- Значыцца, іх трое?
-Іх дзве і адна, - паправіў Холін і, заўважыўшы недаўменне на твары свайго намесніка, растлумачыў: - Жонка гэтага недамерка пакуль яшчэ не з імі. Яна дзесьці хаваецца, асобна а ён - змоўкнуўшы, Холін кінуў хуткі погляд у бок фермера. ён не жадае сказаць нам, дзе яна зараз знаходзіцца!
Свенсан паспеў заўважыць, як міжволі ўздрыгнуў малады фермер пры гэтых словах Холіна.
- Магчыма, ён сам не ведае, дзе зараз ягоная былая жонка. сказаў ён. Дарэчы, а ў чым, канкрэтна, яго абвінавачваюць?
Холін зноў акінуў непрыязным позіркам скурчаную фігурку фермера.
- Ён абвінавачваецца ў непадпарадкаванні прадстаўнікам ФІРМЫ пры выкананні імі службовых абавязкаў. І, не проста ў непадпарадкаванні у аказанні ўзброеннага супраціўлення, у выніку якога ўся брыгада ў складзе пяці чалавек была знішчана.
Свенсану здалося, што ён штосьці недачуў.
- Яго абвінавачваюць у забойстве пяці чалавек? недаверліва перапытаў ён. Пяці ахоўнікаў ФІРМЫ?
Холін усміхнуўся, аднымі вуснамі, праўда вочы ягоныя па-ранейшаму заставаліся недаверліва-калючымі і халоднымі, нібы лёд.
- Ён нанёс толькі адзін удар нажом, - сказаў ён, - але гэтага аказалася дастаткова, каб блакіроўка рабочай жонкі не вытрымала, і яна сама пачала іх забіваць, аднаго за другім. Так што - Холін змоўк на імгненне, развёў рукамі, - сам бачыш, што гэта за тып!
Свенсан зноў, на гэты раз куды больш уважліва паглядзеў на фермера. Абвінавачванне было сурёзным, фермеру пагражала турэмнае зняволенне на даволі працяглы тэрмін.
-Скажы, а як усё гэта стала вядома? спытаў ён у Холіна. Жывых сведкаў, я так разумею, не засталося рабочая жонка знікла Ён што, сам расказаў вам аб усім гэтым?
-Ну так, сам! Холін сцвярджальна кіўнуў, потым памаўчаў крыху і дадаў: З дапамогай гіпнакрэсла
- З дапамогай гіпнакрэсла? перапытаў Свенсан. Але ж гэта незаконна, і ён можа
Холін жэстам загадаў яму не працягваць, і Свенсан змоўк, не дагаварыўшы.
-Нічога ён не можа! сказаў Холін, зняважліва гледзячы на Сарджэна. Гэты слімак можа толькі пускаць соплі і хныкаць аб сваёй любімай жоначцы, якая яго ледзь не забіла!
- Яна хацела забіць яго? з цікаўнасцю спытаўся Свенсан.
Холін абыякава паціснуў плячамі.
- Не ведаю! Мы знайшлі яго там ў непрытомным стане. Нельга было губляць ніводнайхвіліны, таму мы і прымянілі гіпнакрэсла, каб даведацца аб абставінах смерці ахоўнікаў. Мы і не падазравалі тады, што гэты тып
-Не смейце называць мяне гэтым тыпам, а, тым больш, слімаком! раптам спакойна і цвёрда сказаў фермер, ганарліва ўскінуўшы галаву. Вы можаце падазраваць мяне, можаце абвінавачваць але пакуль што я свабодны і паўнапраўны грамадзянін Аграполіса і не дазволю абражаць мяне нікому, тым больш, нейкаму дробнаму чыноўнічку вашай занюханайФІРМЫ!
- Што?! не прагаварыў, а неяк прашыпеў Холін, падскокваючы ўшчыльную да фермера, які, здаецца,нават не звярнуў на гэта аніякай увагі. Што ты сказаў, шчанюк?!
Атрымаў! міжволі падумалася Свенсану, калі ён убачыў, як паступова змяняецца, наліваецца чырванню твар Холіна. Малайчына, фермер!
Але ўслых ён гэтага, зразумела ж, таксама не сказаў.
-Не ведаю, як доўга ты застанешся паўнапраўным грамадзянінам, - прагаварыў між тым Холін, паступова супакойваючыся і зноў адыходзячы ад Сарджэна, - але свабодным ты будзеш не хутка!Я ўжо аб гэтым паклапачуся, можаш мне паверыць!
- Я вам веру! нечакана спакойна адказаў Сарджэн. З чаго б мне сумнявацца ў шчырасці і сурёзнасці вашых намераў у адносінах да маёй сціплай персоны?
Ён змоўк і нейкі час усе трое маўчалі.
-Сарджэн? нечакана мякка і нават добразычліва прагаварыў Свенсан. Скажыце, чаму ваша рабочая жонка пакінула вас у жывых?
- Яшчэ на вы яго называць! буркнуўХолін. Шмат гонару!
-Як вы лічыце, чаму яна так паступіла? паўтарыў Свенсан сваё пытанне Сарджэну, наўмысна ігнаруючы пры гэтым рэплікуХоліна. Гэта ж зусім не характэрна для дзікай кошкі
-Я не ведаю, што характэрна і што не характэрна для дзікай кошкі! крыкнуўраптам Сарджэн з нечаканым болем у голасе. Мэры не забіла мяне, таму што кахала!
-Яна не Мэры, яна Маргана! выкрыкнуў у адказ і Холін, і ў голасе ў яго Свенсан адчуў таксама нейкія дзіўныя інтанацыі, нейкі прыхаваны боль... І яна не магла кахаць цябе, паўдурак дзікія кошкі, наогул, не ведаюць гэтага слова кахаць! Мужчына на іх планеце, да твайго ведаму, знаходзяцца, прыкладна,у становішчы рабочых жонак Аграполіса! І нават у горшым становішчы, бо памяць ім ніхто ніколі не сцірае, так штояны выдатна памятаюць сваё мінулае і добра ўсведамляюць сваё сапраўднае становішча! Холін змоўк, зірнуў на Свенсана. Прабач, што я ўмяшаўся! Працягвай допыт
- Гэта не допыт, - сказаў Свенсан. Я проста вяду гутарку.
-Значыць, працягвай весці гутарку, - сказаў Холін. У цябе гэта някепска атрымліваецца.
Ён змоўк, і зноў нейкі час у камеры панавала поўнае і даволі напружанае маўчанне. Потым Сарджэн першым яго парушыў.
- Калі вы жадаеце і далей весці сваю - ён змоўк на імгненне - сваю, так званую,гутарку- зрабіце тут хоць нейкую мэблю. Інакш гутаркі паміж намі проста не атрымаецца.
Свенсану падалося, што Холін зараз зноў узарвецца гневам, але ён памыліўся. Холін моўкі павярнуўся і выйшаў з камеры. І амаль адразу ж аднекуль з падлогі ўняўся стол і тры круглыя табурэты.