Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 97.

Шрифт
Фон

Полацкі напісаў праект першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы, паводле якога потым стваралася маскоўская Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Яе студэнт Міхайла Ламаносаў па Сімяонавых творах упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем.

Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адчыненага ў 1672 годзе пры царскім двары. У трупу набралі дваццаць шэсць юнакоў і дзяўчат, амаль усе  беларусы з Мяшчанскае слабады. Некаторыя з іх, безумоўна, удзельнічалі раней у тэатральных паказах на полацкай, аршанскай ці віцебскай сцэнах.

Праз колькі гадоў акцёраў са слабады стала ўжо шэсцьдзесят. Пасольскі прыказ, абавязаны клапаціцца пра тэатр, часта забываўся заплаціць іншаземцам, і пасля рэпетыцыі тыя, па-мастацку перабольшваючы свае злыбеды, пісалі цару: «Платьишком ободрались, сапожнишками обносились, а пить-есть нечего и помираем мы, холопи твои, голодною смертью». Адну з такіх чалабітных ад імя ўсіх акцёраў падпісаў Родка, сын Івана Харытонава, пераселенага ў Маскву з Дуброўны, другую Івашка Іванаў сын селяніна з вёскі Красулі, што паміж Горкамі і Оршай.

Цар паказваў чалабітныя Сімяону, а той заступаўся за землякоў. Тэатр, для якога ён напісаў песы «Комедия притчи о блудном сыне» і «О Навходоносоре царе», даваў яму ўцеху і адпачынак. Тут першы ў Масковіі пастаноўшчык чуў мову свайго дзяцінства і юнацтва, мову сваіх першых вершаў. Памяшканне для тэатра ў Крамлёўскім палацы над царскай аптэкай прыводзілі да ладу Хведар Юреў з-пад Вільні і яшчэ з дзесятак беларусаў, якія «делали к комедийному строению всякое плотницкое дело». Дваццаць пяць краўцоў пад кіраўніцтвам былых шклоўскіх жыхароў Трафіма Данілава і Сцяпана Фёдарава шылі тэатральныя ўборы. Лаўрушка Сцяпанаў родам з Асвеі і ўраджэнец Віленскага павета Даніла Іванаў рабілі рэквізіт напрыклад, «Бахусу место и под бочку станок на колесах».


Педагагічных, выдавецкіх ды іншых асветніцкіх клопатаў у Сімяона было, як кажуць, пад завязку, але найперш ён жыў літаратурнай творчасцю. Яго маскоўскі вучань і сябра Сільвестр Мядзведзеў захапляўся працавітасцю настаўніка: «На всякий день име залог писати в полдесть по полу тетради, а писание его бе зело мелко и уписисто». Іначай кажучы, Сімяон штодня пісаў дробным почыркам восем старонак вершы, песы, прамоўніцкую прозу. Толькі паэтычная яго спадчына налічвае больш за пяцьдзесят тысяч радкоў.

Наш суайчыннік стварыў велізарны і непаўторны свет, падарожнічаць па якім цікава ды пазнавальна. Адзін з найбольш адукаваных людзей XVII стагоддзя і, несумненна, самы адукаваны ў Масковіі, ён лічыў абавязкам несці людзям веды і ў літаратурных творах. У яго ёсць вершаваная мінералогія, адкуль можна даведацца пра ўласцівасці магніту, крэменю, горнага крышталю А вось як паэт казаў пра тыпы чалавечага тэмпераменту:

Юпитер - Венус полнокровных родит,
Веселы чада их по нивам ходят.
Марс холериков вождем ся являет,
Биет, сечет, палит и войны свершает.
Мерзко вещают, сами ся вешают
Меланхолици от Сатурна, бают.

Уяўленне пра светабудову Сімяон даваў сучаснікам у трактаце «Венец веры кафолическия». Там сцвярджаецца, што ёсць тры небы: самае высокае і нерухомае эмпірэйскае, дзе знаходзяцца святыя і іншыя незямныя істоты; за ім рухомае крышталёвае; потым нябесная цвердзь, якая падзяляецца на пояс нерухомых зорак і рухомых планет. Дапамагаючы ўявіць астранамічныя адлегласці, асветнік піша, што калі б мы ехалі ад Зямлі да эмпірэйскага неба з хуткасцю 80 міляў у гадзіну, дык вандроўка доўжылася б 50 тысяч гадоў. Зоркі ён апісваў так: «Веществом чисты, образом круглы, количеством велики, явлением малы, качеством светлы, дольних вещей родительны» (значыцца, уплываюць на зямныя падзеі).

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Уяўленне пра светабудову Сімяон даваў сучаснікам у трактаце «Венец веры кафолическия». Там сцвярджаецца, што ёсць тры небы: самае высокае і нерухомае эмпірэйскае, дзе знаходзяцца святыя і іншыя незямныя істоты; за ім рухомае крышталёвае; потым нябесная цвердзь, якая падзяляецца на пояс нерухомых зорак і рухомых планет. Дапамагаючы ўявіць астранамічныя адлегласці, асветнік піша, што калі б мы ехалі ад Зямлі да эмпірэйскага неба з хуткасцю 80 міляў у гадзіну, дык вандроўка доўжылася б 50 тысяч гадоў. Зоркі ён апісваў так: «Веществом чисты, образом круглы, количеством велики, явлением малы, качеством светлы, дольних вещей родительны» (значыцца, уплываюць на зямныя падзеі).

Полацкі прытрымліваўся заходнееўрапейскай касмалагічнай гіпотэзы, што грунтавалася на вучэннях Арыстоцеля і Пталамея. У Масковіі ж панавала старая візантыйская традыцыя, згодна з якой Зямля ўяўлялася плоскай, а неба увагнутым, як чаша.

Захапляючыся астралогіяй, Полацкі быў майстрам вершаваных гараскопаў, якія складаў царскай сямі і прыдворным вяльможам. Вялікі поспех меў яго гараскоп царэвіча Пятра, уручаны бацькам у дзень хрэсьбінаў. Як сведчаць палацавыя запісы, паэту шчодра аддзячылі: «Наставнику старцу Симеону поднесено с царского стола четыре головы сахару весом по три фунта голова, два блюда по полфунту, сахаров зеренчатых блюдо, ягод винных фиников по фунту на блюде, трубочку корички да полоса арбузная, другая дынная».

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3