Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума стр 15.

Шрифт
Фон

- Слухайце, а яны, часам, мяса не ядуць? прамармытаў Каратышка Джон, акідваючы недаверлівым позіркам цёмна-бурую грамадзіну. А то, як бы...

- Яны ўсё ядуць! змрочна канстатаваў Лэслі. Асадліва з галадухі! Спадзяюся толькі, што ты падашся ёй куды больш апетытным, чым я!

- Гэта, як сказаць... Джон узмахнуў рукой. Гэй, як цябе там! Пайшла адсюль! Што, не разумееш?! Прэч пайшла!

- Гэй, гаспадар! крыкнуў Свенсан. Дзе ты там? Прымай гасцей!

Магчыма, карове надакучылі іхнія крыкі, а, можа, ёй раптам захацелася пакаштаваць чаго-небудзь больш прывабнага, чым цвёрдая горкая драўніна. Так ці інакш, але чорна-бурая грамадзіна перад імі раптам глуха рохнула і, цяжка ступаючы, рушыла ў бок гароду. Шлях быў свабодны.

- Не падабаецца мне ўсё гэта! заклапочана прагаварыў Свенсан, не рухаючыся з месца. Мо трэба звязацца з дзяжурным?

- І што мы яму скажам? Леслі засмяяўся. Што каровы нарабілі шкоды па віне пянага гаспадара?

- З чаго ты вырашыў, што ён пяны? спытаў Джон. Можа, ён яшчэ не вярнуўся дадому!

- А электракар?

Джон паглядзеў на элетракар. Было бачна, што машыну нядаўна выкарыстоўвалі...

- Тут штосьці здарылася! прамармытаў ён. Штосьці такое... толькі мы пакуль не ведаем, што менавіта...

- Вось зараз і даведаемся! Лэслі ўжо старанна загружаў Каратышку апаратурай. Вось... і гэта таксама! А гэта ты возьмеш у левую руку...

- Ды хопіць ужо! узмаліўся, нарэшце, Каратышка Джон. Пакінь і для сябе хоць штосьці!

* * *

Інстынкт спрацаваў ці яшчэ штосьці падсвядомае, але Скрайф усё ж паспеў ухапіць бутэльку і сунуць яе некуды пад стол у той самы момант, калі Холін, ледзь прыадчыніўшы дзверы кабінета, усунуў туды сваю сіваватую галаву разам з доўгім цікаўным носам.

- Я не вельмі перашкодзіў? спытаў ён, уваходзячы, і ў голасе свайго намесніка Скрайфу падалася ледзь прыхаваная ўсмешка. Урэшце... магчыма гэта яму толькі падалося...

- Ды не, я нічым асаблівым тут Скрайф прымусіў сябе нават усміхнуцца, крыху нацягнута, праўда. Заходзь!

Запрашэнне крыху спазнілася, бо Холін ужо быў у кабінеце, а Скрайф, вылаяўшыся ў думках, прыйшоў да высновы, што новага сакратара трэба ўсё ж звальняць. Ці, яшчэ лепш, перавесці яго на нейкі час у вахцёры, хай павучыцца там, як і каго трэба пускаць да начальства!

- Я наконт той жанчыны, якая пачала ўспамінаць... вочы Холіна літаральна ўпіліся ў пачырванелы твар Скіна. Я прагледзіў усю дакументацыю на яе, як вы і прасілі...

Ён не сказаў загадалі, ён ніколі не гаварыў такСкрайф і з гэтым даўно ўжо змірыўся. Але тое, што Холін назваў яго на вы неяк насцярожыла Скрайфа. Няўжо гэты стары ліс штосьці западозрыў?! Гэта было б кепска! Яшчэ горшым было тое, што ён, Скін, здаецца, значна перавысіў сёння звычайную сваю дзённую норму

- Ты што, дрэнна сябе адчуваеш? спытаў Холін, зноў пераходзячы на ты...і зноў у ягоным голасе пачулася Скіну амаль не прыхаваная ўсмешка.

- Хвіліначку!

Узняўшыся з-за стала, Скрайф падыйшоў да акна, расчыніў яго насцеж. Адначасова з гэтым ён паспеў непрыкметна кінуць у рот два маленькіх блакітных шарыкі.

Лопнуўшы адразу ж, шарыкі ўраз напоўнілі ўсю ротавую поласць прыемным водарам мяты і прахалоды. І, амаль адразу пранізліва-ледзяная хваля, якаядабегла да мозга, абвалакла яго на імгненне і адразу ж адкацілася назад. Калі Скрайф зноў павярнуўся да свайго намесніка, ён быў ужо цвярозым, як шкельца...

- Дык што з той жанчынай? спытаў ён, вяртаючыся да стала і зноў апускаючыся ў крэсла. Прабач!

Ён націснуў адну са шматлікіх кнопак і адразу ж аднекуль знізу зявілася крэсла для наведвальнікаў. Не такое зручнае, як у Холіна, але ўсё ж...

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ён націснуў адну са шматлікіх кнопак і адразу ж аднекуль знізу зявілася крэсла для наведвальнікаў. Не такое зручнае, як у Холіна, але ўсё ж...

- Дык што з жанчынай? паўтарыў Скрайф, дачакаўшыся, калі Холін апусціцца ўсё ж ў крэсла для наведвальнікаў. Што канкрэтна ты высветліў?

Сказаць па праўдзе, нічога з таго, што б там не высветліў ягоны намеснік, Скрайфа зараз не асабліва і цікавіла. Куды больш яго цікавіла пытанне: раскусіў ці не Холін ягоныя хітрыкі ля акна?

- Я высветліў, хто яна такая! голас Холіна выдаваў зараз вышэйшую ступень занепакоеннасці, таму Скрайф, адкінуўшыся ў крэсле,з цікаўнасцю і нават са здзіўленнем паглядзеў на свайго намесніка... упершыню бачыў ён Холіна такім устрывожаным. Яна з дзікіх кошак, уяўляеш!

- Не ўяўляю! Скін недаўменна паціснуў плячамі. З якіх кошак?

Цяпер ужо Холін паглядзеў на яго з недаўменнем.

- Дзікія кошкі Барсума! Ты што, ніколі не чуў пра іх?

Скрайф задумаўся. Дзікія кошкі Барсума... штосьці знаёмае... Дзесьці ён усё ж чуў пра іх, здаецца... толькі вось дзе і ад каго?

- Барсум... ён пацёр кончыкамі пальцаў скроні, - Барсум... Гэта назва нейкай планеты, так? Незвычайнай нейкай планеты...

- Так! Холін чамусьці ўздыхнуў. Звычайнай яе назваць цяжка! Ён адкінуўся ў крэсле наколькі гэта было магчыма, зноў уздыхнуў. Справа ў тым, што пра гэтую планету амаль нічога не вядома... так, на ўзроўні чутак.ФІРМА з ёй не кантактуе... а калі ўсё ж і кантактуе, то ніяк гэтага не афішыруе...

- Пачакай, я, здаецца, штосьці ўспомніў! прагаварыў Скрайф павольна. Дзікія кошкі Барсума... ну, вядома ж, я пра іх чуў! Жанчыны-амазонкі?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора