Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 98.

Шрифт
Фон

Ён складаў оды, элегіі, гімны, панегірыкі, эпітафіі, загадкі, «плачи», «утешения» Сваімі сатырычнымі і павучальнымі вершамі ён змагаўся з дзікімі расійскімі забабонамі. У «Поучении против суеверий» паэт абураўся такой папулярнай маскоўскай методай лекавання, як мазанне дзяцей граззю ад сурокаў.

Як і яго славуты папярэднік Скарына, Полацкі ўсё жыццё цікавіўся медыцынай. Выступаючы супроць чараўнікоў і шаптуноў ён паважліва ставіўся да традыцыйных народных сродкаў «Естественных врачеств не пренебрегайте»,  вучыў ён і з сімпатыяй пісаў у адным з вершаў пра мудрую лекарку, што ратавала хворых настоенымі на віне зёлкамі. Чалавека асветнік параўноўваў з горадам, які па колькасці органаў пачуццяў мае пяць брамаў. Дбаючы пра гэтыя «брамы», ён прапаноўваў рацыянальную сістэму харчавання раіў не злоўжываць тлушчамі, бо «похоть умножают», але не ўхваляў і пастоў, бо «плоти изнемогший ум не добр бывает». Ён пакінуў натхнёныя радкі пра віно, што «сердце утверждает и возвеселяет», і адначасна з агідаю пісаў пра жлуктаў.

Героі яго твораў найчасцей жывыя людзі з іх клопатамі, пакутамі і заганамі. Ён услаўляе пакрыўджанага невукамі філосафа і выкрывае суддзю-хабарніка і манаха, на душы ў якога грахі абжорства і пянства.

Друг твой в пиве, в горелце, в тобаце,
Если тя выдал, налай, як собаце.

Паэтава дасціпнасць добра відаць у вершы «Пьянство». Напіўшыся да божай моцы, бацька прыходзіць дадому і замест двух сыноў бачыць чатырох. Ва ўладзе страшнага падазрэння ён вырашае праверыць жонку распаленым жалезам.

Кемлівая жанчына, не надта спадзеючыся на Гасподні суд, просідь раўніўца падаць ёй чырвонае жалеза сваёй рукою. Вінапівец хапае яго, і чацвёра сыноў імгненна ператвараюцца ў двух.

Жывучы ў сталіцы жорсткай краіны, дзе штодня кагосьці каралі смерцю, Сімяон не баяўся павучаць самога цара:

Мало есть правды царю мудру быти
И подчиненных мудрости лишити
Вели и рабом мудрости искати,
И того тебе будут работати
От искусных муж ищи совета
И от разумных вопроси ответа.
Милостив буди, и скор оставляти,
Косен казнити, а готов слушати

Шырокую славу прынёс нашаму земляку пераклад Псалтыра зборніка біблійных гімнаў і песняў, па якім тады звычайна вучыліся чытаць. Пераклад, зразумела, быў зроблены вершамі і выдадзены з цудоўнымі гравюрамі ў Сімяонавай друкарні. Гэтая «Псалтырь рифмотворная» зрабілася ў адукаваных месцічаў папулярным спеўнікам. Яе называў сярод трох кніжак яго «врат учености» Ламаносаў (Яшчэ аднымі «вратами» была «Граматыка», напісаная полацкім архіепіскапам Мялеціем Сматрыцкім.)

Абдзеленыя прамоўніцкім талентам святары дзякуючы Сімяону Полацкаму атрымалі два падручнікі зборнікі царкоўных словаў і казанняў пад назвамі «Обед душевный» і «Вечеря душевная». У кожным болей за паўтары тысячы старонак, на якіх узоры высокага красамоўства, што прыводзяць на памяць «другога Златаслова» Кірылу Тураўскага.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Абдзеленыя прамоўніцкім талентам святары дзякуючы Сімяону Полацкаму атрымалі два падручнікі зборнікі царкоўных словаў і казанняў пад назвамі «Обед душевный» і «Вечеря душевная». У кожным болей за паўтары тысячы старонак, на якіх узоры высокага красамоўства, што прыводзяць на памяць «другога Златаслова» Кірылу Тураўскага.

Большасць сваіх вершаваных твораў паэт сабраў у абёмістыя рукапісныя кнігі «Рифмологион, или Стихослов» і «Вертоград многоцветный». У прадмове да першай ён прыгадвае юнацтва:

Писах в начале по языку тому,
Иже свойственный бе моему дому.
Таже увидев многу полъзу быти,
Словенскому ся чисту учити.

«Вертоград» з яго размешчанымі ў алфавітным парадку вершамі быў своеасаблівай энцыклапедыяй. Чытач мог атрымаць звесткі з гісторыі, геаграфіі, заалогіі, паразважаць над царкоўнай прыпавесцю, пасмяяцца з анекдота Сярод герояў энцыклапедыі  антычны філосаф Дыяген, персідскі цар Артаксеркс і біблейны волат Самсон, што паразіў аслінаю сківіцай тысячу філісцімлянаў

Камусьці гэтыя вершы здадуцца сёння грувасткімі і няўцямнымі, але тут, пэўна, той выпадак, калі вінаваты не аўтар, а чытач, які дрэнна ведае эпоху, свет яе ідэй і вобразаў. Для свайго часу Сімяонавы творы былі наватарскімі і мелі вядомасць не толькі ў Масковіі.

Полацкі належаў да заўзятых аматараў паэтычных эксперыментаў. Мабыць, яны кампенсавалі «натхненне», з якім складаліся даўжэзныя прыдворныя оды. Апрача фігурных вершаў ён ствараў са сваіх радкоў цэлыя архітэктурныя спаруды, якія можна і чытаць, і разглядаць як цікавы малюнак. У спадчыне нашага суайчынніка часта сустракаюцца ўзоры так званай макаранічнай паэзіі, калі верш складаўся адразу на дзвюх ці на трох мовах з чаргаваннем «славянскіх», польскіх і лацінскіх радкоў. Такой творчай методаю ён напісаў колькі твораў, адрасаваных баярыну Багдану Мацвеевічу Хітраво, які доўга і падазрона разбіраў велягурыстыя пажаданні вучонага «заходніка». 3 прафесійнай лёгкасцю Сімяонава пяро стварала вершы ў два слупкі, што чытаюцца і паасобку, і разам:

Бог сый в небе    
Радостъ тебе       
Да дарует              
Честъ и славу         
Мужу праву            
Да готует             
За то, яко             
Всем благ всяко                  
Бываеши 
Бедным милость     
Скорбным радость  

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3