Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 21.

Шрифт
Фон

- Сучка! пранізліва закрычаў Лэслі, і ў голасе ягоным Свенсану пачуліся першыя ноткі панічнага страху. Што ты робіш, сучка!

Апамятаўшыся нарэшце ад нечаканасці, Свенсан ірвануўся наперад. Ён ужо быў зусім побач з жанчынай, калі тая, раптоўна падскочыўшы ў вышыню і праляцеўшы літаральна над самай галавой Свенсана, апынулася пасярод пакоя, нібыта перагароджваючы яму гэтым сваім манёўрам шлях да магчымага адступлення, хоць аб адступленні Свенсан нават і не думаў...

Свенсан, але не Лэслі. Убачыўшы жанчыну зусім побач з сабой, ён адразу ж кінуўся да дзвярэй, праўда, дабегчы да іх не паспеў. Свенсан так і не зразумеў, як змагла гэтая жанчына апынуцца раптам зусім побач з аператарам, але гэта ўсё ж адбылося. Хуткі, амаль няўлоўны ўзмах тонкай жаночай рукі... і Лэслі, адразу ж адляцеўшы ўбок, пракаціўся крыху па падлозе ды так і застаўся ляжаць там тварам уніз...

Свенсан зразумеў, што застаўся адзін. На ўсялякі выпадак ён нахіліўся даКаратышкі, марна спрабуючы адшукаць у нерухомым ягоным целе хоць нейкія прыкметы жыцця. Каратышка быў мёртвы і забіла яго гэтая хударлявая з выгляду жанчына, забіла з аднаго толькі ўдару...

Як і Лэслі!

Свенсан выпрастаўся, павярнуўся да жанчыны. Яна па-ранейшаму стаяла каля дзвярэй, высока ўзняўшы галаву і глядзела на Свенсана, і ў уважлівым позірку яе было дзіўнае нагрувашчанне самых разнастайных пачуццяў.

- Ты дзікая кошка? спытаў Свенсан, нарэшце ўсё зразумеўшы. Дакладней, ты былая дзікая кошка?

Жанчына раптам адмоўна тарганула галавой.

- Я не былая! працадзіла яна праз зубы. Былых дзікіх кошак не бывае! Я прайшла абрад ачышчэння, і зараз я зноў дзікая кошка! Сапраўдная!

- Абрад ачышчэння? Свенсан раптам усё зразумеў. Дык вось чаму ты... ён запнуўся на слове, - вось чаму мы знайшлі твайго мужа ў такім стане?

- Табе яго шкада? раптам спытала жанчына і, не паспеў яшчэ Свенсан хоць штосьці сказаць, дадала: - Ты былы космадэсантнік, хіба не так?

- Былы! Свенсан горка ўсміхнуўся. Што ж, у адрозненні ад цябе, я і сапраўды былы...

- Я памятаю цябе! прагаварыла жанчына павольна, нібыта і сапраўды штосьці ўспамінаючы. Гэта было тры гады таму, і мы ўдзельнічалі з табой у адной і той жа аперацыі...

- Тры гады таму?!

Свенсан раптам успомніў гэтую самую аперацыю. Успомніў ён і жанчыну... праўда, ні тады, ні потым нават, ён так і не даведаўся, кім жа яна была на самой справе...

А вось зараз даведаўся...

Жанчына раптам весела рассмяялася, і Свенсан, уздрыгнуўшы, з недаўменнем на яе паглядзеў. Аказваецца. яна ўмее смяяцца... вось бы ніколі не падумаў!

- Я проста ўспомніла, як клапатліва ты адносіўся да мяне ў час той аперацыі, як аберагаў ад розных небяспек, сапраўдных і ўяўных.Цікава, кім ты мяне лічыў тады?

Не адказваючы, Свенсан проста глядзеў на яе. Божа, як ён шукаў яе потым, пасля таго, як усё было скончана... як спрабаваў хоць штосьці даведацца, выкарыстоўваючы дзеля гэтага ўсе магчымыя крыніцы, як афіцыйныя, так і неафіцыйныя. Але ўсё аказалася дарэмна... адзінае, што высветліў тады Свенсан:жанчыны гэтай, наогул, не існавала ў прыродзе, і ўаперацыі той яна проста не магла ўдзельнічаць ні ў якасці каго, у выніку свайго жыццёвага неіснавання...

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

- Ты знікла так нечакана... прагаварыў ён нарэшце. Куды ты знікла?

Жанчына ледзь прыкметна ўсміхнулася.

- Я не знікла! сказала яна. Я проста адправілася выконваць сваё асноўнае заданне. Няўжо ты не зразумеў тады, што ўсе вашыя дзеянні патрэбны былі толькі дзеля ўвядзення ў зман праціўніка? Ты што, так і не зразумеў усяго гэтага?

Свенсан толькі паціснуў плячамі. Штосьці такое ён падазраваў ужо тады, падазраваў, але так і не рашыўся спытаць потым аб гэтым хоць у каго-небудзь з кіраўніцтва. У той аперацыі загінула амаль палова ягонай каманды... ды і сам ён быў тады сурёзна паранены... крыўдна ведаць, што ўсе яны аказаліся простымі пешкамі ўчужой і незразумелай гульні...

- Я шукаў цябе! сказаў нечакана нават для сябе самога Свенсан. Доўга шукаў...

Тонкія бровы жанчыны здзіўлена прыўзняліся.

- Шукаў? недаўменна перапытала яна. Навошта?

Адказаць на няпростае гэтае пытанне Свенсан так і не паспеў.Гучна застагнаў Леслі і гэта ў момант вярнула Свенсана да рэчаіснасці. Ён паглядзеў на жанчыну, якая стаяла паміж ім і Лэслі і з нейкім шчымлівым болем у сэрцы зразумеў, што зараз яны ворагі! Напэўна, жанчына таксама падумала аб гэтым жа: яна неяк разам спахмурнела, вочы яе ператварыліся ў дзве вузкія шчыліны, пунцовыя прыгожыя вусны перакрывіла нядобрая нейкая ўсмешка, больш падобная на грымасу.

Мне трэба будзе забіць яе! у адно імгненне пранеслася ў галаве Свенсана адзіная цвярозая думка. Забіць, бо інакш яна забе мяне! У мяне проста няма іншага выйсця, акрамя, як паспрабаваць забіць яе! У яе, дарэчы, таксама няма зараз іншага выйсця...

Свенсан прыняў баявую стойку, але першым нападаць не стаў. І так не шмат было ў яго шанцаў адзін на адзін адолець дзікую кошку... ён не хацеў памяншаць іх безразважным сваім нападам. Таму ён проста ўважліва сачыў за кожным рухам жанчыны... дакладней, проста сачыў за жанчынай, бо яна пакуль што не рухалася

Лэслі зноў застагнаў, паспрабаваў прыўзняцца на локці, але зноў паваліўся на падлогу, гучна ўдарыўшыся аб яе ілбом.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора