- Ну ўсё, разбіраем апаратуру! загадаў Свенсан. Зацягнем яе зноў на кацер... здаецца мне, што працаваць сёння тут нам ужо не давядзецца! гэта быў жарт, але ніхто нават не усміхнуўся і тады Свенсан дадаў, ужо на поўным сурёзе: - І варушыціся, чорт бы вас пабраў!
- Ну ўсё, разбіраем апаратуру! загадаў Свенсан. Зацягнем яе зноў на кацер... здаецца мне, што працаваць сёння тут нам ужо не давядзецца! гэта быў жарт, але ніхто нават не усміхнуўся і тады Свенсан дадаў, ужо на поўным сурёзе: - І варушыціся, чорт бы вас пабраў!
Рамонтнікі пачалі, нарэшце, варушыцца, брыгадзір таксама...
- Ты зноў мне шмат пакідаеш! запратэставаў Каратышка Джон. Ды тут нават больш, чым я валок сюды!
- Ну, ну... не бурчы! Лэслі спыніўся. Добра, я вазьму яшчэ вось гэта!
- І гэта таксама!
- А гэта ўжо не маё!
- Ды тут усё тваё! аж абурыўся ад такога нахабства Каратышка. Лічы, што я проста дапамагаю табе валачы твае прычындалы! Брыгадзір, ды скажы ты яму!
- Ды хопіць вам! прымірэнчы сказаў Свенсан. Я сам астатняе забяру!
Ён нахіліўся, каб падабраць рэшткі апаратуры, але ў гэты самы час заягонай спіной тонка рыпнулі дзверы. Імгненна зрэагаваўшы, Свенсан павярнуўся ў бок дзвярэй. Лэслі і Джон таксама павярнуліся ў той жа бок, праўда, абсталяванне яны пакуль што не кінулі і па-ранейшаму трымалі ў руках.
- Чорт пабяры! гучна вылаяўся Лэслі. Гэта ж яна!
Каля дзвярэй, якія вялі ва ўнутранныя пакоі, стаяла высокая маладая жанчына ў ладна падагнаным плямістым камбінізоне і высокіх чаравіках на шнуроўцы. Густыя, колера пазалочанай медзі, валасы жанчыны ў прыгожым беспарадку рассыпаліся па плячах, вялікія блакітныя вочы без усялякага страху або хвалявання разглядвалі рамонтнікаў.
- Гэта яна? Свенсан паглядзеў на Лэслі. Ты не памыляешся?
Той не зусім упэўнена кіўнуў.
- Яна, здаецца...
- Нічога не разумею!
Падсвядома, Свенсан уяўляў сабе гэтую жанчыну зусім інакш: збітай, скрываўленай, няшчаснай. Яна не павінна была разгульваць зараз па дому... зараз яна павінна была, забіўшыся ў які-небудзь цёмны завулак вялікага гэтага будынку, ціхенька там затаіцца, дрыжучы ад страху і асуджана чакаючы такога непазбежнага пакаранне. А пакаранне за забойства мужа магло быць толькі адно уранавыя руднікі! Гэта было тое ж самае смяротнае пакаранне, толькі расцягнутае ў часе на некалькі доўгіх і пакутлівых месяцаў, а, магчыма, і гадоў...
Жанчына каля дзвярэй не выглядала ні няшчаснай, ні, тым больш, спалоханай. Спакойна і з нейкай незразумелай іроніяй разглядвала яна аслупянеўшых ад некананага яе зяўлення мужчын, разглядвала доўга і ўважліва, павольна пераводзячы позірк з аднаго на другога. Потым вусны яе раптам скрывіла нядобрая нейкая ўсмешка, і яна, усмешка гэтая, адразу ж вывела рамонтнікаў з аслупянелага стану.
- Ты, сучка! Лэслі хутка апусціў на падлогу апаратуру, зрабіў крок наперад, сціскаючы кулакі. Ты разумееш, што нарабіла?! Як ты пасмела ўзняць руку на свайго мужа! І хопіць ужо ўсміхацца! Зараз я сцяру гэтую нахабную ўсмешку з тваіх вуснаў, дрэнь!
Ён кінуўся было да жанчыны, але Свенсан паспеў перахапіць аператара, адным штуршком адкінуць яго назад.
- Астынь, Лэслі! Свенсан усё глядзеў і глядзеў на дзіўную гэтую жанчыну, глядзеў і ўсё ніяк не мог адвесці погляд. Не трэба самасуду! Мы даставім яе на станцыю, а там... там няхай вырашае начальства!
- Начальства?! Лэслі пагардліва сплюнуў. Што яно разумее, гэтае тваё начальства?! Што трэба яму, акрамя прыбытку! Яны сатруць з яе памяці ўсе гэтыя падзеі і зноў выставяць на продаж у якім-небудзь іншым месцы! І новы небарака, які набудзе гэтую поскудзь, не западозрыцьнават, якая небяспека яго чакае! Ты гэтага хочаш, брыгадзір?!
- Ты ж ведаеш, што гэтага не будзе! змрочна буркнуў Свенсан, усё яшчэ не ў сілах адвесці погляд ад жанчыны. Ты сам ведаеш, што яе чакае далей!
- Нічога я не ведаю! закрычаў Лэслі злосна. Я нават не ведаю, існуюць у сапраўднасці гэтыя самыя руднікі, ці гэта проста адна з чарговых баек, якімі нас частуюць зверху! А можа яно ўжо забівала кагосьці раней? прагаварыў ён раптам зусім іншым тонам, такім, ад якога ў Свенсана нават мурашкі па скуры пабеглі. Яна забіла ёй сцерлі гэта... і вось яна зноўку ўзялася за сваё!
Ён змоўк і нейкі час усе маўчалі.
- А ведаеш брыгадзір, у гэтым штосьці ёсць! прагаварыў Каратышка, таксама апускаючы на падлогу абсталяванне. Не тое, каб я ў гэта канчаткова паверыў, але... ён змоўк, заўзята пачухаў патыліцу левай рукой, - у ягоных разважаннях штосьці такое ёсць...
- Вось я і кажу... узрадавана пачаў Лэслі, але Свенсан жэстам перапыніў яго.
- Што ты прапануеш? спытаў ён, адводзячы, нарэшце, погляд ад жанчыны і паварочваючыся да аператара. Забіць яе?
- Вось я і кажу... узрадавана пачаў Лэслі, але Свенсан жэстам перапыніў яго.
- Што ты прапануеш? спытаў ён, адводзячы, нарэшце, погляд ад жанчыны і паварочваючыся да аператара. Забіць яе?
- Ды нічога я не прапаную! крыху сумеўшыся, буркнуў Лэслі. Я проста не хачу, каб яна забіла яшчэ кагосьці ў будучым, каб яна забівала зноў і зноў! І чаму яна ўвесь час усміхаецца?! раптам узарваўся ён. Няхай яна перастане ўсміхацца, гэтая сучка!