Звычайна, драпежнік высочвае сваю ахвяру вельмі асцярожна, застаючыся нябачным і нячутным для яе да самага апошняга, рашаючага моманту. Жывёліна, што ішла зараз услед за Нікаля Сарджэнам, наадварот, не праяўляла аніякай асцярожнасці, гучна і паспешліва ломячысяпраз гушчар уследчалавеку і ў Сарджэна мільгнула раптам выратавальная думка, што, магчыма, жывёла гэтая не драпежная, і яна, магчыма, проста ідзе кудысьці па сваіх уласных справах. Ну а сам Нікаля зусім выпадкова аказаўся на шляху яе рухуі лепш за ўсё яму звярнуць зараз кудысьці ўбок
Сарджэн так і зрабіў. Ён крута павярнуў ўлева і з палёгкай адзначыў, што невядомая жывёліна, якая ўвесь гэты час ішла следам за ім, рушыла сабе далей. Але, не паспеў ён яшчэ і ўзрадвацца з гэтай нагоды, як зразумеў, што праследавацель ягоны не проста працягвае свой шлях.Ён таксама звярнуў улева і, рухаючыся па кругу, паступова абганяе Сарджэна, адначасова пераразаючы яму далейшы шлях.
Сумненняў не заставалася: жывёліна гэтая чамусьці вельмі зацікавілася Сарджэнам...і цікаўнасць гэтая, хутчэй за ўсё, мела гастранамічны характар.
-Чорт! прамармытаў праз моцна сцятыя зубы Сарджэн, нервова папраўляючыдрыжачымі пальцамі пашкоджаныя акуляры. Акуляры, як на тую злость, упартаспаўзалі з кончыка носу і ніяк не жадалі там затрымлівацца. Гэтага мне яшчэ не хапала!
Невядомая жывёліна ўсё набліжалася і набліжалася, і Сарджэн, зразумеўшы, што яму ад яе ніяк не ўцячы ў гэтым гушчары, спыніўся і бездапаможна аглядзеўся па баках. Непадалёку ад сябе ён убачыў высокае дрэва, вельмі зручная для таго, каб на яго ўзабрацца. Дарэчы, з вершаліны гэтага дрэва можна будзе аглядзецца вакол і вызначыць шлях да будынка.
Як жа ён адразу не падумаў аб такім варыянце!
Кінуўшыся да дрэва, Сарджэн аберуч ухапіўся за адзін з тоўстых сукоў і, падцягнуўшыся на ім, пачаў караскацца ўверх. Нягледзячы на тое, што апошні раз узбірацца на дрэвы прыходзілася яму толькі ў далёкім дзяцінстве, падём прайшоў на дзіва гладка. І, калі таямнічы праследавацель апынуўся, нарэшце, пад самым дрэвам, Нікаля Сарджэн быў ужодаволі высока над зямлёй. Можна было працягваць узыходжанне, але цікаўнасць узяла верх над асцярожнасцю і Нікаля, спыніўшыся і ўладкаваўшыся пазручней паміж даволі ўжо тонкіх галінак, асцярожна зірнуў уніз. І ледзь не рассмяяўся.
Жывёла, якая ішла ўвесь гэты час па слядах Нікаля Сарджэна на небяспечнага драпежніка ніяк не паходзіла. Дакладней, яна наогул, не паходзіла на драпежніка.
Тоўстае з мноствам кароткіх крывых ножак тулава, круглая і гладкая нібыта більярдны шар галава дакладней, дзве галавы, бо зусім аднолькавыя гэтыя шары змяшчаліся з абодвух бакоў тулава. А, можа, гэта і не галовы былі зусім, бо ніякіх прыкмет вачэй ці ротавай адтуліны на іх не назіралася
Цьфу ты, зараза! вылаяўся ў думках Сарджэн, назіраючы зверху, як дзіўная жывёла, спыніўшыся каля самага ствала дрэва, бездапаможна пераступае кароткімі сваімі ножкамі, нібыта не ведаючы, што ж ёй рабіць далей. Было б каго палохацца, на дрэва гэтае ўзбірацца!
Але вырашыўшы, што няма ліха без дабра, Сарджэн вырашыў (раз ужо ўсё роўна так здарылася) прадоўжыць свой падём. Яшчэ крыху - і ён акажацца вышэй нават за суседнія дрэвы, а значыцца, зможа, нарэшце, дакладна даведацца, у якім напрамку яму працягваць свой шлях...
І Нікаля палез вышэй, з асцярожнасцю выбіраючы найбольш трывалыя галінкі. Вось ужо і самыя высокія вершаліны суседніх дрэў засталіся знізу і тады ён, у рэшце рэшт, спыніўся і ўважліва аглядзеўся вакол.
І адразу ж убачыў зусім непадалёку ад сябе шэрую пляміну будынка. І парадаваўся таму, што падсвядомавыбраў амаль правільны накірунак.Цяпер засталося толькі злезці і ісці ў той бок. Праўда, заставалася яшчэ жывёліна знізу дарэчы, як яна там?
Зірнуўшы ўніз, Сарджэн з прыкрасцю адзначыў, што ягоны праследавацель усё яшчэ знаходзіцца пад дрэвам. Праўда, выгляд ягоны крыху змяніўся нават, не крыху: абодвы шары-галовы кудысьці зніклі, як, дарэчы, і крывыя кароткія ножкі жывёліны. Зараз яна выглядала зусім бяскрыўднай і не больш небяспечнай, чым вялікі батон кілбасы, тым больш, што і колеру была адпаведнага.
А, можа, менавіта гэткім вось чынам жывёла і заваблівае да сябе будучыя ахвяры? Вось гэтай падманлівай сваёй бястрыўднасцю, безабароннасцю нават
Не ведаючы, як жа яму быць далей, Сарджэн, тым не менш, працягваў рашуча спускацца ўніз. Праўда, дзесьці на ўзроўні пятнаццаці метраў ад зямлі гэтая ягоная рашучасць кудысьці знікла і Сарджэн зноў спыніўся. Уважліва ўтаропіўся зверху на дзіўную жывёліну пад дрэвам, нейкі час моўчкі і безвынікова яе разглядваў. Потым, адламаўшы ад сухой галінкі непадалёку ладны кавалак, шпульнуў яго зверху прама на жывёлу. За ім другі, трэці
І зноў аніякага выніку. Жывёліна нават не варухнулася вялічэзны бяскрыўдны батон кілбасы і нічога больш
- Ну што ж, - ледзь чутна прамармытаў Сарджэн. Рызыкнём!
Ён споўз яшчэ крыху ўніз, намацаў нагой тоўсты трывалы сук пад сабой, упэўнена стаў на яго абедзвюма нагамі і, ухапіўшыся рукамі за дзве суседнія галінкі, зірнуў уніз, на жывёлу. Не тое, каб ён чакаў ад яе нейкай асаблівай неспадзяванкі проста так зірнуў, на ўсялякі выпадак