Адным ударам босай ступні жанчына змагла перабіць яму косці абедзьвух ног адразу. Каб прабіць чэрап, ёй таксама дастаткова будзе адзінага толькі ўдару! Усяго толькі адзін удар... і ён...
Правая нага жанчыны раптам ледзь варухнулася.
- Не трэба! губляючы ўжо апошнія рэшткі самавалодання, завішчэў фермер, заплюшчваючы вочы ад жаху. Злітуйся, не забівай!
Тонкія бязлітасныя пальцы ўхапілі раптам ОНіла за валасы сталёвай хваткай, ягоную галаву балюча тарганулі ўверх. ледзь не ламаючы шыйныя пазванкі.
- Паглядзі на мяне! прамовіў каля самага вуха фермера ўсё той жа чужы, незнаёмы яму голас: - Паглядзі мне ў вочы!
Тонка енчачы ад болю, але баючыся пярэчыць, ОНіл расплюшчыў вочы і дзіка ўтаропіўся ў прыгожы жаночы твар, такі знаёмы яму і, адначасова, такі незнаёмы зараз. На гэтым твары не засталося нават слядоў ад ранішніх ягоных пабояў... як магло стацца такое?
- Ведаеш, як мне хочацца забіць цябе зараз?! прашаптала раптам жанчына, уважліва ўглядваючыся ў спалоханы і амаль што фіялетавы ад напругі твар мужа. За ўсё тое, што ты рабіў са мной... пасмеў рабіць...І я б забіла цябе не задумваючыся, проста забіла б... але... тут вусны жанчыны ўсміхнуліся амаль ласкава, і гэта было для ОНіла жахлівей за ўсё, - але ты патрэбны мне для ачышчальнага абраду! Гэта не доўга... нейкія паўгадзіны, не болей... толькі яны, гэтыя паўгадзіны... жанчына змоўкла на імгненне, зноў усміхнулася ласкава, - гэтыя паўгадзіны, самыя апошнія твае паўгадзіны жыцця, будуць адначасова і самымі пакутнымі для цябе! Гэтыя паўгадзіны ты сам будзеш жадаць смерці, і будзеш адчайна маліць аб ёй, як аб вялікай літасці... дарэмна маліць... жанчына ўсміхнулася зноў, у трэці ўжо раз, але цяпер усмешка была злавеснай. Ты ўсё зразумеў, мой былы гаспадар?!
- Забі! асэнсаваўшы нарэшце ўсё пачутае, тонкім, пранізлівым голасам заверашчаў ОНіл, адчаянна і бездапаможна торгаючыся ў бакі ўсім сваім знявечаным целам. Забі лепш зараз! Забі, я прашу цябе... куды... куды ты мяне пацягнула?! Адпусці мае валасы, адпусці зараз жа! О, як мне балюча! Людзі! Хто-небудзь! Сюды! На дапамогу!
Не звяртаючы аніякай увагі на гэтыя дзікія і амаль што варяцкія крыкі былога свайго мужа, жанчына проста ішла па калідору, які вёў ва ўнутраныя пакоі дома. Левай рукой яна трымала мужа за валасы, і ён бездапаможна валачыўся ўслед за жонкай, тонка енчучы ад болю і жаху і ўсё яшчэ працягваючы адчайна і безнадзейна клікаць на дапамогу...
Глава 4
Невялікі рамонтны катер з блакітнай эмблемай ФІРМЫ на фезюляжы вылецеў з-за пагорка і, паступова зніжаючыся, зрабіў над домам шырокі паўкруг, выбіраючы найлепшае месца для пасадкі. Нарэшце ўвагу Каратышкі Джона прыцягнуў ярка-аранжавы электракар і ён мякка пасадзіў кацер побач з ім.
- Усё, прыехалі! павярнуўшыся, абвясціў Каратышка Джон. Затым ён адключыў рухавік і, націснуўшы клавішу, якая адчыняла задні люк, дадаў з надзеяй: - Спадзяюся, без мяне абыйдзецеся?
- Не спадзявайся! Лэслі хуценька выбраўся з душнаватых вантробаў кацера на свежае паветра, з асалодай яго ўдыхнуў. Нічога не здарыцца, калі ты дапаможаш нам зацягнуць усе гэтыя жалязякі ў дом!
- Нічога не здарыцца, калі ты двойчы прагуляешся ад кацера да дому! імгненна парыраваў пілот.
Ён з надзеяй зірнуў на Свенсана, але брыгадзір ужо падцягваў да люка апаратуру, якую Лэслі адразу ж прымаў і стаўляў пакуль вакол сябе на газон. Скончыўшы з гэтай справай, Свенсан павярнуўся і паглядзеў на Джона.
- Трэба дапамагчы! ён усміхнуўся сябру амаль вінавата і развёў рукамі. Утрох хутчэй будзе.
- Хутчэй не будзе! буркнуў Каратышка Джон, але ўсё ж вылез.
Ён быў амаль на цэлую галаву вышэйшы за далёка не маленькага Свенсана, не кажучы ўжо пра невысокага Лэслі. За гэты свой рост і велізарную фізічную сілу Джон і атрымаў мянушку Каратышка.
- Ну, і дзе гаспадар? ляніва прагаварыў Лэслі, з цікаўнасцю азіраючыся па баках. Слухайце, альбо ён заўзяты лайдак, альбо... Няўжо ён без жонкі такі бездапаможна?
- Падобна на тое! пагадзіўся Свенсан. Ці, можа, ён пяны?
- Можа, і пяны.Давесці гаспадарку да такога стану...
У гаспадарцы фермера і сапраўды панаваў самы поўны развал. Галодныя каровы, не спадзяючыся ўжо атрымаць так неабходны ім корм з рук гаспадароў, рабілі гэта цяпер самастойна. Разбіўшы ўшчэнт стойлы, усе трыццаць з лішнім кароў вырваліся на свабоду і цяпер актыўна насычаліся, пакідаючы пасля сябе толькі голую бураватую зямлю, месцаміпалітую, праўда, белымі струменьчыкамі малака. Пераважная большасць жывёлін, праламіўшы масіўнымі тушамі ажурную металічную агароджу, спусташалі цяпер ягадныя кусты і грады з ранняй гароднінай. Некалькі кароў, якім чамусьці прыйшліся не да спадобы гэтыя дэлікатэсы, абглодвалі пладовыя дрэвы каля дому, згрызаючы іх ажно да самых каранёў. Аднакарова, займаючыся гэтай справай, якраз і перагароджвала зараз рамонтнікам шлях да ўваходу.
- Можа, і пяны.Давесці гаспадарку да такога стану...
У гаспадарцы фермера і сапраўды панаваў самы поўны развал. Галодныя каровы, не спадзяючыся ўжо атрымаць так неабходны ім корм з рук гаспадароў, рабілі гэта цяпер самастойна. Разбіўшы ўшчэнт стойлы, усе трыццаць з лішнім кароў вырваліся на свабоду і цяпер актыўна насычаліся, пакідаючы пасля сябе толькі голую бураватую зямлю, месцаміпалітую, праўда, белымі струменьчыкамі малака. Пераважная большасць жывёлін, праламіўшы масіўнымі тушамі ажурную металічную агароджу, спусташалі цяпер ягадныя кусты і грады з ранняй гароднінай. Некалькі кароў, якім чамусьці прыйшліся не да спадобы гэтыя дэлікатэсы, абглодвалі пладовыя дрэвы каля дому, згрызаючы іх ажно да самых каранёў. Аднакарова, займаючыся гэтай справай, якраз і перагароджвала зараз рамонтнікам шлях да ўваходу.