- Мэры! прашаптаў, а хутчэй, прахрыпеў Нікаля, з цяжкасцю прыўзнімаючы галаву. Што з табой, Мэры?
-Я не Мэры! халодным абыякавым тонам прагаварыла жанчына, нізка нахіляючыся над мужам. Я Маргана! Дзікая кошка Маргана! І зараз я павінна забіць цябе!
* * *
Недаўменна пазіраючы на дзверы, Свенсан міжволі спыніўся перад імі. На таблічцы, замест звыклага ўжо прозвішча Скрайф значылася Холін. Выходзіць, зараз ужо Холін узначальвае іх аддзяленне!
А дзе ж тады Скрайф? Няўжо, яго перавялі на месца Холіна?
Свенсан павярнуўся да дзвярэй намесніка і зноў адчуў пэўнае ўзрушэнне. На таблічцы пазалочанымі літарамі было выведзена ягонае прозвішча.
- Ну што, усё ў парадку, Алаф?
Свенсан азірнуўся. Перад ім стаяў Холін.
- Здзіўлены? Холін кіўнуў на таблічку. А між тым, гэта была мая прапанова! Прабач, што не параіўся з табой, але ж, спадзяюся, ты не супраць?
Ён змоўк, запытальна гледзячы на Свенсана.
- Ты не супраць, я спадзяюся?
- Гэта так нечакана, - сказаў Свенсан. А дзе Скрайф?
Нечаканая думка раптам прыйшла яму ў галаву.
- Ён што, загінуў?
Вузкі аскетычны твар Холіна перакрывіла раптам нейкая незразумелая ўсмешка.
- Скрайф захварэў, - сказаў ён, не зусім, праўда,упэўнена. Таму на нейкі час ён, наогул, адхілены ад усялякай работы. Потым, магчыма, мы знойдзем для яго што-небудзь падыходзячае
Ты знойдзеш! міжволі падумалася Свенсану. Што-небудзь такое, што яшчэ больш яго прынізіць! Не ведаю, ці можна ненавідзець мацней, чым ты ненавідзеў свайго прамога і непасрэднага начальніка! І вось такі трыумф!
Але ўслых ён нічога гэтага, вядома ж, не сказаў.
- Ну, дык што? зноў паўтарыў Холін, не спускаючы вачэй са свайго новага намесніка. Я не памыліўся, прапанаваўшы тваю кандыдатуру?
- Не ведаю! Свенсан паціснуў плячамі, паглядзеў на Холіна. Я ўсё ж лічу сябе вінаватым у тым, што мая брыгада
- Ніякай тваёй віны тут няма! адразу ж перапыніў яго Холін. Хіба ж ты мог ведаць, што будзеш мець справуз дзікай кошкай!
- Дарэчы, што з ёй? спытаў Свенсан. Яна загінула?
- Ніякай тваёй віны тут няма! адразу ж перапыніў яго Холін. Хіба ж ты мог ведаць, што будзеш мець справуз дзікай кошкай!
- Дарэчы, што з ёй? спытаў Свенсан. Яна загінула?
Холін азірнуўся ўправа, потым гэтак жа ўважліва паглядзеў у левы бок.
- Яна загінула? паўтарыў Свенсан сваё пытанне. Ці яшчэ жывая?
- Давай пагаворым аб гэтым у маім кабінеце! унёс прапанову Холін. Ці лепш у тваімён бліжэй
Яны ўвайшлі ў прыёмную, і Свенсан убачыў на месцы рабочай жонкі Холіна юнака, які раней сядзеў у прыёмнай Скрайфа. Убачыўшы высокаеначальства, юнак ускочыў з месца, выцягнуўся.
- Вольна! нечакана нават для сябе самога сказаў Свенсан. Усё ў парадку?
Юнак усхвалявана кіўнуў. Свенсан скоса зірнуў у бок Холіна, як ён, не ўсміхаецца? Холін не ўсміхаўся.
- Ведаеш што, - сказаў ён неяк заклапочана, - спусцімся спачатку ў ізалятар. Хачу паказаць табе штосьці
* * *
- Вось! сказаў Холін, калі яны зайшлі ў адну з камер ізалятара. Палюбуйся! Нікаля Сарджэн, фермер! Муж адной з дзікіх кошак, дакладней, былы мужА яшчэ - злачынец, які парушыў адразу некалькі артыкулаў крымінальнага кодексу Аграполіса.
Нікаля Сарджэн быў не падобным, ні на фермера, ні, тым больш, на злачынца. Скурчыўшыся, ён сядзеў зараз у самым кутку металаплыстыкавай камеры, трымаючы ў руках акуляры з трэснутымі шкельцамі. На словы Холіна ён адрагаваў толькі тым, што на нейкую хвіліну ўскінуў галаву і, блізарука прыжмурыўшыся, паглядзеў на ўвайшоўшых. Потым ён зноў нізка апусціў галаву.
- Ягоную жонку забілі? спытаў Свенсан Холіна.
Той адмоўна матлянуў галавой.
- Яна збегла!
- Збегла? Свенсан уважліва паглядзеў у твар Холіну. Як гэта адбылося?
-Ну - Холін паціснуў плячамі. Пасля таго, як стала вядома, што тая, першая жанчына - з дзікіх кошак, было вырашана забіць усіх астатніх - не дагаварыўшы, Холін змоўк, скоса зірнуў на Свенсана. Я і забыўся, што ты яшчэ шмат чаго не ведаеш! Усяго іх было пяць, былых дзікіх кошак
- Як дзікія кошкі маглі стаць уласнасцю ФІРМЫ? перабіў Холіна Свенсан.
- Не ведаю! нечакана рэзка адказаў Холін. І, наогул, гэта не наша справа!
Нейкі час яны моўчкі глядзелі адзін аднаму ў вочы, потым Свенсан уздыхнуў і перавёў погляд на фермера, які па-ранейшаму сядзеў нерухома, нізка апусціўшы галаву.
- Выбачайце, што перапыніў! сказаў ён. Дык што было далей?
Холін усміхнуўся і па-сяброўскі паляпаў Свенсана па плячы.
- Не трэба на вы, - сказаў ён. Я гэтага не люблю.
- Я таксама, - сказаў Свенсан. Дык што было далей?
-Далей? Холін уважліва паглядзеў на нерухомага Нікаля Сарджэна ля сцяны, потым перавёў погляд на Свенсана. Разумееш, пакуль мы вырашалі, што ж нам рабіць, першая жанчына ўжо паспела вызваліць адну са сваіх сябровак
- Забіўшы, пры гэтым яе мужа, так? спытаў Свенсан.
Холін моўчкі кіўнуў галавой.
- Такім чынам іх стала ўжо дзве?
Холін зноў кіўнуў сцвярджальна.
- Дзве дзікія кошкі, уяўляеш?
- Уяўляю, - сказаў Свенсан. А іх і сапраўды дзве? Зараз, я маю на ўвазе.
Твар Холіна перакасіла нейкая, ці то ўсмешка, ці то грымаса.
-А ты хутка схопліваеш сітуацыю! сказаў ён з незразумелай нейкай інтанацыяй у голасе. Дык вось, мы паспелі ліквідаваць толькі двух. Двух з пяці