Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 95.

Шрифт
Фон
КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Чаго ж тады Сімяон займаўся славаслоўем? Па-першае, трэба было спрыяць манастыру, што даў яму прытулак. Па-другое,  і гэта галоўнае як чалавек разумны і праніклівы, ён шукаў мецэната, пад абаронаю якога ў тую жорсткую эпоху мог бы адносна спакойна служыць сваёй музе.

Видите меня, как я муж отраден,
Возрастом велик и умом изряден.
Ума излишком, аж негде девати,
Купи, кто хочет, а я рад продати.

Паэт празмерна сціплы. Ён разумеў: знайсці такога апекуна ў тагачаснай знясіленай вайною Рэчы Паспалітай амаль немагчыма, і спадзяваўся, што пакупцом будзе не «кто хочет», а расійскі цар. Тут наш суайчыннік быў паслядоўнікам славутага Макіявелі: мэта апраўдвае сродкі.

Надзея простага манаха Сімяона зрабіцца прыдворным паэтам можа здацца занадта смелай, але ён ведаў свайму таленту цану:

Кто ся со мною может поровнати,
Разве из мертвых Голиафу встати?

Аляксей Міхайлавіч атрымліваў з Полацка новыя і новыя творы, тым больш вялікіх намаганняў яны ад Сімяона не вымагалі. Толькі прайшоў почут, што цара могуць абраць вялікім князем літоўскім і каралём польскім, а ўжо гатовае віншаванне з абраннем.

3 такой самай лёгкасцю пісаліся «Стихи к осударыни царицы» і «Стихи к осударю царевичу».

Душу Сімяон адводзіў пішучы вершаваную калядную драму «Беседы пасия». Шчырасцю дыхаюць і радкі малітвы да святой Еўфрасінні Полацкай, якую паэт просіць хутчэй вярнуць вывезены ў Маскву цудадзейны абраз Багародзіцы.

Убо, о мати, припади за нами
К Господу Богу твоими рабами,
Да возвратит нам икону святую,
Просвети землю белорусскую.

А потым яго героямі зноў рабіліся то маскоўскі патрыярх Нікан, то пастаўлены ім у абход царкоўных законаў (беларускія землі былі пад эгідаю патрыярха канстанцінопальскага) епіскап полацкі і віцебскі Каліст.

Лобзаем тебе пастыру, нам об Бога даны,
От царя праваславна на сей сан избраны.
Тебе пастырем овец своим познаваем
И пастырску гласу твойму послушаем.

Можна абурацца з непераборлівасці Сімяонавай музы, але, учытаўшыся, успрымаеш верш як зедлівую іронію. Асабліва калі ведаеш, што пазней паэт пісаў пра незаконнага ўладыку: «Гэты агіднік і пяніда быў вялікі хабарнік, а не пастыр. Зато і пакараны: 15 лютаіа 1663 года ўначы, з нядзелі на панядзелак, сорамна павесіўся».

Пэўна, тую іронію адчуў і сам епіскап. А мо ён проста зайздросціў манаху Сімяону, як ва ўсе часы нікчэмнасць зайздросціць вольнаму таленту. Якраз «услаўлены» паэтам уладыка Каліст і прызначыў яму за нейкую правіну ганебнае пакаранне працаваць у хляве, а потым, скарыстаўшыся з даносу, пасадзіў у турэмную камору. Нібы небяспечных злачынцаў паэта і яшчэ пяцярых настаўнікаў брацкай школы вяла на Верхні замак варта з пяцідзесяці царскіх стральцоў. У астрозе ногі ўсім зняволеным закавалі ў кайданы. Праз два тыдні Сімяон выйшаў на волю, але пякучая крыўда засталася навекі. Мо акурат тады ён і наважыўся ехаць у Маскву.

Зрэшты, да адезду падштурхоўвалі і іншыя падзеі. Іяўлевіч, настаўнік і заступнік, ужо не быў ігуменам. Раней ці пазней маскоўскія войскі пакінуць горад. Ніхто тады не будзе разбірацца, шчыра ці не, пісаў ён прывітальныя вершы цару і патрыярху. I яшчэ няміласць праваслаўнага ўладыкі

Увесну 1664 года Сімяон апошні раз глянуў з прыдарожнага пагорка на Полацк.

Что я стяжу в дому? Что изучуся?
Лучше в странствии умом обогачуся.

Разам з ім у Масковію ехалі маці і пляменнік. Таго самага года ён пісаў у лісце да сябра, што, як толькі дазволяць абставіны, вернецца на радзіму. Лёс, аднак, вырашыў па-свойму: паэт развітаўся з родным горадам назаўсёды.


Цар не забыўся на таго, хто калісьці лагодзіў яго слых мілагучнымі вершамі. Сімяон (у Маскве ён пачаў падпісвацца як Полацкі) атрымаў адказнае даручэнне: стварыць у Заіконаспасаўскім манастыры лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных справаў. Выпускнікі школы паехалі з галавой Пасольскага прыказа баярынам Ардын-Нашчокіным з дыпламатычнай місіяй у Курляндыю. Так наш зямляк прыклаў руку і да развіцця расійскае разведкі.



Ён ахвотна карыстаўся запрашэннем зяўляцца ў царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Калі нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс усцешанаму бацьку свайго аднайменніка нешта нябачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: паэтычныя віншаванні мелі форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромбу, сэрца, стужкі серпанціну. Менавіта Сімяон Полацкі стаў у расійскай паэзіі пачынальнікам эксперыментаў з фігурнымі вершамі.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Ён ахвотна карыстаўся запрашэннем зяўляцца ў царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Калі нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс усцешанаму бацьку свайго аднайменніка нешта нябачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: паэтычныя віншаванні мелі форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромбу, сэрца, стужкі серпанціну. Менавіта Сімяон Полацкі стаў у расійскай паэзіі пачынальнікам эксперыментаў з фігурнымі вершамі.

Частыя сустрэчы вучонага палачаніна з царом не прайшлі марна. На царкоўным саборы, што судзіў патрыярха Нікана і разглядаў пытанне пра раскольнікаў, Сімяон быў сакратаром і перакладчыкам двух усяленскіх патрыярхаў александрыйскага і антыяхійскага. Выконваючы іх волю, ён напісаў трактат «Жезл правления», накіраваны супроць правадыроў царкоўнага расколу. 3 яго ідэйным натхняльнікам і правадыром пратапопам Авакумам Полацкі меў з просьбы цара гутарку. Гэта была сустрэча дзвюх выдатных асобаў і двух антыподаў, людзей з супрацьлеглымі поглядамі і жыццёвымі мэтамі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3