Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 94.

Шрифт
Фон


У Кіеве пасталела паэтычная муза нашага суайчынніка. 1648 годам пазначаныя першыя яго творы, якія захаваліся да нашых дзён «Акафіст» і «Канон».

Як шмат хто з выпускнікоў «Афінаў», ён паступіў у Віленскі універсітэт. Маючы ахвоту, у Архіве старажытных актаў у Маскве можна пагартаць напісаныя на лаціне ўласнаручныя канспекты полацкага студэнта з розных навучальных курсаў: «Багаслоўскія разважанні», «Палемічнае багаслоўе», «Разважанні Тамаша Аквінскага». Рыторыку ва ўніверсітэце выкладаў тады вучоны з еўрапейскаю вядомасцю Жыгімонт Лаўксмін, курсы паэтыкі і антычнае культуры грунтаваліся на працах бліскучага новалацінскага паэта Мацея Казіміра Сарбеўскага, які некалі чытаў лекцыі і ў Полацкім калегіуме. На той час Самуіл, апрача роднай беларускай, ужо настолькі дасканала авалодаў лацінай, царкоўнаславянскай і польскай мовамі, што пісаў на ўсіх чатырох вершы.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Адукаваны палачанін зрабіўся прыхільнікам мірнага паяднання хрысціянскіх цэркваў. Гэта прывяло яго ў грэка-каталіцкі ордэн базылянаў.

Чуючы ў сабе магутныя сілы, ён марыў прысвяціць жыццё літаратурным і навуковым заняткам. Час не надта спрыяў. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй не дала давучыцца. Летам 1655 года Самуіл стаўся сведкам штурму Вільні войскамі царскага ваяводы Чаркаскага і казацкага атамана Залатарэнкі. Яны сотнямі выразалі бяззбройных мужчын, кабет і дзяўчат. Царскія стральцы і казакі рабавалі храмы: здымалі званы, абдзіралі з абразоў каштоўныя аправы, нішчылі арганы. У кляштарах гвалцілі і забівалі манашак, выкідвалі з дамавінаў мерцвякоў. Касцёл святога Міхала ўбачыў разбурэнне магілы канцлера Льва Сапегі. Заадно спалілі і праваслаўную царкву за Вострай Брамай.

У раскошнай, абабітай чырвоным аксамітам французскай карэце па горадзе ехаў цар Аляксей Міхайлавіч. Фурманы былі ў высокіх каўпаках і вішнёва-жоўтых каптанах. Дарогу перад царом па-азіяцку засцялілі крывава-чырвонай тканінаю. Апроч войска цара ніхто не сустракаў. Палова віленцаў загінула, астатнія ратаваліся, хто дзе мог.

Самуіл падаўся ў Полацк.


Родны горад сустрэў нядаўнімі пажарышчамі і ліпучымі паглядамі маскоўскіх стральцоў. Падарожнік палічыў, што самы надзейны прыстанак у такі час сцены Божай цвярдыні. Ігуменам Богаяўленскага манастыра над Дзвіною быў знаёмы яшчэ з Кіева прафесар вольных мастацтваў Ігнат Іяўлевіч. 3 яго прапановы Самуіл прыняў пострыг і стаў Сімяонам.

Выкладаў у брацкай школе (яе драўляны будынак знаходзіўся якраз на месцы сучаснага Музея беларускага кнігадрукавання), дзе некалі вучыўся, стварыў там тэатр, пісаў для яго песы. Але галоўным захапленнем настаўніка-дыдаскала была паэзія. У манастыры склаўся цэлы гурт таленавітых паэтаў. Сам ігумен, іераманах Філафей Утчыцкі, выхаванцы брацкай школы Васіль Яновіч і Сава Капусцін. Манаства вызваляла ад матэрыяльных клопатаў, а адначасна і ад абавязкаў перад сямёй і дзяржаваю. Наконт шкоды свецкага жыцця для паэта і вучонага Сімяон выказаўся так:

Ибо не будет мощно с книгами сидети,
Удалит от них жена, удалят и дети
Препятствие мудрости женитву вещает,
Ей неудобно книги довольно читати,
И хотение жены в доме исполняти.

Хутка надарылася магчымасць паказаць свой паэтычны дар самому цару. Дванаццаць вучняў маладога дыдаскала выступілі перад Аляксеем Міхайлавічам з чытаннем твора пад даўжэзнаю, сапраўды «мятроваю» назвай: «Метры на пришествие во град отчистый Полоцк пресветого благочестивого и христолюбивого государя царя и великого князя Алексия Михайловича, всея Великия и Малыя и Белыя России самодержцы и иных царств, и князств, и государств обладателя от отроков, знайдучыхся во училище при церкве святых богоявлених монастыря брацкого полоцкого мовеные при привитаню пресветлого его царского величества, а наготованные през господинов отцов и братию тоеиж святой обители в лето от создания мира 7164, а от воплощения Божьего Слова 1656 месяца июля, 5 дня».

Хлопчыкі старанна дэкламавалі:

Веселися, о царю пресветлый з востока,
Россом светячий светом от Бозкаго ока

Гэтыя «Метры» Сімяон складаў, як сказалі б цяпер, у сааўтарстве з ігуменам і з Філафеем Утчыцкім, аднак на колькі дзён раней ён прымудрыўся зездзіць у Віцебск, дзе шкаляры чыталі цару яшчэ адны «Метры», яго ўласныя:

Витаем тя, православный царю, праведное солнце,
Здавно бо век прагнули тебе души наши и сердце.
Витаем тя, царю, от востока к нам пришедшего.
Белорусский же от нужды народ весь освобождашаго.

Для сяго-таго з сучасных гісторыкаў такія радочкі, вядома, знаходка. Аднак не будзем забывацца, што базылянін Сімяон жыў у часы крывавага патопу і цудоўна ведаў, як цар і яго войска вызвалялі «от нужды народ весь». А яшчэ адкрыю сакрэт: крыніцаю звернутых да маскоўскага валадара вершаў было не натхненне, а выдадзеная на паўстагоддя раней «Прасфоніма», дзе такія самыя параўнанні адрасаваліся кіеўскаму мітрапаліту. Карацей кажучы, наш зямляк пісаў вітанні цару без творчага перанапружання, так, як вы перараблялі б дзеля знаёмай дзяўчыны, напрыклад, «Алесю» Аркадзя Куляшова.

Чаго ж тады Сімяон займаўся славаслоўем? Па-першае, трэба было спрыяць манастыру, што даў яму прытулак. Па-другое,  і гэта галоўнае як чалавек разумны і праніклівы, ён шукаў мецэната, пад абаронаю якога ў тую жорсткую эпоху мог бы адносна спакойна служыць сваёй музе.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3