Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 2.

Шрифт
Фон

Апамятаўшыся нарэшце, ОНіл з жалем адкінуў убок размякшы ад крыві бізун і, не дакрануўшыся больш да сняданка, выйшаў з пакою, з усяе сілы грукнуўшы за сабой дзвярыма. На сваю рабочую жонку, якая нерухома і бездапаможна ляжала ў лужыне ўласнай крыві пасярод пакоя, ён нават не зірнуў.

Апынуўшыся на двары, ОНіл, хоць і не адразу, паступова пачаў супакойвацца. Таропка зірнуўшы па баках і не ўбачыўшы паблізу анікога з дасужых суседзяў, ён нарэшце супакоіўся ўжо канчаткова і, цяжка ступаючы, накіраваўся ў бок вялікага памяшкання з акруглым бліскучым дахам. Гэтае памяшкання было кароўнікам, побач з ім, на агароджанай пляцоўцы, стаялі і звычна паглыналі сумесь торфу, саломы і апалай лістоты, паўсядзённую сваю ежу, сорак пяць кароў. На самой справе гэтыя мясцовыя жывёлы каровамі не зяўляліся, але фермеры Аграполіса празвалі іх так па аналогіі з зямнымі жывёламі, якія таксама давалі людзям малако. Тут, на планеце, зямных кароў амаль не было, толькі асобныя фермеры-аматары маглі дазволіць сабе падобную раскошу. ОНіл неяк аднойчы змог пабачыць сапраўдных кароў, і нават пакаштаваў іхняга малака. Зямное малако ОНілу не вельмі спадабалася, як, дарэчы, і самі каровы, невялікія, разы ў тры меншыя за мясцовых. Да таго ж, па словах фермера-гаспадара, гэтыя экзатычныя стварэнні былі вельмі ўжо пераборлівыя ў ежы, а малака давалі кот наплакаў....

Нейкі час ОНіл стаяў нерухома і заклапочана назіраў, як аўтаматызаваная лінія дастаўкі бесперапынна падае ў кармушкі ўсё новыя і новыя порцыі корма... потым ён падыйшоў да цыстэрнаў, куды, гэтак жа бесперапынна лілося малако. Тут таксама ўсё было ў поўным парадку і сапсаваны настрой фермера значна палепшыўся. Але прыкрая думка аб тым, што ён, магчыма, крыху перабаршчыў з чарговым выхаваннем рабочай жонкі, усё ніяк не пакідала ОНіла. А што, калі і гэта жонка таксама памрэ ад пабояў, як і папярэдняя!

Гэтая рабочая жонка была ў яго ўжо пятай па ліку. Ці, можа, усяго толькі пятай гэта, як паглядзець. Бо сярод знаёмых ОНіла былі і тыя, хто дзесяткі гадоў задавальняўся адной і той жа рабочай жонкай, і тыя, што змянялі сваіх жонак па некалькі разоў на год. Сустракаліся сярод фермераў і такія арыгіналы, якія трымалі адначасова не адну, а дзве, або нават тры рабочыя жонкі , але іх было нешмат. Фермеры людзі ў асноўным ашчадныя і кансерватыўныя, трымаць больш за адну рабочую жонку, з іх пункту гледжання недазволеная раскоша і нічога больш. Былі, праўда, на Аграполісе людзі, якія мелі дзесяткі, і нават сотні жанчын, але не сярод фермераў. Гэта былі ўладальнікі бараў, рэстаранаў і гатэляў, і жылі яны ў адміністрацыйнай сталіцы планеты, горадзе Агра, а таксама ў гарадах і мястэчках паўночнага курортнага ўзбярэжжа. Ну а такую вялікую колькасць рабочых жонак гэтыя прадпрымальнікі трымалі, вядома ж, не толькі для сябе, а, у першую чаргу, для сваіх гасцей і наведвальнікаў. Гэта быў бізнес і нічога больш

Першую сваю жонку ОНіл атрымаў у падарунак ад бацькі на сваё дваццацігоддзе. Дваццаць гадоў гэта якраз той узрост, калі юнак становіцца ўрэшце самастойным сталым мужчынам і, адначасова з гэтым, атрымлівае ўсе правы свабоднага грамадзяніна планеты Аграполіс. З гэтага ж узросту ён мае права завесці ўласную сваю фермерскую гаспадарку, што ОНіл зрабіў амаль адразу ж...

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Мясцовы фермерскі камітэт выдзеліў яму пэўную грашовую субсідыю, а таксама беспрацэнтную пазыку, бацька таксама дапамог і ўжо праз якісьці год-паўтара ОНіл цвёрда ўстаў на ногі, неяк непрыкметна прымусіўшы, нягледзячы на малады свой узрост, лічыцца з сабой усіх бліжэйшых суседзяў. Вось толькі з першай рабочай жонкай яму крыху не пашанцавала.

Не тое, каб яна была непрыгожай непрыгожых жанчын ФІРМА, наогул, ніколі не прапаноўвала але штосьці ў ёй было такое... штосьці, зусім не ў гусце ОНіла. Ды і ўзрост! Хоць дакладны ўзрост сваіх рабочых жонак наўрад ці ведае хоць хто з жыхароў Аграполіса... хіба толькі прыблізны але з самага першага погляду бачна было, што рабочая жонка маладога фермера значна старэйшая за свайго гаспадара і ўладальніка.

ОНіл і зараз яшчэ памятае, як адчайна камплексаваў ён з гэтай нагоды, як зайздросціў самай чорнай зайздрасцю сваім больш сталым суседзям, рабочыя жонкі якіх, нібыта знарок, былі ўсе, як на выбор, вельмі маладымі і здаваліся тады маладому фермеру проста казачна прыгожымі. Дзіўна, але, амаль што ўзненавідзіўшы гэтую першую сваю жонку, ён нават пальцам яе не крануў ані разу. Магчыма, яна чымсьці напамінала ОНілу яго ўласную маці, якой ён зусім не памятаў, але пра якую ён часта думаў маленькім хлопчыкам, нават плачучы, ўпотай ад сяброў і выхавацеляў, і наіўна марачы, што прыйдзе дзень і маці зноў вернецца. А, можа, мяккасць ОНіла са сваёй першай жонкай тлумачылася проста ўласнай ягонай маладосцю?

А потым хтосьці з суседзяў падказаў маладому фермеру, што звычайна робяць у такіх выпадках. Аказваецца, ФІРМА ахвотна абменьвае такіх вось надакучыўшых альбо пастарэўшых жонак на іншых, больш маладых, з невялікай, праўда, даплатай. ОНіл назаўтра ж адвёз сваю рабочую жонку ў мясцовае аддзяленне ФІРМЫ і вярнуўся на ферму ўжо з іншай жанчынай, маладой і вельмі прыгожай. Ён выбраў яе больш чым з дзесяці прэтэндэнтак і ніколі аб гэтым потым не шкадаваў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора