Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 39.

Шрифт
Фон
КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

І зноў аніякага выніку. Жывёліна нават не варухнулася вялічэзны бяскрыўдны батон кілбасы і нічога больш

- Ну што ж, - ледзь чутна прамармытаў Сарджэн. Рызыкнём!

Ён споўз яшчэ крыху ўніз, намацаў нагой тоўсты трывалы сук пад сабой, упэўнена стаў на яго абедзвюма нагамі і, ухапіўшыся рукамі за дзве суседнія галінкі, зірнуў уніз, на жывёлу. Не тое, каб ён чакаў ад яе нейкай асаблівай неспадзяванкі проста так зірнуў, на ўсялякі выпадак

І гэтым, здаецца, выратаваў сабе жыццё.

Змяненні ў знешнім абліччы жывёлы пад дрэвам адбыліся так хутка і так нечакана, што Сарджэн са сваімі пашкоджанымі акулярамі мала штозмог разглядзець. Але галоўнае ён усё ж паспеў убачыць: вось толькі што пад дрэвам ляжала звычайная, хоць і вялізных памераў кілбасіна і раптам замест яе там аказалася самая сапраўдная пачвара з вялізным мноствам зубастых пашчаў і яшчэ большай колькасцю шчупальцаў, якія імгненна ўскінуліся сюды, да яго

Калі б Нікаля Сарджэн не зірнуў у гэты момант уверх усё б было скончана ў лічаныя імгненні, бо ні абараніцца ад гэтых шчупальцаў, ні хоць нейкім чынам ухіліцца ад іх у маладога фермера не было аніякай нават магчымасці. Але ён усё ж паспрабаваў гэта зрабіцьі ў выніку, згубіўшы ўсялякую раўнавагу, паляцеў уніз, балюча пералічваючы ўласнымі рэбрамі амаль кожную з галінак.

Праўда, у абарону галінак трэба сказаць, што яны гэткім, хоць і даволі балючым спосабам, выратавалі Сарджэну жыццё, запаволіўшы яго падзенне. Таму удар аб зямлю быў, хоць і даволі адчувальным, але не смяротным. Сарджэн нават не атрымаў аніякай больш-менш сурёзнай траўмы, не кажучы ўжо аб вывіхах альбо пераломах.Больш таго, дзякуючы гэтым самым галінкам яму пашчасцілася зваліцца не побач з лясной пачварай, а якраз на процілеглы ад яе бок дрэва,і таму, перш чым апошнія са шчупальцаў паспелі зноў уцягнуцца ў цела жывёлы, Сарджэн, ускочыўшы на ногі, кінуўся наўцёк.

Ён бег з усёй моцы, хоць ногі дрыжалі і падкошваліся ці то ад жаху, ці то ад празмернага хвалявання, акрамя таго дыхаць было цяжка і нават балюча але ўсё гэта было дробяззю ў параўнанні з той сумнай акалічнасцю, што пачвара зараз гналася за ім, з трэскам ломячыся праз гушчар. Дзіўна было нават уявіць, што масіўнае тулава жывёлы на такіх маленькіх і крывых канечнасцях можа развіваць падобную хуткасць а, можа, зараз і самі канечнасцідрапежнай гэтай пачвары нейкім чынам відазмяніліся, хто ведае

А потым сілы канчаткова пакінулі Нікаля. І, зразумеўшы ўжо, што ўсё скончана і што яму не ўцячы, Сарджэн спыніўся і, ухапіўшы аберуч тоўсты сукаваты кіёк, павярнуўся ў бок пачвары. І, як гэта не дзіўна, знікла разгубленнасць і нават страх неяк адразу ж знік, як і не было яго зусім. Застаўся адзін толькі адчай, дакладней, нейкая адчайная рашучасць, як мага даражэй прадаць сваё жыццё

Але драпежнік, які ўжо амаль дагнаў сваю ахвяру, таксама чамусьці спыніўся. Ён уцягнуў у сябе большую частку сваіх канечнасцяў, пакінуўшы толькі некалькі з іх, самых крывых і кароткіх. Затое злавесныя пашчы на абодвух шарах-галовах засталіся, па некалькі на кожнай. Потым, рухаючыся амаль па кругу пачварнае стварэнне пачало абыходзіць Сарджэна, нібыта спрабуючы напасці на яго ззаду...тым больш, што знаходзіліся яны абодвы зараз на нейкай невялічкай і амаль ідэальна акруглай палянцы.

Гэты быў, вядома ж, марны занятак з боку пачвары, бо Нікаля ўважліва сачыўшы за кожным рухам ворага, таксама паварочваўся такім чынам, каб заўсёды заставацца да яго тварам, а не бокам і, тым больш, не спіной. Гэтае іх узаемнае манеўрыраванне працягвалася нейкі час за гэты час Сарджэн паспеўзрабіць не адзін нават поўны абарот вакол сваёй асі, а з дзесятак, калі не больш

А жывёліна ўсё не нападала і не нападала. Баялася яна яго, ці што?

І Нікаля вырашыў праверыць гэта.

- Ну, што?! цяжка дыхаючы, прагаварыў ён і узмахнуў над галавой драўлянай сваёй зброяй. Гэта ўсё, на што ты здатная?!

Жывёліна спынілася, нібыта прыслухоўваючыся.

- Прэч! Прэч пайшла!

Ён выгукнуў гэта проста так, не спадзяваючыся на станоўчы вынік але вынік, як не дзіўна, і сапраўды аказаўся станоўчым. Пачварная жывёліна, нібыта і сапраўды паслухаўшыся Нікаля, паслухмяна падалася прэч. Прычым, ёй нават паварочвацца для гэтага не прыйшлося

Зусім нядаўна знешняя бяскрыўднасць гэтага перавараценя ўжо падманула Сарджэна, так што ён і зараз недаверліва працягваў сачыць за хутка знікаючым у зялёным гушчарылясным монстрам. Але, здаецца, той і сапраўды вырашыў адступіцца, і Нікаля, з палёгкай уздыхнуўшы, вырашыў, было, працягваць далей свой шлях.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Зусім нядаўна знешняя бяскрыўднасць гэтага перавараценя ўжо падманула Сарджэна, так што ён і зараз недаверліва працягваў сачыць за хутка знікаючым у зялёным гушчарылясным монстрам. Але, здаецца, той і сапраўды вырашыў адступіцца, і Нікаля, з палёгкай уздыхнуўшы, вырашыў, было, працягваць далей свой шлях.

І тут толькі зразумеў, што зрабіць гэта будзе не такпроста.

Вакол яго, якраз па тым самым месцы, дзе ледзь раней рухалася па кругу жывёліна, вырасталі прама з зямлі нейкія бялёсыя парасткі, дакладней, не парасткі нават, а самыя сапраўдныя шчупальцы. Яны хутка раслі занадта нават хутка яшчэ некалькі хвілін і густая агароджа з гэтых шчупальцаў стала ўжо куды вышэйшай за самога Сарджэна. А шчупальцы ўсё павялічваліся і павялічваліся ў памерах і варушыліся, згінаючыся сюды,да цэнтра,да месца, дзе знаходзіўся сам Нікаля. З усіх магчымых бакоў цягнуліся шчупальцы да яго і Сарджэн з жахам заўважыў, што кожнае з гэтых шчупальцаў закончваецца невялікай ротавай адтулінай з мноствам дробных і вострых нібыта іголачкі зубоў

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора