Вучоныя спрачаюцца пра яго веравызнанне, пра час паступлення ў Кракаўскі універсітэт, пра тое, хто ж у сапраўднасці займаў у чэшскага караля пасаду садоўніка Францішак Скарына ці італьянец Франчэска Банафардэ
Дагэтуль у розных краінах знаходзяць невядомыя раней экзэмпляры Скарынавых выданняў. Перад Калядамі 1997 года выдатны падарунак атрымала лонданская Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны: яе дырэктар Аляксандр Надсон на сусветна вядомым аўкцыёне «Крысці» набыў пяць сабраных у адным пераплёце пражскіх выданняў нашага першадрукара кнігі Іова, Прыпавесцяў Саламонавых, Ісуса Сірахава і Прамудрасці Божай. А адшукаў гэты зборнік дзякуючы «Інтэрнэту» беларускі перакладчык і журналіст Сяргей Шупа.
Дагэтуль у розных краінах знаходзяць невядомыя раней экзэмпляры Скарынавых выданняў. Перад Калядамі 1997 года выдатны падарунак атрымала лонданская Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны: яе дырэктар Аляксандр Надсон на сусветна вядомым аўкцыёне «Крысці» набыў пяць сабраных у адным пераплёце пражскіх выданняў нашага першадрукара кнігі Іова, Прыпавесцяў Саламонавых, Ісуса Сірахава і Прамудрасці Божай. А адшукаў гэты зборнік дзякуючы «Інтэрнэту» беларускі перакладчык і журналіст Сяргей Шупа.
Што да спрэчак Францыск ці Францішак? дык трэба памятаць, што гэта дзве формы аднаго і таго ж імя, толькі першая афіцыйная, лацінізаваная, а другая беларуская. Сам Скарына, пражыўшы большую частку сталага жыцця далёка ад Бацькаўшчыны, карыстаўся абодвума, для бацькоў жа і землякоў ён, безумоўна, заўсёды быў Францішкам.
Пра найвыдатнейшага сына Полацка напісаны дзесяткі кніг і тысячы артыкулаў на розных мовах, аднак загадак скарыназнаўцам хопіць яшчэ не на адно стагоддзе. Багата наперадзе працы і ў аднаўленні гістарычнай справядлівасці. Мы заслужана ставім Скарыну ў адзін шэраг з Мікеланджэла, Дзюрэрам або Сервантэсам, а ведаюць пра яго ў свеце непараўнана меней.
Геніяльны палачанін толькі пачынае вяртацца да нас, выступаючы ва ўсёй сваёй велічы з туману забыцця і бяспамяцтва.
Гарыць свечка ў падуанскай гасподзе. Не ідзе сон да доктара медыцыны і вольных мастацтваў.
Дзе ён распачне выпуск кніг? Хто дасць патрэбныя грошы? Як паглядзіць на яго чыннасць царква? Пытанні, пытанні
Як чалавек эпохі Адраджэння, ён марыць пра славу не любую, а такую, што можна заслужыць, толькі ахвяраваўшы жыццё вялікай справе.
Ён абраў гэтую справу. Ён не адступіць, і слава знойдзе яго і на радзіме, і тут, у Італіі.
Роўна праз 430 гадоў на заказ Падуанскага універеітэта мастак Джакома Форна размалюе фрэскамі ў традыцыях Рэнесансу залу, дзе адбываліся ўрачыстыя пасяджэнні высокай калегіі. Там зявяцца сорак партрэтаў выдатных людзей, што некалі вучыліся ці выкладалі ў Падуі. У верхнім ярусе фрэсак у доўгай, аздобленай залатой ніткаю і футрам гарнастая мантыі падымецца на поўны рост чалавек, твар якога на вохрыста-брунатнай асноведзі будзе свяціцца розумам, рашучасцю і духоўнай чысцінёю. Над галавой у яго мастак напіша на лаціне: «Францыск Скарына з Полацка». Тут, у «Зале сарака», яму не будзе самотна. Побач партрэт выдатнага польскага паэта Яна Каханоўскага, далей Галілео Галілей, Мікалай Капернік
1990 год ЮНЕСКА абвесціць годам Скарыны. Яго 500-годдзе будзе адзначацца паўсюль, дзе жывуць беларусы, дзе ведаюць пра подзвіг палачаніна у Беларусі, Літве і Латвіі, у Расіі і Польшчы, у Аўстраліі і ЗША, дзе нашы суайчыннікі Вітаўт і Зора Кіпелі разам з вядучым аўтарытэтам у Скарыніяне на Захадзе Вітаўтам Тумашам сабралі ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы найбагацейшы фонд скарыназнаўчых выданняў.
У першыя вераснёўскія дні на полацкія вуліцы прыйдзе свята, якога горад яшчэ не ведаў. 3 урачыстымі набажэнствамі і канцэртам званоў. 3 кірмашом старадаўніх рамёстваў, дзе сівавусыя ганчары выштукуюць любому ахвочаму адмысловы збанок, а маладыя барадатыя хлопцы з Саюза беларускіх кавалёў выкуюць кандэлябру ці ружу з дваццаццю пялёсткамі. 3 адкрыццём Музея беларускага кнігадрукавання. I нават на ўцеху дзятве з рыцарскім турнірам.
На мове Скарыны з палачанамі будуць гаварыць прафесары універсітэтаў з Лондана, Берліна, Прагі і яшчэ добрага дзесятка еўрапейскіх гарадоў. 3 Манрэаля прыедзе прапрапра праўнук першадрукара, вядомы ў Канадзе вучоны Станіслаў (Стэнлі) Скарына, які, у адрозненне ад нас, створыць музей свайго знакамітага родзіча гадоў за дваццаць да юбілею.
У Полацку спадар Станіслаў між іншым, раскажа, што яны з калегамі займаліся праблемаю геннай памяці і заўважылі ў радаводах вядомых асоб цыклічнасць таленту. Іначай кажучы, Божы дар таленту не знікае, а абавязкова (хоць звычайна і не надта хутка) праяўляецца ў нашчадкаў. Сам манрэальскі Скарына будзе жывым сведчаннем гэтага. Як і яго слынны продак, ён стане двойчы доктарам навук, у тым ліку і медыцынскіх. Як і палачанін Францішак, ён народзіцца са шматстайнымі здольнасцямі і захапленнямі: будзе вывучаць філасофію і архітэктуру, пісаць кнігі па медыцыне і музыку да балета, гаварыць на сямі мовах
(Праз некалькі гадоў дырэктар Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францішка Скарыны Адам Мальдзіс атрымае нечаканы ліст са сталіцы далёкай Мексікі. Высветліцца, што там, у Мехіка, жыве яшчэ адзін нашчадак славутага палачаніна Ежы (Юры) Скарына, які, дарэчы, даводзіцца стрыечным братам жыхару Манрэаля Станіславу. Юры Скарына таксама не абдзелены талентамі, што найбольш выявіліся ў журналістыцы. Мексіканскі Скарына піша па-іспанску і па-польску, пэўны час выдаваў уласную газету, дзе часта зяўляліся яго публікацыі. Адна з галоўных тэмаў спадара Юрыя гісторыя і культура Беларусі, якімі ён здаўна цікавіцца, падтрымліваючы духоўную лучнасць з радзімаю продкаў).