Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 26.

Шрифт
Фон

Рослы ахоўнік працягнуў руку, каб схапіць Нікаля, але так і не паспеў гэтага зрабіць. Адскочыўшы ўбок і ўсё гэтак жа прыкрываючы сабой жонку, Сарджэн схапіў са стала востры кухонны нож.

- Паспрабуйце толькі! прагаварыў ён, цяжка дыхаючы. Толькі паспрабуйце!

Ахоўнікі спрабаваць не сталі. Не таму, што забаяліся нажа яны, пэўна, куды больш баяліся незнарокнанесці гэтаму замухрышку якую-небудзь шкоду (бяды потым не абярэшся!), і таму толькі моўчкі глядзелі на капрала, чакаючы далейшых ягоных распараджэнняў.

Заместа распараджэнняў капрал паглядзеў на гадзіннік і гучна вылаяўся.

- Адбяры ў яго нож! загадаў ён аднаму з ахоўнікаў.

-Слухаю! казырнуў ахоўнікі пайшоў на Сарджэна проста пайшоў, не звяртаючы аніякай увагі на нож.

- Не падыходзь! закрычаў з адчаям Нікаля,шырока і няўмела размахваючы нажом перад сабой. Я з табой жартаваць не збіраюся!

- Я таксама! працадзіў праз зубы ахоўнік.

Падманным рухам ён прымусіў Сарджэна нахіліцца ўперад і, спрытна ўхапіўшы фермера за запясце, правёў балявы прыём. Нож выпаў з аслабелых пальцаў маладога фермера, ён нема закрычаў ад непераноснага болю, марна спрабуючы вызваліцца, потым падхапіў нож свабоднай левай рукой

- Ты паасцярожней, усё ж! крыкнуў капрал. Руку яму не зламай!

- Усё ў парадку! адказаў ахоўнік, паварочваючыся ў бок капрала і крыху аслабляючы захват. Я яго трымаю!

І раптам, ускрыкнуўшы ад болю, адпусціў руку Сарджэна і адскочыў назад, схапіўшыся аберуч за жывот. Паміж пальцамі ў яго цякла кроў.

- Гэты неданосак мяне параніў!

Сціснуўшы кулакі і ўжо не разважаючы ні аб чым, капрал ірвануўся да Нікаля. Удар прыйшоўся юнаку ў сківіцу і ён, шырока ўзмахнуўшы рукамі, пакаціўся па падлозе. Імгненна апынуўшыся побач, капрал нанёс яшчэ адзін удар, нагой у жывот.

- Ну, што?! разюшана рыкаў ён, наносячы ўдар за ўдарам. Яшчэ жадаеш?!

І ў гэты ж самы час жанчына, якая да гэтага нерухома стаяла і, здавалася, не разумела нават, што тут адбываецца, нібыта ажыла. Мозг жанчыны па-ранейшаму драмаў, цалком затуманены ўмелай гіпнаблакіроўкай, але раптоўны напад чужога чалавека на яе мужа, прывёў да нечаканых вынікаў.

Рабочая жонка не можа пакінуць мужа ў бядзе, яна павінна ратаваць яго нават цаной уласнага жыцця! Любая рабочая жонка, тым больш дзікая кошка

Мозг жанчыны працягваў драмаць, але мышачныя рэфлексы яе раптоўна ажылі, нібыта успамінаючы былое

Усё далейшае адбылося вельмі хутка, імгненна нават. Раптоўны, амаль непрыкметны для вока, рывок наперад, некалькі хуткіх удараў, чыйсьці прыглушаны стогн і капрал раптам зразумеў, што застаўся адзін. Адскочыўшы ўбок, падалей ад нерухомага цела фермера, ён паспеў нават выхапіць з кабуры плазмер, але стрэліць так і не паспеў. Жанчына раптам узмахнула рукой і востры кухонны нож па самую рукаятку ўвайшоў у шыю капрала. Яшчэ не верачы ў гэта, капрал схапіўся рукой за шурпатую гэту рукаятку унаступнае імгненне ён памёр, і на падлогу ўпаў ужо ягоны, яшчэ цёплы труп.

Шырока расплюшчанымі вачыма Нікаля Сарджэн назіраў, як ягоная рабочая жонка ў адно імгненне вока расправілася з некалькімі здаравеннымі натрэнірованнымі мужчынамі, ахоўнікамі ФІРМЫ. Ягоная Мэры кволая пяшчотная Мэры як яна магла зрабіць такое?!

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Шырока расплюшчанымі вачыма Нікаля Сарджэн назіраў, як ягоная рабочая жонка ў адно імгненне вока расправілася з некалькімі здаравеннымі натрэнірованнымі мужчынамі, ахоўнікамі ФІРМЫ. Ягоная Мэры кволая пяшчотная Мэры як яна магла зрабіць такое?!

А жонка ўжо ішла ў бок Нікаля. Падыйшла, нахілілася іх погляды сустрэліся.

- Мэры! прашаптаў Нікаля, з цяжкасцю варушачы скрываўленымі, разбітымі вуснамі. Мэры

- Я не Мэры! сказала жанчына, нейкім зусім іншым, не падобным на ранейшы, голасам. Я хто я такая?! Чаму я не ведаю, хто я?!

- Супакойся, Мэры! прашаптаў Нікаля, з цяжкасцю ўзнімаючыся на ногі. Ты Мэры, мая жонка!

Але жанчына ўжо не глядзела на мужа. Поглядам, поўным агіды і жаху, глядзела яна на нерухомыя целы ахоўнікаў на падлозе, глядзела доўга потым перавяла погляд на свае тонкія, зграбныя рукі

- Як я магла зрабіць такое?! недаўменна прашаптала яна. Як, скажы?!

Але Сарджэн і сам не ведаў гэтага. Затое ён ведаў іншае...

ФІРМА такога не даруе! Больш таго, не паведаміўшы аб гэтым уладам і, тым больш, дапамагаючы зараз сваёй рабочай жонцы, Нікаля Сарджэн сам аўтаматычна ператвараецца ў злачынца

А ўрэшце рэшт, ён і так ужо стаў злачынцам, у той самы момант, калі ўдарыў ахоўніка нажом у жывот. Ён стаў злачынцам і, чамусьці, зусім не шкадаваў аб гэтым

А ягонаярабочая жонка раптам звалілася на падлогу і забілася ў сударагах.

- Мэры! Сарджэн падбег да жонкі, нахіліўся, абдымаючы яе. Усё добра, Мэры! Супакойся!

У тым, што адбылося, нічога добрага, вядома ж,не было але Нікаля зараз нават не думаў аб гэтым, як і аб тым, што ж чакае яго далей. Мэры было кепска, вельмі кепска яна, здаецца, памірала і гэта было адзіным, што яго зараз турбавала.

- Не пакідай мяне, Мэры! зноў і зноў паўтараў малады фермер. Я не змагу без тябе, Мэры! Я так кахаю цябе!

Атрымаўшы нечакана моцны штуршок у груді,Сарджэн, праляцеў літаральна праз увесь пакой, моцна ўдарыўшыся спіной і патыліцайаб бетонную сцяну. Ад пякучага болю нават пацямнела ў вачах, у патыліцы штосьці хруснула, але прытомнасці Сарджэн не згубіў. Расплыўчата, нібытапраз моцны туман, бачыў ён, як жонка павольна ўзнімаецца на ногі як яна ідзе сюды, да яго як сказіўся да непазнаваемасці прыгожы яе твар

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора