Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 18.

Шрифт
Фон

- А пілот? Чаму ён не адказвае?

Скрайф зноў паціснуў плячамі.

- Не ведаю! Магчыма, пілот таксама пайшоў з астатнімі... ён змоўк, скоса глянуў у бок Холіна, той, здаецца, аб чымсьці напружана раздумваў. Ты ж ведаеш Лэслі... ён заўсёды хоча запрагчы Каратышку хоць у якую работу!

Не адказваючы, Холін толькі няўважліва кіўнуў галавой.

- Мне адключыцца? спытаў нясмела дзяжурны.

Скрайф даў дазвол і экран зноў патух.

- Трэба выслаць туды ахоўнікаў! сказаў раптам Холін. Не меншдзесяці!

- Што?! Скрайф нават прыўстаў у крэсле. Колькі?

- Не менш дзесяці! паўтарыў Холін.

- І яны справяцца ўдзесяцярох? зедліва спытаў Скрайф, зноў апускаючыся ў крэсла. Як лічыш?

Але Холін зноў не прыняў іроніі. А, можа, ён яе проста не разумеў?

- Не ведаю! сказаў ён суха. Магчыма, і не! Таму яны павінны быць са зброяй і, наогул, у поўнай баявой экіпіроўцы!

- Вось нават як?!

Скрайфу вельмі хацелася ляпнуць зараз кулаком па стале... з усяе сілы ляпнуць, а затым паказаць гэтаму нахабніку на дзверы! Няхай займаецца сваімі канцэлярскімі справамі і не лезе ў ягоную, Скрайфа, кампетэнцыю! Скрайф ужо нават узняў кулак над сталом, але штосьці ўсё ж стрымала яго. Магчыма, нічым не прыхаваная трывога Холіна нейкім чынам перадалася і самому Скрайфу, бо, зусім нечакана нават для сябе самога, ён толькі згаджальна кіўнуў галавой.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

- Рабі, як лічыш патрэбным! сказаў ён стомлена і, калі Холін, павярнуўшыся, накіраваўся ўжо да дзвярэй, дадаў: - Ведаеш... калі ў іх па нейкай прычыне проста не спрацавала сувязь нас падымуць на смех!

- Нічога! адказаў Холін, нават не павярнуўшыся. Як-небудзь паспрабую гэта перажыць!

Ён выйшаў і падкрэслена-шчыльна зачыніў за сабой дзверы. А Скін, вылаяўшыся ў думках, выцягнуў, нарэшце, з-пад стала прыхаваную там бутэльку і прагна да яе прыпаў...


Глава 5


- Чорт! Каратышка Джон сутаргава сглытнуў, стараючыся па магчымасьці не глядзець у той бок пакоя, дзе звешвалася са сцяны скрываўленае і знявечанае амаль да непазнаваемасці цела фермера. Можа, здымем?

- Не трэба нічога тут чапаць! рэзка абарваў Каратышку Свенсан. Ён зноў паспрабаваў звязацца з дзяжурным - і зноў безвынікова... нейкія незразумелыя перашкоды поўнасцю забівалі эфір. Штосьці глушыць нашы перадатчыкі, толькі я ніяк не магу зразумець, што гэта такое?!

Каратышка Джон толькі недаўменна развёў рукамі і запытальна паглядзеў на Лэслі.

- Можа, нейкае электроннае абсталяванне? выказаў меркаванне той. Фермеры любяць стаўляць у сяберозныя такія штуковіны...

-Якія штуковіны? спытаў Свенсан.

- Розныя! Лэслі зірнуў у бок знявечанага трупа на сцяне і дадаў: - Гэтаму ўжо ўсё роўна...

- Небарака! Каратышка зноў сударгава зглытнуў. Як лічыце, ён доўга мучыўся?

Ніхто яму не адказаў, і нейкі час рамонтнікі стаялі моўчкі, як бы аддаваючы даніну павагі нябожчыку. Потым Лэслі злосна сплюнуў.

- Трапіла б яна мне зараз, гэтая сучка!

- І што б ты з ёй зрабіў? пацікавіўся Каратышка.

Лэслі нічога не адказаў.

- Не разумею толькі, як яна змагла з ім справіцца! задумліва прагаварыў Каратышка, ні да каго канкрэтна не звяртаючыся. Ён жа вунь які здаравяк!

- І я не разумею! сказаў Свенсан. Нешта ва ўсім гэтым загадкавае... і, ведаеце, гэта мяне пачынае крыху трывожыць...

- Ды нічога загадкавага тут няма! Лэслі зноў сплюнуў. Схавалася за дзвярыма... нечакана ўрэзала па патыліцы чымсьці цяжкім! А з беспрытомным чалавекам можна зрабіць усё, што пажадаеш!

- Вось яна і зрабіла! дадаў Свенсан і ўздыхнуў.

- Не разумею толькі, навошта было так здзеквацца?! зноў прамармытаў Каратышка Джон. Дапускаю, што ў яе маглі быць важкія прычыны, каб ненавідзець мужа... але чаму было проста не забіць...

- Ды заткніся ты! нечакана вызверыўся на сябра Лэслі. Прычыны... прычыны! Паслухай, начальнік, - умольна звярнуўся ён да Свенсана. Давай самі знойдзем гэтую сучку! Яна ж дзесьці тут, я гэта адчуваю! Хаваецца, падлюка... але мы знойдзем... ён змоўк, не зводзячы са Свенсана умольнага позірку. Ну як, брыгадзір, згода?

Але Свенсан толькі адмоўна таргануў галавой.

- Цяпер гэта не наша ўжо справа! падтрымаў брыгадзіра Каратышка Джон. Для гэтага існуе ахова! Трэба іх выклікаць!

- Дык сувязі ж няма! сказаў Лэслі. Забыўся?

Замест адказу Каратышка толькі гучна вылаяўся.

- Усё адно да аднаго! дадаў Лэслі і ўздыхнуў. Як знарок!

А, можа, і на самой справе знарок? працяла раптам галаву Свенсана трывожная думка, але ён адразу ж пастараўся адагнаць яе прэч. Глупства! Проста нейкі прыбор у доме ці каля дома працуе і стварае гэтыя перашкоды... толькі і ўсяго...

- Пайшлі да кацера! сказаў ён, звяртаючыся да падначаленых. Звяжамся адтуль, даложым сітуацыю... Тады і вырашым, што рабіць далей!

- А, можа, усё ж... пачаў было Лэслі, але брыгадзір адразу ж яго абарваў.

- Гэта загад! сказаў ён рэзка і першым выйшаў з пакоя.

Па вузкім цемным калідоры рамонтнікі зноў вярнуліся ў кухоннае памяшканне. Тут усё, і сцены, і падлога, былі заляпаны падсохлай ужо крывёю... тут яны ўпершыню адчулі, штосьці нядобрае, і таму, пакінуўшы ўсё абсталяванне, пачалі абследваць дом, пакой за пакоем, аж пакуль не наткнуліся на знявечаны труп гаспадара...

Абсталяванне і зараз ляжала на падлозе, ніхто нічога тутне чапаў. Нейкі час Свенсан моўчкі яго разглядваў, разважаючы, што лепш: пакінуць абсталяванне пакуль тут альбо аднесці яго адразу ж на кацер. Апошняе разважанне падалося яму больш слушным, тым больш, што апаратура каштавала даволі нетанна, а адказваў за яе цэласнасць менавіта ён, брыгадзір.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора