- Піраты? здзівіўся Скрайф. Але ж піраты... яны па-за законам! Усюды... у любой часткі Федэрацыі!
- Толькі не там, дзе гаспадарыць ФІРМА! Холін крыва ўсміхнуўся. На гэтых планетах піраты адчуваюць сябе ў поўнай бяспецы. У адрозненні ад мясцовых жыхароў, якія, на сваё няшчасце, з імі там вымушаны кантактаваць...
Ён змоўк. Скрайф таксама маўчаў, паглажваючы пад сталом левай рукой халоднае шкло бутэлькі. Ну, давай жа... расказвай хутчэй і вымятайся!
- І што было потым? спытаў ён, калі агульнае маўчанне зноў пачало пагрозліва зацягвацца.
- Потым? Холін усміхнуўся. Потым было, як звычайна. Іх было чалавек шэсць, і яны адразу ж пачалі дэбашырыць. Зневажалі мужчын... заляцаліся да жанчыны... калі хто з мужчын ўзаступаўся за іхадразу ж атрымліваў па фізіяноміі...
- Уяўляю! Скін са шкадаваннем паклаў левую руку на стол. Табе таксама перапала?
- Ды не! Холін, чамусьці, па-ранейшаму поўнасцю ігнараваў саркастычныя падначкі свайгосубяседніка. Дакладней, магчыма б, і перапала... але, на маё шчасце, яны заўважылі гэтую дзяўчыну нельга было не заўважыць такую прыгажуню і ўсім кагалам рушылі да яе століка...
- Ну і... Скрайфу раптам стала цікава, ён нават пра бутэльку забыўся. Што было далей?
Холін устаў, павольна падыйшоў да адчыненага акна, нейкі час глядзеў кудысьці ўніз, потым зноў павярнуўся да Скрайфа.
- Разумееш, я таксама заўважыў яе ў гэты час... можа, крыху раней... Пакуль гэтыя мардавароты здзекваліся з астатніх,дзяўчына не звяртала на ўсё, што адбывалася ў бары аніякай увагі. Яна нават не паглядзела ў той бок ані разу... проста сядзела, пацягвала праз саломіну свой кактэль... аж да таго часу, пакуль гэтыя прыдуркі не акружылі яе з усіх бакоў. Яна нават дазволіла схапіць сябе за рукі... і толькі потым пачала іх мяцеліць! Разумееш, усё адбылося вельмі хутка, амаль імгненна... здаецца, на кожнага з нападаўшых, яна не патраціла больш двух-трох удараў, і гэтыя ўдары цяжка было нават разглядзець усё злілося ў адну суцэльную віхуру. Карацей, хвіліны не прайшло, як усе шасцёра валяліся беспрытомнымі вакол століка... а гэтая дзяўчына, яна нават не паглядзела на іх! Зноў села за свой столік і пачала, як і раней, смакаваць кактэль...
- І ўсё ж, як ты даведаўся, што гэта была менавіта дзікая кошка? перабіў Холіна Скрайф. Яна што, абявіла аб гэтым усяму бару?
- Мне па сакрэту расказаў сам бармэн... Холін змоўк на імгненне, неяк крыва усміхнуўшыся пры гэтым. Потым... калі ўсё ўжо скончылася. А спачатку зявілася паліцыя... нарэшце, зявілася. Медыкі таксама падехалі. Яны, дарэчы, аказваючы пацярпелым бандытам першую дапамогу, канстатавалі, што ўсе яны, хоць, без сумнення, выжывуць і нават, з цягам часу, змогуць рухацца,наўрад ужо калі ў будучым змогуць зацікавіцца жанчынамі...
- Вось нават як!
- Менавіта так! Разумееш, яна магла зрабіць з гэтымі мярзотнікамі ўсё, што пажадае! Магла проста забіць іх усіх... але вырашыла, што так больш павучальна...
Холін замаўчаў.
- А што паліцыя? спытаў Скрайф.
- Паліцыя?! Холін хмыкнуў. Паліцыі гэтая дзяўчына паказала нейкае сваё пасведчанне і ўсе паліцэйскія літаральна выцягнуліся перад ёй па стойцы смірна. Бармэн сказаў мне потым: ў пасведчанні ўказывалася, што гэтая дзяўчына запрошана на планету для выканання нейкай звышсакрэтнай місіі, і што ўся паліцыя і, наогул, усе ўзброенныя сілы планеты павінны былі аказваць ёй у гэтым максімальнае садзейнічанне і выконваць любы яе загад або патрабаванне на ўвесь час аперацыі...
Экран справа раптам засвяціўся і на ім зявіўся ўстрывожаны твар дзяжурнага знізу.
- Містэр Скрайф, я наконт пятай брыгады... запінаючыся, прагаварыў ён. Здаецца, у іх нейкія праблемы...
- Праблемы?! здзівіўся Скрайф. І што гэта за праблемы?
У гэты час Холін ірвануўся да стала і, ледзь не збіўшы Скрайфа з ног, літаральна ўпіўся ў экран вачыма.
- Звяжы мяне з пятай брыгадай! выкрыкнуў ён у мікрафон. Неадкладна!
На Скрайфа Холін не звяртаў аніякай увагі, быццам таго і ў кабінеце не было! Гэта было яўным парушэннем субардынацыі, і Скрайф хацеў ужо нават абурыцца і выказаць свайму намесніку ўсё, што ён аб гэтым думае. Але ў самы апошні момант ён чамусьці стрымаў сябе, прамаўчаў. Вельмі ўжо трывожна прагучаў голас Холіна...
- Доўга мне чакаць?! зноў выгукнуў Холін у мікрафон. Я, здаецца. аддаў загад: звязаць мяне з пятай брыгадай!
- Я зразумеў, сэр! перапалоханы дзяжурны вінавата лыпаў вачыма. Мы спрабавалі, але...
- Што, але?! зароў Холін, ды так, што нават Скрайф уздрыгнуў ад нечаканасці. Што з імі здарылася?!
-З імі няма сувязі! праляпятаў дзяжурны. Не магу зразумець, чаму...
- Гэта і ўся праблема? з уяўнай палёгкай Скрайф адкінуўся на спінку крэсла, з насмешкай паглядзеў на чырвоны ад хвалявання твар Холіна. Магчыма, зараз у іх ідзе сеанс гіпнатэрапіі... У гэты час, як ты ведаеш, уся сувязь адключаецца...
Нейкі час Холін моўчкі глядзеў на свайго непасрэднага начальніка цяжкім немігаючым позіркам. Аб чым ён думаў невядома, але нічога прыемнага для Скрайфа у гэтых думках, пэўна ж, не было.
- Ты думаеш? спытаў, нарэшце, Холін не зусім упэўненым голасам.
Замест адказу Скрайф толькі паціснуў плячамі.