Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 29.

Шрифт
Фон

- Прашу! крыху зедліва прагаварыў Холін, зноў вяртаючыся ў камеру.

Ён сеў першым, за ім астатнія.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ён сеў першым, за ім астатнія.

- Хачу напомніць, што са мной ўжо праводзілі гіпнасеанс, незаконны, дарэчы, - сказаў Сарджэн. Не разумею, што новага яшчэ вы спадзяецеся ад мяне пачуць?

- Вы не адказалі на маё пытанне, - напомніў Свенсан. Чаму ваша жонка вас не забіла?Толькі не трэба зноў аб каханні і усё такое

Сарджэн паціснуў плячамі і нічога не адказаў.

- Яна хацела яго забіць, - змрочна буркнуў Холін, - але затым чамусьці перадумала.

- А, можа, не перадумала? Свенсан паглядзеў на Холіна. Можа, яна палічыла яго забітым?

Але ён ведаў, што гэта не так. Дзікія кошкі не памыляюцца. Дарэчы, яго самога таксама пакінула ў жывых дзікая кошка.І ён да гэтага часу не можа не думацьаб ёй

- Вы ведаеце, дзе зараз ваша былая - Холін наўмысна зрабіў націск на слове былая, - дзе зараз ваша былая жонка?

Сарджэн толькі адмоўна матлянуў галавой.

-Не ведаю! сказаў ён, а потым дадаў з нейкім нават выклікам: - А калі б і ведаў вам бы не сказаў!

- Чаму? спытаў Свенсан.

Сарджэн са здзіўленнем на яго паглядзеў.

- Ды таму, што адзіная ваша мэта забіць яе!

-Наша мэта забяспечыць бяспеку жыхароў Аграполіса! суха прагаварыў Холін. А ваша былая жонка стала небяспечнай!

-А вы б маглі проста затрымаць яе? раптам з нейкай патаемнай надзеяй запытаўся Сарджэн. Затрымаць, сцерці ўсё, што тут адбылося, з яе памяці, а потым

-Потым зноў вярнуць яе вам? закончыў за яго Свенсан.

Сарджэн зноў паглядзеў на яго, але на гэты раз з удзячнасцю.

- Такое магчыма? нясмела спытаў ён.

-Такое немагчыма! сказаў, як адрэзаў Холін. Па-першае, яна здзейсніла забойства пяці чалавек! Па-другое ж

Ён змоўк, не дагаварыўшы.

-Што, па-другое? спытаў Сарджэн, але ў голасе ягоным была зараз толькі туга і самая поўная безнадзейнасць.

-Па-другое, мы не зможам проста захапіць яе, нават калі б і вельмі жададі гэта зрабіць! Дзікую кошку нельга проста захапіць Карацей! Холін змоўк, строга паглядзеў на Сарджэна. Вы згодны дапамагчы нам знайсці вашу былую жонку? Я яшчэ не ведаю, як вас можна выкарыстаць але перш за ўсё мне патрэбна ваша згода! Я ж, са свайго боку, гарантую, што

- Можаце не працягваць, - сказаў Сарджэн. Я не буду дапамагаць вам у гэтым!

У дзвярах камеры ўзнік дзяжурны.

- Сэр! звярнуўся ён да Холіна, задыхаючыся ад хуткага бегу. На сувязі сам Том Ліўскі.

- Ну, што ж - Холін устаў, Свенсан таксама ўзняўся з-за стала. Пойдзем, паслухаем, што нам скажа высокае начальства. Вы ж - ён звярнуўся да Сарджэна, які ледзь паспеў ускочыць са свайго табурэта да таго, як табурэт гэты знік у падлозе, - падумайце над маімі словамі і над сваім будучым таксама падумайце! Добра падумайце!

* * *

- Вы мелі рацыю, Максіміліян, - сказаў Ліўскі, гледзячы з экрана прама на Холіна. Яны і сапраўды паспрабавалі захапіць касмічны транспартнік.

Холін нічога не адказаў, а Свенсану раптам падумалася, што Холіну вельмі не падыходзіць ягонае імя. Можа, таму ён больш любіць, калі яго называюць проста Холінам

-Добра, што мы аказаліся да гэтага дастаткова падрыхтаванымі, - працягваў між тым Ліўскі. У гэтым вы, Максіміліян, аказалі ФІРМЕ вялікую паслугу, і мы ніколі не забудзем, што менавіта вы першым падалі нам гэтую думку

- Дык вы іх знішчылі? перабіўшы свайго непасрэднага начальніка, спытаўХолін, і ў голасе ягоным Свенсан адчуў, заместпалёгкі, недавер і нават нейкае расчараванне.... Яны забітыя?

Том Ліўскі адмоўна матлянуў галавой.

- Яшчэ не. Але яны надзейна блакіраваныя, а вакол космадэсантнікі і больш за сотнюахоўнікаў. Магу заверыць, што там зараз нават мыш не прашмыгне

Мышы на Аграполісе, дарэчы, вадзіліся звычайныя зямныя мышы, якія нейкім незразумелым чынам змаглі перасяліцца сюды разам з людзьмі

-Мыш, можа, і не прашмыгне! зноў і даволі такі непачціва перабіў начальніка Холін. Але ж гэта не мышы, а дзікія кошкі! Дарэчы, колькі іх там?

-Дзве, - прагаварыў Ліўскі з такім выглядам, быццам вырашаючы, якім чынам яму зараз рэагаваць на недаравальную рэзкасць свайго падначаленнага.- А што?

- А тое, што адна з дзікіх кошак яшчэ на свабодзе, і прытым - немаведама дзе!

Ліўскі адказаў не адразу. Нейкі час ён моўчкі глядзеў на Холіна, што апошняга ні кроплі нават не збянтэжыла.

-Усё ж двух з іх мы абяшкодзілі, - прагаварыў нарэшце Ліўскі. А яшчэ двух забілі раней.Дабярэмся і да гэтай

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

-Усё ж двух з іх мы абяшкодзілі, - прагаварыў нарэшце Ліўскі. А яшчэ двух забілі раней.Дабярэмся і да гэтай

Холін уздыхнуў.

-Сэр, - сказаў ён, нібыта і пачціва, але з нейкім унутранным выклікам, - не забывайце, што гэта дзікія кошкі! Абяшкодзіць іх можна толькі адным спосабам забіць, а яны пакуль што жывыя

-Гэта пытанне часу! ужо з уяўным раздражненнем у голасе сказаў Ліўскі. Яны блакіраваныя ў адным з ангараў, а непасрэдны штурм прывёў бы да вялікіх людскіх страт. Мы і так ужо страцілі занадта шмат людзей , ці вы са мной не згодныя?

-Так, сэр, мы страцілі недаравальна шмат людзей, з усё той жа сумніўнай пачцівасцю ў гэласе адказаў Холін. Але чаму абавязкова штурмаваць гэты ангар. Мы ж можам проста знішчыць яго разам з кошкамі, хіба не так?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора