Холін сцвярджальна кіўнуў.
- Амазонкі, ніндзя, суперагенты... як іх толькі не называюць...Самі ж яны называюць сябе дзікімі кошкамі.
- Яны што, любяць драпацца? пажартаваў Скрайф, але Холін, не прымаючы жарту, адмоўна пакачаў галавой.
- Не ведаю, як драпацца... але ў баявых адзінаборствах ім няма роўных ва ўсёй нашай Федэрацыі!
- Так ужо і няма! Скрайф недаверліва ўсміхнуўся.
- Няма! упарта паўтарыў Холін. Яны з самага ранняга дзяцінства пачынаюць авалодваць гэтым майстэрствам. Адзіны іх занятак сакрэтныя аперацыі найвышэйшай складанасці. За вялікія грошы іх наймаюць дзеля гэтага ўрады асобных планет альбо тыя ці іншыя карпарацыі. І заўсёды стопрацэнтны вынік! Праколаў у іх практычна не бывае!
- І што ж гэта за аперацыі? з цікавасцю спытаў Скін. Забойствы?
- Не толькі... Холін крыху памаўчаў. Яны могуць, к прыкладу, выкрасці кіраўніка карпарацыі... Удвух, утрох... нягледзячы на сотню целаахоўнікаў! А могуць, наадварот, вызваліць яго з палону. Зняць копіі сакрэтнай дакументацыі... ды ці мала падобных сітуацый можа ўзнікнуць у жыцці... І заўсёды стопрацэнтны вынік, уяўляеш!
- Сурёзныя дамачкі! Скоайф памаўчаў крыху, асэнсоўваючы толькі што пачутае. І што, гэтая жанчына...
- Яна з дзікіх кошак!
Нейкі час абодвы маўчалі.
- Гэта сурёзна, Скін! ціха прагаварыў Холін, упершыню ён назваў Скрайфа не па прозвішчу. Трэба штосьці рабіць!
- Трэба! згадзіўся Скрайф. Дарэчы, дзякуй, што напомніў!
Ён націснуў сярэднюю з клавішаў і правы экран засвяціўся, на ім зявіўся твар аднаго з дзяжурных.
- Хто-небудзь з рамонтнікаў ужо вярнуўся? спытаў Скрайф і дзяжурны згодна кіўнуў. Пашліце іх да таго фермера, які быў у мяне сёння. Пашліце зараз жа!
- Яны ўжо вылецелі, містэр Скрайф! паведаміў дзяжурны. Яны ўжо павінны быць там!
- Вось бачыш! Скрайф паглядзеў на Холіна. Рамонтнікі ўжо там... сітуацыя пад кантролем! Якая гэта брыгада? зноў звярнуўся ён да дзяжурнага.
Дзяжурны на імгненне задумаўся.
- Пятая, містэр Скрайф!
- Пятая? Скрайф усміхнуўся. Гэта тая, дзе пілотам Каратышка Джон?
- Яна самая! дзяжурны таксама дазволіў сабе нясмелую ўсмешку. Брыгадзір Алаф Свенсан, аператар Лэслі...
- Вельмі добра!
Скрайф зноў націснуў клавішу і твар дзяжурнага знік.
- Вось бачыш усё ў парадку! Скрайф пазяхнуў, потым устаў, як бы паказваючы гэтым, што размова закончана. Хутка яна зноў забудзе, што калісьці жыла ў палацы. Хутка яна зноў стане ранейшай паслухмянай рабочай жонкай...
Напіцца б зараз! тужліва падумалася яму. Не так, як заўсёды, а па-сапраўднаму! Да парасячага віскату... да адключкі! Каб толькі ні аб чым гэтым не думаць... каб ні аб чым, наогул, не думаць! Ну, чаму ты яшчэ тут сядзіш, Холін?! Ідзі! Уставай і ідзі!
Але Холін працягваў сядзець, і Скрайфу нічога іншага не заставалася, як толькі зноў апусціцца на ранейшае сваё месца.
- Што яшчэ? суха спытаў ён.
- Ды ўсё тое ж! Холін уздыхнуў. А што, калі яна ўспомніла не толькі той факт, што калісьці жыла ў палацы?
- Ды што б яна там не ўспомніла хутка яна ўсё зноў забудзе! Магчыма, гэта ўжо адбылося... Скрайф замаўчаў, у раздражненні барабанячы пальцамі па адпаліраванай паверхні стала. Ведаеш, Максіміліян, у мяне шмат спраў, так што...
Але Холін нават не паварушыўся.
- Гэта дзікая кошка, Скін! Зноў ён назваў Скрайфа Скінам, гэта хоць штосьці ды значыла. Ты што, не разумееш, што гэта дзікая кошка?! І калі яна ўспомніла хоць невялікую частку свайго былога я...
- Тры рамонтнікі плюс муж... пачаў было Скрайф, але Холін толькі адмоўна трасянуў галавой.
- Рамонтнікі не справяцца з ёй, Скін!
Злосць прайшла. Скрайфу раптам стала смешна.
- Там Алаф Свенсан, былы космадэсантнік! сказаў ён. Там Каратышка Джон, урэшце рэшт! Ты ніколі не бачыў, як ён завязвае вузлы на сталёвай арматуры? А як ён робіць ланцужкі з цвікоў на хуткасць? Не бачыў?
- Бачыў! адазваўся Холін. Але я бачыў і другое! у голасе Холіна зноў загучала трывога і яна, трывога гэтая, міжволі перадалася і Скрайфу. Я бачыў дзікую кошку ў справе!Хочаш паслухаць?
Больш за ўсё Скрайфу хацелася выпіць. Але, разумеючы, што ад Холіна так проста не адвязацца, ён нейк неакрэслена кіўнуў галавой. Няхай расказвае і вымятаецца, колькі ўжо можна!
- Гэта было некалькі гадоў таму, - пачаў Холін. Я вяртаўся тады... а ў рэшце рэшт, якая розніца, адкуль я вяртаўся тады і куды накіроўваўся!На адной з планет у мяне была перасадка. Лайнер спазняўся, часу ў мяне было зашмат, і я зайшоў у бар мясцовага космапорта перакусіць ну і перакуліць пару кілішкаў. Вось там я яе і ўбачыў...
Холін змоўк і нейкі час проста сядзеў моўчкі. Нарэшце Скрайф не вытрымаў.
- І ты што, адразу зразумеў, што перад табой дзікая кошка? з сарказмам спытаў ён. А можа, вы пазнаёміліся, і яна сама паведаміла табе аб гэтым?
- Нічога я не зразумеў! Холін ці то не заўважыў сарказму, ці то проста не звярнуў на яго аніякай увагі. Я, наогул, не заўважаў яе спачатку... у бары было даволі шмат народу тым больш, што яна сядзела адна, збоку, каля самай сцяны. І ў гэты час у бар увалілася нейкая кампанія падвыпітых грамілаў...
- Космадэсантнікі? спытаў Скрайф.
Холін паціснуў плячамі.
- Магчыма! Але, хутчэй за ўсё, гэта былі піраты...