- Я памятаю цябе! прагаварыла нечакана жанчына, і ўсе зноў павярнуліся ў яе бок. Яшчэ калі я была там, у вас. Ты кожную ноч прыходзіў на склад і выбіраў сабе адну з нас... выбіраў, вёў да сябе, а потым, пад раніцу, прыводзіў назад...
Брыгадзір паглядзеў на Лэслі, які раптам пачырванеў і адвярнуўся.
- Дык вось чаму ты так ахвотна заступаеш на начныя дзяжурствы! прагаварыў Каратышка. Вось чым ты займаешся там па начах!
- Падумаеш! агрызнуўся Лэслі. Што тут такога!
- Гэта ж забаронена! сказаў Свенсан. Ты што, не ведаеш аб гэтым?
- Чужая маёмасць... і ўсё такое! насмешліва прагаварыў Лэслі. Ды ўсе так робяць... усе, хто дзяжурыць ноччу!
- Я так ніколі не рабіў! сказаў Свенсан.
- Ну і хто табе перашкаджаў?! буркнуў Лэслі, з-пад ілба зірнуўшы на брыгадзіра. Тым больш, што там, на складзе, яны яшчэ нікому не належаць нікому, акрамя ФІРМЫ! А ФІРМА гэта мы!
- ФІРМА гэта ты! канстатаваў Каратышка. А што, гучыць!
- Ды што вы да мяне прычапіліся! Лэслі паціснуў плячамі. Павінен жа я час ад часу правяраць іх рэфлексію...
- У ложку! дадаў Каратышка. Там яна лепш за ўсё правяраецца?
- А гэта не твая сабачая справа! вызверыўся Лэслі на сябра. Дзе хачу там і правяраю! Цябе што, зайздрасць бярэ!
- Усё, хопіць! Свенсан узняў руку і ўсе змоўклі. Бачыце яна ўсё чуе!
- Ну і няхай чуе! усё яшчэ ніяк не мог супакоіцца Лэслі. Хутка забудзе! Чуеш, сучка! звярнуўся ён да жанчыны. Мы з табой яшчэ сустрэнемся! У першае ж маё начное дзяжурства...
- Ды заткніся ты! крыкнуў Свенсан і так паглядзеў на аператара, што той палічыў за лепшае сапраўды змоўкнуць і нават крыху адыйсці назад. Значыцца, так! ён паглядзеў на падначаленых. Лэйлі, ты зараз жа збярэш гіпнакрэсла...
- Тут?! недаўменна перапытаў Лэслі. Можа, проста даставім яе туды, а ўжо там...
- У такім стане?
Лэйлі хацеў штосьці запярэчыць, але перадумаў і заняўся зборкай.
- А мне што рабіць? спытаў Каратышка. Дапамагаць Лэслі?
- З тваімі лапамі?! усміхнуўся Лэслі. Ведаеш, гэта табе не арматуру вузламі вязаць!
- Ты лепш паназірай за ёй! Свенсан кіўнуў у бок жанчыны, якая па-ранейшаму стаяла нерухома і уважліва назірала за ўсімі дзеяннямі рамонтнікаў. Калі што якое...
- Не будзе нічога такога! Каратышка падыйшоў да жанчыны, спыніўся побач з ёй, чаго жанчына, здаецца, нават не заўважыла... ва ўсялякім разе яна ніяк на гэта не адрэагавала. Што далей? Звязаць яе?!
- Проста пастой пакуль побач! Свенсан павярнуўся да Лэслі. Ну, як?
- Зараз скончу! адазваўся той, не прыпыняючы работы.
Лэслі лічыўся лепшым аператарам станцыі, а, можа, і ўсяго нават Аграполіса. За гэта кіраўніцтва шмат чаго яму даравала...
- Ну, вось і ўсё! заявіў ён нарэшце, адыходзячы ўбок. Можна пачынаць!
- Несці яе туды? спытаў Каратышка.
- Пачакай! Свенсан зноў паглядзеў на жанчыну. Кагосьці яна яму няўлоўна напамінала... толькі вось каго? Гэтага ён, як не спрабаваў, так і не змог успомніць. Паслухайце, - пачаў ён, звяртаючыся да жанчыны. Вы мяне слухаеце?
Лэслі насмешліва фыркнуў.
- Яшчэ на вы яе называць, гэтую поскудзь!
Свенсан не звярнуў аніякай увагі на зедлівую рэпліку аператара, жанчына таксама. Яна глядзела на Свенсана і маўчала.
- Вы мяне разумееце? спытаў Свенсан, стараючыся гаварыць, як мага мякчэй. Вы здзейснілі злачынства і павінны за яго адказаць, але гэта не наша функцыя. Мы проста даставім вас на станцыю, а там...
- Што, там? раптам спытала жанчына. Што там зробяць са мной?
- Я не ведаю... прамармытаў Свенсан, адчуваючы сябе даволі няёмка пад уважлівым позіркам блакітных жаночых вачэй. Вы ж разумееце, што за такое злачынства...
- А хіба не горшае злачынства, - перабіла Свенсана жанчына, - зрабіць мяне, свабодную жанчыну, рабочай жывёлінай і, як жывёліну, прадаць у рабства фермеру-садысту?
- Ды заткніся ты! злосна выкрыкнуў Лэслі. Ты і ёсць рабочая жывёліна і нічога больш! Паслухай, брыгадзір! звярнуўся ён да Свенсана. Давай закругляцца, а?!
- А хіба не горшае злачынства, - перабіла Свенсана жанчына, - зрабіць мяне, свабодную жанчыну, рабочай жывёлінай і, як жывёліну, прадаць у рабства фермеру-садысту?
- Ды заткніся ты! злосна выкрыкнуў Лэслі. Ты і ёсць рабочая жывёліна і нічога больш! Паслухай, брыгадзір! звярнуўся ён да Свенсана. Давай закругляцца, а?!
Свенсан зірнуў на гадзіннік і ўздыхнуў. Як у чым, а ў гэтым Лэслі меў рацыю: трэба было і сапраўды хутчэй завязваць з гэтай справай...
- Джон! звярнуўся ён да Каратышкі, стараючыся не сустракацца пры гэтым вачыма з настойліва-уважлівым позіркам жанчыны. Дапамажы ёй сесці ў крэсла!
- Давай, малютка! ажывіўся Джон, апускаючы шырокую сваю далонь на плячо жанчыны. Топай да крэсла!
Жанчына нават не варухнулася. Яна чамусьці упарта жадала зноў сустрэцца позіркам са Свенсанам, але нічога ў яе не атрымлівалася
- Яна не ідзе, шэф! прагаварыў Каратышка Джон. Дазвольце, я яе сілком...
І, не чакаючы адказу, ён абхапіў жанчыну магутнымі рукамі, лёгка, нібыта пушынку, прыўзнімаючы яенад падлогай. І раптам, дзіка ўскрыкнуўшы, зноў адпусціў і, схапіўшыся абедзьвумя рукамі за ніз жывата, сагнуўся амаль напалам. І ў гэты ж самы момант жанчына, немаведама як апынуўшаяся ўжо збоку ад Каратышкі, нанесла яму адзін кароткі, рэжучы ўдар рабром далоні па патыліцы. Усяго адзін толькі ўдар... але Каратышка Джон, вялізны, шыракаплечы асілак, жывая легенда Аграполіса, пахіснуўся і бязгучна асеў на падлогу. Магчыма, ён проста страціў прытомнасць, а магчыма...