- Так, мой гаспадар! без усялякага выразу прагаварыла рабочая жонка. Я бачыла яе, і яна нават размаўляла са мной.
- Што? ад нечаканасці Холін нават прыўстаў, але адразу ж зноў апусціўся ў крэсла. Яна размаўляла з табой?
- Так, мой гаспадар, - усё гэтак жа безвыразна і абыякава паўтарыла рабочая жонка. Яна задавала мне розныя пытанні.
Рабочая жонка змоўкла, у чаканні далейшых дзеянняў мужа, але Холін таксама маўчаў. Маўчаў, і моўчкі глядзеў на сваю рабочую жонку, на яе прыгожы твар, на вялікія, блакітныя вочы
Пустыя, без усялякага выразу,вочы рабочай жонкі
Цікава, кім яна была раней? нечакана мільганула ў галаве Холіна зусім недарэчная думка. І якім чынам трапіла сюды, на Аграполіс?
Але пытацца аб гэтым у самой жанчыны было не толькі марнай справай такія пытанні былі катэгарычна забаронены і парушэнне гэтай забароны каралася вельмі строга.
Але ў Холіна да рабочай жонкі былі і іншыя пытанні, якія проста неабходна быловысветліць.
-Яна задавала табе пытанні? паўтарыў Холін і жонка сцвярджальна кіўнула. І што ж такога яна хацела ў цябе даведацца?
-Спачатку яна спытала, ці не хачу я пайсці разам з ёй?
-Што?! На гэты раз Холін усё ж ускочыў з крэсла, моцна ўхапіў жонку за руку . Што ты ёй адказала?
І адразу ж зразумеў, што гарачыцца не варта. Рабочая жонка тут ні пры чым, яна проста паслухмяна адказвае на пытанні.
- Ну, дык што ж ты ёй адказала? спытаў Холін, адпускаючы руку жонкі. Што ты сказала ёй, калі яна прапанавала табе пайсці з ёй?
- Ну, дык што ж ты ёй адказала? спытаў Холін, адпускаючы руку жонкі. Што ты сказала ёй, калі яна прапанавала табе пайсці з ёй?
Адказ на гэтае пытанне быў відавочным, і, можа, таму рабочая жонка прамаўчала. Ды Холіну адказ на гэтае пытанне і не патрабаваўся.
-Яна яшчэ што-небудзь у цябе пыталася? зноў звярнуўся ён да жонкі. Акрамя гэтага пытання, яна яшчэ якія-небудзь пытанні табе задавала??
-Задавала, мой гаспадар! усё гэтак жа спакойна і нават абыякава адказала жонка. Яна хацела даведацца код сейфа ў кабінеце загадчыка.
-Код сейфа? Холін задумаўся. Але ж ты і сама яго не ведаеш, гэты код?
-Чаму не ведаю! крыху нават здзіўлена сказала рабочая жонка. Ведаю! Ты сам паказваў мне ўчора, як гэта робіцца
-І што?
Рабочая жонка нічога не адказала. Можа таму, што пытанне было неканкрэтным.
- Што было далей?! выкрыкнуў Холін, страчваючы самыя апошнія рэшткі цярпення. Ты што, паказала ёй код?
Рабочая жонка кіўнула сцвярджальна.
-Ах ты - Сціснуўшы кулакі, Холін зрабіў крок у бок жонкі, але адразу ж спыніўся. Яна ведала гіпнасловы, так?
Жонка зноў кіўнула сцвярджальна.
-Адкуль?! Пытанне было зусім не па адрасу, і таму Холін адразу ж запытаўся аб іншым. Што ёй трэба было ў сейфе? Што яна ўзяла з яго?
Холін з нецярпеннем чакаў адказа, але адказа не было. Жанчына маўчала, нібы акамянелая.
- Ну?!
-Я не памятаю, - ціха і неяк вінавата сказала жанчына. Прабач, мой гаспадар!
-Адказвай! павольна і неяк асабліва ўнушальна прагаварыў Холін. Я загадваю табе!
Было бачна, што рабочая жонка і рада была б выканаць гэты загад мужа, але штосьці ёй усё ж перашкаджае. Зразумеўшы прычыну гэтага, Холін сам назваў патрэбнае гіпнаслова.
- Што яна ўзяла з сейфа? паўтарыў ён пасля гэтага. Адказвай!
Рабочая жонка зноў задумалася на імгненне, як бы ўспамінаючы штосьці.
-Ёй патрэбны былі ўсе матэрыялы, якія датычацца той даўняй навуковай экспедыцыі, - нарэшце прагаварыла яна і голас жанчыны гучаў у гэты момант неяк зусім аўтаматычна, яна як бы і не ўспрымала тое, аб чым гаварыла. Яна іх уважліва праглядзела, тое сёе ўзяла з сабой астатняе знішчыла
-Матэрыялы экспедыцыі - павольна паўтарыў Холін. Яны што, ляжалі ў сейфе ў Скрайфа? Холін змоўкпотым да яго дайшло яшчэ штосьці. Дык вось што яна шукала на складзе!
Кінуўшыся ў кабінет, Холін таропка ўключыў інфарматар пачакаў, пакуль засвеціцца экран.
-Інфарматар планеты Аграполіс гатовы да работы. -пачуўся ветлівы механічны голас. - Задавайце вашы пытанні.
-Усе матэрыялы аб вялікай навуковай экспедыцыі на Аграполісе! таропка прагаварыў Холін, не зводзячы ўсхваляванага позірка з экрана. Усе, што у вас маюцца.
-Інфармацыя адсутнічае, - ветліва адказаў усё той жа голас. Мне вельмі шкада.
Мне таксама! падумаў Холін, хоць падсвядома і быў гатовы менавіта да такога адказу. Амаль аўтаматычна, ён змяніў настройку. На гэты раз на экране ўзнікла сімпатычная бландынка ў форме супрацоўніка ФІРМЫ.
- Цэнтральны інфарматар ФІРМЫ гатовы адказаць на вашы пытанні, - прагаварыла бландынка, асляпляльна ўсміхнуўшыся Холіну. Падтвердзіце, калі ласка, ваш допуск.
Холін уставіў допуск у спецыяльную шчыліну на панэлі.
-Допуск падтверджаны, - усё гэтак жа асляпляльна ўсміхаючыся, сказала бландынка. Задавайце вашы пытанні.
-Мне патрэбна інфармацыя аб першай навуковай экспедыцыі на планету Аграполіс. сказаў Холін, не зводзячы вачэй з экрана. -Больш падрабязна пра ўсе артефакты, якія былі знойдзены ў час гэтай экспедыцыі, а таксама аб месцах іх цяперашняга знаходжання
* * *
Тое, што ён канчаткова страціў арыентацыю ў непраходных гэтых джунглях, Сарджэн зразумеў ужопраз некалькі хвілін пасля таго, як пачаў прадзірацца праз калючы гушчар у бок ён так лічыў пакінутага загадкавага будынку. І самым горшым у прыкрай гэтай сітуацыі было тое, што Сарджэн раптам зразумеў, што ўслед за ім хтосьці таксама ідзе, нейкая буйная жывёліна, хутчэй за ўсё, драпежная.Зразумеўшы гэта, Сарджэн паскорыў, наколькі гэта было магчыма, рух але і ягопраследавацель адразу жзрабіў тое ж самае...