- Тады гэта не фермер! умяшаўся ў размовы начальнік аховы, які да гэтага пачціва сядзеў крыху ў аддаленні. Магчыма, Сіндыкат
- Сіндыкат не стаў бы забіваць фермера! рэзка адказаў Холін. У ганстэраў свой кодэкс гонару, асабліва на гэтай, цалком фермерскай планеце!
- Тады, магчыма, хтосьці з заезжых гастралёраў! не здаваўся начальнік аховы. Жанчыны зараз у цане, самі ведаеце
- І ўсё ж гэта яна! сказаў Холін з упэўненнасцю. Гэта яна зрабіла! Бо прапаўшая жанчына таксама з дзікіх кошак. Гэта што, супадзенне? Прабачце, але я не веру ў такія супадзенні!
- Чаму ж тады другога фермера проста забілі? спытаў Ліўскі.
Холін задумаўся на імгненне.
- Магчыма, у яе не хапала часу, - сказаў ён. Ну, а, магчыма, абрад ачышчэння патрэбен толькі адзін раз, а ўжо потым яны маюць права самі ачышчаць адна адну
- Вы гэта ведаеце, альбо ўсё гэта толькі ваша меркаванне? рэзка спытаў Ліўскі.
- Гэта толькі маё меркаванне, сэр! - адказаў Холін з ранейшай пачцівай ветлівасцю ў голасе. Але ў іншым я ўпэўнены: гэтая жанчына усё яшчэ жывая! І гэта яна забіла другога фермера!
Пілот кацера, павярнуўшыся, паведаміў:
- Абект нумар адзін прама па курсу! Які будзе загад?
Ліўскі зірнуў у круглае акно справа ад сябе. Тры дэсантныя кацеры па-ранейшаму ляцелі крыху ніжэй кацера начальства,майстэрскі вытрымліваючы бездакорна роўны строй.
- Першая група на зніжэнне! загадаў Ліўскі, узяўшы мікрафон. Астатнім - працягваць палёт.
Ён праводзіў поглядам кацер, які пачаў зніжацца побач з сядзібай фермера, і павярнуўся да Холіна.
- Што ж, лічыце, Холін, што вы мяне пераканалі! І ўсё ж калі вы памыляецеся
Холін нічога не адказаў. Ён таксама сачыў за кацерам, які ўсё працягваў сваё зніжэнне. Потым кацер заклаў рэзкі віраж, адразу ж знікаючы з віду.
- Колькі там чалавек? звярнуўся Холін да начальніка аховы.
- Пяць, - буркнуў той, нават не падняўшы галавы. Я думаю, гэтага дастаткова, каб адправіць на той свет адну няшчасную жанчыну, уся віна якой толькі ў тым, што яна раней кімсьці там была!
* * *
Калі кацер зрабіў пасадку на спецыяльнай пляцоўцы за домам, жанчына, якая раней была дзікай кошкай, а зараз нічога аб гэтым не памятала, гатавала мужу вячэру. Дакладней, яна ўжо падавала на стол.
Жанчына была вельмі прыгожай і вельмі маладой. І яшчэ яна была шчаслівай. Адной з нямногіх, а, можа, і адзінай, па-сапраўднаму шчаслівай рабочай жонкай на Аграполісе. У яе нават было імя, якое ёй даў муж, бо жанчына не проста падабалася яму. Ён кахаў яе шчырым юнацкім каханнем.
І яшчэ ён быў паэтам.
Фермерам ён стаў па волі бацькі, але сама фермерская справа ніколі не прыцягвала юнака ды ён і не падобны быў на сапраўднага фермера. Нават знешне. Худы, цыбаты, блізарукі.
Жанчына, падаўшы на стол, застыла побач, не зводзячы любячых вачэй з мужа.
- Сядай, Мэры! сказаў той і, узяўшы жанчыну за руку, асцярожна прыцягнуў да сябе. Сядай побач!
Жанчына паслухмяна села.
- Смачна? ціха спыталася яна, гладзячы мужа па руцэ.
- Вельмі! сказаў фермер. Ты ў мяне малайчына, Мэры!
Жанчына аж засвяцілася ад радасці. Яна хацела штосьці сказаць, але ў гэты час дзверы расчыніліся і ў пакой увайшлі пяцёра ў форме ахоўнікаў ФІРМЫ.
Жанчына адразу ж ускочыла з месца, фермер таксама ўстаў.
- Чым абавязаны? спытаўся ён, стараючыся гаварыць як мага спакайней, але сэрца ягоная адразу ж моцна застукала ў нейкім нядобрым прадчуванні.
Адзін з ахоўнікаў, з нашыўкамі капрала, выйшаў наперад.
- Фермер Нікаля Сарджэн? спытаўся ён даволі ветлівым тонам. Гэта вы?
- Так, гэта я! адказаў Сарджэн, адчуваючы, як трывога ўсё мацней і мацней ахоплівае яго. А ў чым, уласна кажучы,справа?
- Справа ў тым, - сказаў капрал, кінуўшы хуткі погляд на спалоханную жанчыну, якая стаяла побач з фермерам, - што ваша рабочая жонка ўяўляе рэальную пагрозу, як вам асабіста, так і ўсяму нашаму грамадству ў цэлым! Вядома ж, ніякай вашай віны ў гэтым няма, больш таго, ФІРМА гарантуе паўнацэнную замену ў самы бліжэйшы час разам з даволі значнай грашовай кампенсацыяй.
Ён змоўк. Нікаля Сарджэн таксама маўчаў і, вядома ж, маўчала жанчына, наўрад ці зразумеўшая хоць што-небудзь з такой працяглай фразы. А, можа, і зразумеўшая, хто ведае
- Узяць яе! скамандаваў капрал сваім падначаленым і тыя, усе ўчатырох, рушылі да жанчыны.
- Не дам!
Засланіўшы сабой жонку, Сарджэн адпіхнуў рукамі бліжэйшага ахоўніка. Дакладней, ён паспрабаваў гэта зрабіць, але ахоўнік нават не пахіснуўся. Высокі і плячысты, ён здзіўлена паглядзеў на фермера, які зусім не выглядаў фермерам, потым перавёў погляд на свайго непасрэднага начальніка.
- Паслухайце - сказаў капрал даволі дабразычліва. Вы ж разумны чалавек і павінны разумець, што
- Не дам! зноў выкрыкнуў Сарджэн, увесь трасучыся аб гневу і трывогі. Пайшлі прэч адсюль, мярзотнікі!
Ахоўнікі нават не скрануліся з месца.
- Гэта загад ФІРМЫ! у голасе капрала прарэзаліся першыя сталёвыя ноткі. Калі ласка, адыйдзіце ўбок і не перашкаджайце нам рабіць сваю справу!
- Справу?! Вы называецегэта справай?!
Замест адказу капрал толькі ўздыхнуў і павярнуўся да сваіх падначаленых.
- Хто-небудзь, патрымайце яго! загадаў ён. Толькі акуратна, каб потым не было скаргаў!