфакты, па знешняму выгляду вельмі нагадваў золата, хоць золата ў ім, як паказалі аналізы, не было зусім. Калі верыць аналізам (а не верыць ім, здаецца, не было ніякіх прычын), то ўсе гэтыя прадметы былі зроблены са звычайнага сплава жалеза, хрома іванадыя, хоць вядомыя людзям сплавы гэтых трох металаў выглядалі зусім інакш

-Навошта дзікім кошкам увесь гэты металалом? нервова выкрыкнуў хударлявы,са злосцю шпурляючы здымкі на стол. Не разумею!

-І я не разумею, - сказаў Ліўскі. Можа, гэта проста нейкі хітры падманны ход?

-Што тут хітрага? буркнуў таўстун. Лепш скажыце нам, як там з перамовамі?Зрушылася што да лепшага?

-З перамовамі? Ліўскі ўздыхнуў, неяк збянтэжана зірнуў на паперы перад сабой. З перамовамі ўсё па ранейшаму, хоць чакайце! Зараз даведаемся больш падрабязна.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Засвяціўся вялізны экран на сцяне і на ім зявіўся ўстрывожаны твар дзяжурнага па касмапорту.

- Ну, што ў вас там?

- Ультыматум, сэр! - запінаючыся, прагаварыў дзяжурны. Да яго заканчэння засталося дзсяць хвілін

-Гэта я ведаю! Я спытаўся: што ў вас новага?

-Нічога, сэр!

Экран зноў пачарнеў, паступова ператвараючыся ў самую звычайную сцяну пакоя. Нейкі час усе прысутныя моўчкі глядзелі на гэтае павольнае ператварэнне.

- Не асмеляцца! парушыў нарэшце агульнае маўчанне хударлявы. Забіць дзевяноста чалавек ні за што, ні пра што

-Дзевяноста восем.

- Што? хударлявы ўтаропіўся ў абыякава-нерухомы твар Холіна. Што вы сказалі?

-Я сказаў, што заложнікаў не дзевяноста, адзевяноста восем, - прагаварыўХолін, імкнучыся быць як мага больш ветлівым.

-Тым больш! хударлявы ўзяў са стала цыгару, пачаў яе таропка раскурваць пальцы ў яго дрыжалі. Яны не пасмеюць!

-Не будзь такім упэўненым! з раздражненнем выкрыкнуў таўстун і таксама схапіў са стала цыгару. Дзікія кошкі заўсёды трымаюць слова! Скажы лепш, што табе напляваць на заложнікаў, вось і ўсё!

-Як і табе! агрызнуўся хударлявы. Проста ты не хочаш губляць кліентаў для сваіх паршывых канкрактаў толькі ў гэтым тваё чалавекалюбства?!

- Я не дазволю! закрычаў таўстун, прыўзнімаючыся з месца. У прысутнасці падначаленых

- Панове, панове! Супакойцеся!

Самы маленькі з прадстаўнікоў Цэнтра ўмольна ўскінуў руку.

-Час ідзе і трэба штосьці вырашаць, - сказаў ён. Я, асабіста, за рашучыя дзеянні! Прытым, неадкладныя!

Усе прысутныя моўчкі на яго паглядзелі.

-Я так зразумеў, што вы за штурм? сказаў Ліўскі і таксама ўзняў руку. Я падтрымліваю!

Таўстун і хударлявы пераглянуліся, потым, амаль адначасова, таксама ўзнялі рукі.

- А вы, Максімілян? звярнуўся да Холіна Ліўскі. Вы што, супраць?

Але адказваць Холіну не давялося, за яго адказаў таўстун.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора