Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 3.

Шрифт
Фон

З гэтай, другой па ліку рабочай сваёй жонкай, ОНіл пражыў амаль дзесяць гадоў... і гэта былі, без усялякага перабольшвання, самыя лепшыя гады ягонага жыцця. ОНіл і гэтую сваю жонку не крануў нават пальцам за ўсе дзесяць гадоў іх сумеснага жыцця, але прычына была ўжо зусім іншая напэўна, ён і сапраўды кахаў яе, калі толькі само гэтае слова, каханне, можна аднесці да ўзаемаадносін рабочай жонкі з яе гаспадаром. Магчыма ОНіл і далей жыў бы з гэтай сваёй жонкай, але так здарылася, што яна зацяжарыла і, згодна з законамі Аграполіса, прыйшлося паведаміць пра гэта ў аддзяленне ФІРМЫ. Жонку адразу ж ізалявалі, а калі нарадзіўся сын, ОНілу выплацілі кампенсацыю і паведамілі адрас дзіцячага дома, у якім да дваццаці гадоў будзе выхоўвацца хлопчык. Адначасова яму паведамілі ў якія дні магчымы сустрэчы з сынам.

Аб далейшым лёсе другой сваёй рабочай жонкі, якая адначасова зяўлялася і маці адзінага ягонага сына, ОНілу не паведамілі, а сам ён, зразумела ж, не стаў аб гэтым распытваць. Кампенсацыя дазволіла фермеру адразу ж абзавесціся новай жонкай, праўда, замена гэтая выйшла не зусім раўнацэнная... і доўга яшчэ ОНіл з сумам і нават пяшчотай успамінаў другую сваю жонку, асабліва ў час паездак да сына, які, чым старэйшым станавіўся, тым усё больш і больш нагадваў маці. Звычайна, вярнуўшыся з чарговай такой паездкі, ОНіл усю сваю злосць і раздражненне спаганяў на трэцяй сваёй жонцы. Праўда, да асабліва жорсткіх экзекуцый справа ніколі не даходзіла.

Што, наогул, адбываецца з рабочымі жонкамі, якія з-за ўзросту ці па якой іншай прычыне аказваюцца незапатрабаванымі і зноў трапляюць ва ўласнасць ФІРМЫ, пра гэта ОНіл нічога не ведаў, ды, прызнацца, асабліва гэтым і не цікавіўся ніколі. Аднойчы, праўда, ягоны сусед-фермер, знаходзячыся ў добрым падпіцці, пачаў раптам рассказваць ОНілу аб нейкіх жудасных падземных уранавых рудніках на адной з суседніх планет і аб тым, што менавіта там і закончваецца жыццёвы лёс усіх без выключэння рабочых жонак. Яшчэ ён шэптам паведаміў пра нейкія тайныя медыцынскія цэнтры, у якіх былыя рабочыя жонкі, быццам бы, знаходзяцца ў якасці доследных жывёлін да таго, як іх перашлюць, і ўжо канчаткова, на руднікі... але ці мала якія плёткі ходзяць часам сярод фермераў! ОНіл адразу ж перавёў размову на нешта іншае... на гэтым справа і скончылася. Калі хоць частка з усёй гэтай пьянай балбатні праўда, ды й тады навошта яму, скажыце, ведаць тое, аб чым ведаць неабавязкова, ды і небяспечна для простага фермера!

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Трэцяя жонка ОНіла была самай звычайнай рабочай жонкай і нічога больш з сябе не ўяўляла, таму і сам фермер адпаведна да яе адносіўся. Біў ён жонку даволі рэгулярна, але заўсёды ведаў меру і ўмеў своечасова спыніцца. Гуманнасць тут была ні пры чым проста паступова разрасталася гаспадарка фермера і любая, нават самая кароткая, часовая непрацаздольнасць рабочай жонкі балюча ўдарыла б па інтарэсам самога ОНіла. Ды і сама жонка неяк не давала ніколі яму асаблівых падстаў для раздражнення і гневу... выключэннем, праўда, былі рэдкія паездкі да сына, дакладней, само вяртанне з гэтых паездак. Жонка спраўна вяла гаспадарку, ніколі не спазнялася са сняданкам альбо вячэрай, ды і ва ўсіх іншых адносінах яна яго задавальняла, дакладней, амаль задавальняла. Магчыма, яна б і дагэтуль вяла фермерскую гаспадарку, калі б не трагічны выпадак. У пазамінулым годзе трэцяя рабочая жонка ОНіла загінула, неасцярожна дакрануўшыся рукой да аголенага электрычнага кантакту на пульце кіравання падачай кармоў. Смерць у выніку няшчаснага выпадку была відавочнай, страхавыя ўзносы ОНіл выплочваў рэгулярна, таму ён адразу ж змог набыць сабе новую, чацвёртую ўжо па ліку, рабочую жонку.

Лёс яе з самага пачатку быў незайздросным.

Па-першае, якраз у гэты самы час характар самога ОНіла сапсаваўся канчаткова, яго нават бліжэйшыя суседзі-фермеры пачалі пабойвацца.

Па-другое, гэтая новая жонка аказалася нейкай занадта ўжо няўдалай. Увесь час яна альбо спазнялася са сняданкамі і вячэрамі, альбо, наадварот, рыхтавала ежу занадта рана, і ОНілу прыходілася есці яе падагрэтай, чаго ён вельмі не любіў. Да таго ж жанчына вечна блытала загады і распараджэнні мужа... а аднойчы па яе віне скісла ўсё малако ў цыстэрнах. Ні дня, пэўна, не праходзіла, каб ОНіл не вучыў няўдалую сваю жонку ці то з дапамогай бізуна, ці проста пускаючы ў ход кулакі альбо чаравікі.

Напэўна, трэба было проста абмяняць гэтую разяваку на іншую жонку у ФІРМЕ абавязкова б пайшлі яму насустрач і абмянялі жанчыну без усялякай нават даплаты але ОНіл чамусьці не спяшаўся гэта зрабіць. Хутчэй за ўсё, яму проста падабалася здзеквацца з жонкі, і прытым, менавіта з гэтай жонкі, бо яна баялася свайго гаспадара, як агня. Перад кожнай экзекуцыяй жонка цалавала ОНілу ногі і са слязьмі маліла аб літасці. Няшчасная жанчына проста не магла ўцяміць затарможаным сваім мозгам, што ўсе яе спробы хоць неяк улагодзіць мужа, не толькі не дасягаюць мэты, але і, наадварот, прыводзяць да прама процілеглага выніку. ОНіл нібыта пьянеў ад гэтых яе адчайных крыкаў і мольбаў, у час экзекуцыі ён паступова ўваходзіў у нездаровы нейкі экстаз, прычым з кожным разам усё мацнейшы і мацнейшы...

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора