Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 24.

Шрифт
Фон

- І Леслі! напомніў Скрайф. Каратышку і Леслі!

- Яна забіла Каратышку! упарта паўтарыў Холін. У той час, калі Свенсан адключыўся, Леслі быў яшчэ жывы! Знявечаны, але жывы! І гіпнакрэсла ў рабочым рэжыме побач

- Ты хочаш сказаць - пачаў было Скрайф, але Ліўскі жэстам загадаў яму замаўчаць.

- Навошта ёй было гіпнакрэсла? рэзка спытаў ён.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

-Ну, гэта ж проста! Холін паціснуў плячамі. Ёй патрэбны былі дадзеныя аб яе сяброўках, аіх было, акрамя яе, яшчэ чацвёра! дадаў ён у адказ на нямое пытанне Ліўскі. Пяць дзікіх кошак! Уяўляеце, што адбудзецца, калі да ўсіх іх вернеццапамяць!

Ён змоўк і з задавальненнем адзначыў, што Ліўскі, здаецца, цалком на яго баку. А Скрайф што ён з сябе ўяўляе, гэты Скрайф! Пустое месца!

- І што вы прапануеце? спытаў Ліўскі.

На гэтае пытанне ў Холіна быў адказ. Адзіны, з усіх магчымых.

- Забіць! коратка сказаў ён. І прытым неадкладна!

Скрайф насмешліва хмыкнуў. Ды і сам Ліўскі, напэўна, не чакаў менавіта такога адказу.

-Забіць? перапытаў ён. Але ж гэта ўжо не наша ўласнасць Што мы скажам фермерам?

І на гэта пытанне ў Холіна ўжо меўся адказ.

- Праўду! сказаў ён. Дакладней, амаль праўду. Што іх жонкі сталі небяспечнымі. Што за іх фермеры адразу ж атрымаюць паўнацэнную замену, і, апрач таго, яшчэ невялікую грашовую кампенсацыю. Мне здаецца, з фермерамі праблем не будзе.

Скрайф нецярпліва паварушыўся на сваім крэсле.

- Праблемы будуць у ФІРМЫ! сказаў ён. Кошт чатырох новых жанчын, якім мы аддаем проста так, без усялякай аплаты, плюс расходы на грашовую кампенсацыюІ прытым, няма ніякіх доказаў, што гэтая дзікая кошка засталася ў жывых!

Засвяціўся адзін з экранаў каля сцяны і на ім узнік устрывожаны твар дзяжурнага.

- У нас праблемы, сэр! прагаварыў ён, ні да каго з начальства канкрэтна не звяртаючыся. Забіты яшчэ адзін фермер. Яго рабочая жонка знікла.

* * *

Жанчына білася ў істэрыцы.

- Ты забіла майго мужа! бесперапыннапаўтарала яна. Ты забіла майго гаспадара!

Другая жанчына моўчкі на яе глядзела. Вельмі падобная на першую і зусім на яе не падобная. Не толькі адзеннем, хоць і адзеннем таксама. На ёй быў ладна падагнаны плямісты камбінезон, на нагах высокія шнураваныя чаравікі. Першая ж жанчына была зусім босай, з адзення на ёй была адна толькі доўгая кашуля з тонкага белага палатна.

- Ты забіла майго мужа! зноў паўтарыла яна і, нарэшце, змоўкла, нізка апусціўшы галаву.

Другая жанчына працягвала моўчкі на яе глядзець. Яна нібыта чакала чагосьці.

А вакол на многія дзесяткі кіламетраў цягнуліся палі гібрыднай кукурузы. Вялізныя мясістыя ствалы яшчэ не дасягнулі сваёй канчатковай вышыні, тым не менш яны ўзвышаліся над зямлёй метраў на дзесяць-пятнаццаць, шырока раскінуўшы ва ўсе бакі шырокае плоскае лісце. Гэта было ідэальнае сховішча і для жанчын, і для кацера, які стаяў непадалёку. Праўда, пасадзіць яго тут каштавала жанчыне ў камбінезоне нямалых намаганняў.

- Я цябе дзесьці бачыла! сказала раптам жанчына ў белай кашулі, узняўшы галаву. Штосьці новае засвяцілася ў затуманеным яе позірку затым яна трасянула галавой і, абхапіўшы далонямі скроні, дадала: - Вось толькі дзе я магла бачыць цябе прынцэса?

Яна ўздрыгнула.

- Як я назвала цябе толькі што?

-Ты назвала мяне прынцэсай, Ізіда! павольна прагаварыла жанчына ў камбінезоне, не зводзячы са сваёй субяседніцы ўважлівага свайгопозірку.

- Ізіда?!

Жанчына ў белай кашулі раптам уздрыгнула.

- Хто я?! выкрыкнула яна, напружана азіраючыся ва ўсе бакі. Дзе я?! Чаму я нічога не памятаю аб сваім мінулым?!

Калені яе падагнуліся і жанчына мякка ўпала на зямлю, тварам уверх. Цела яе напруглася, потым яно выгнулася амаль дугой.

- Ізіда! амаль нечленараздзельна мармытала жанчына, скаланаючыся ўбесперапынных канвульсіях. Барсум! Я штосьці памятаю я памятаю штосьці! Ірума! Ірума, ты дзе?!

- Я побач з табой! жанчына ў камбінізоне абхапіла тую, якую яна назвала Ізідай, за плечы, прыўзняла яе, упілася поглядам у яе па-ранейшаму затуманеныя вочы. Ты мяне памятаеш, Ізіда?! Сяброўка мая, баявая мая сяброўка дзікая кошка Ізіда, ты памятаеш мяне?!

- Я памятаю цябе, прынцэса! прашаптала Ізіда, шчасліва ўсміхаючыся. Але мне яшчэ шмат чаго неабходна ўспомніць

- Гэта дапаможа табе! прагаварыла Ірума, адыходзячы крыху ўбок.

За яе спіной, каля самага кацера стаяла гіпнакрэсла. Тое самае

* * *

- Дзіўна! ні да каго канкрэтна не звяртаючыся, сказаў Ліўскі.

- Аб чым вы, сэр? пацікавіўся Холін.

- Калі верыць гэтаму былому космадэсантніку.як яго там?

- Свенсан, сэр.

- Дык вось, калі верыць Свенсану, цела першага забітага фермера было знявечана амаль да непазнаваемасці. Яго не проста забілі яго катавалі доўга катавалідзеля гэтага іхняга абраду ачышчэння, ці як яго там А гэтага, другога фермера яго проста забілі

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ліўскі змоўк. Холін таксама маўчаў, не ведаючы што адказаць.

- А, можа, гэта простае супадзенне? Можа, яго забіў хтосьці з суседзяў?

- Сярод фермераў гэта не прынята, сэр! дыпламатычна сказаў Холін. Ды і навошта? Нічога ж не прапала так што гэта не абрабаванне

Ліўскі паціснуў плячамі.

- Прапала жонка. Магчыма, хтосьці ўпадабаў яе, ды так моцна, што пайшоў на злачынства?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора