Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 71.

Шрифт
Фон

Перавёўшы позірк у процілеглы ніжні куток партрэта, убачым кошыкі пад зёлкі, што былі неабходныя ў медычнай практыцы.

Сам Скарына ў доктарскіх мантыі і берэце сядзіць пры невялікім рабочым століку. У руках у вучонага пяро, перад ім ёмісты сшытак, а праваруч разгорнуты фаліянт на пюпітры. Скарына перакладае Біблію. Яго позірк скіраваны ўдалеч, у ім задуменнасць і засяроджанасць. На твары ляжыць адбітак глыбокай мудрасці і стомы чалавека, што дзень пры дні займаецца цяжкай разумовай працаю.

Столік, за якім піша першадрукар, засланы сурвэтаю з вытканым або вышытым гербавым шчытом, на якім сонца і месяц у стане зацмення. (Тады Скарына яшчэ не меў шляхецтва, таму называць яго сімвал гербам будзе не зусім правільна.) Гэты сонечна-месяцавы знак мае шматслойны сэнс. У ім сутыкненне дня і ночы, пераход ад ранейшых рэлігій да хрысціянства, ад Сярэднявечча да Рэнесансу. У ім зліццё мужчынскай апладняльнай сілы Сонца з улоннем самога Сусвету, у выніку чаго пасля зацмення прадаўжаецца жыццё, а ў спрыяльных умовах можа нарадзіцца і дасканалая матэрыя філасофскі камень 3 мноства гэтых значэнняў часам выбіраюць нейкае адно, але Францішак Скарына відавочна глядзеў на сэнс свайго герба вельмі шырока. Знак першадрукара сімвалізуе перамогу святла над цемраю, ведаў над невуцтвам, жыцця над смерцю.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Столік, за якім піша першадрукар, засланы сурвэтаю з вытканым або вышытым гербавым шчытом, на якім сонца і месяц у стане зацмення. (Тады Скарына яшчэ не меў шляхецтва, таму называць яго сімвал гербам будзе не зусім правільна.) Гэты сонечна-месяцавы знак мае шматслойны сэнс. У ім сутыкненне дня і ночы, пераход ад ранейшых рэлігій да хрысціянства, ад Сярэднявечча да Рэнесансу. У ім зліццё мужчынскай апладняльнай сілы Сонца з улоннем самога Сусвету, у выніку чаго пасля зацмення прадаўжаецца жыццё, а ў спрыяльных умовах можа нарадзіцца і дасканалая матэрыя філасофскі камень 3 мноства гэтых значэнняў часам выбіраюць нейкае адно, але Францішак Скарына відавочна глядзеў на сэнс свайго герба вельмі шырока. Знак першадрукара сімвалізуе перамогу святла над цемраю, ведаў над невуцтвам, жыцця над смерцю.



Францыск Скарына з Полацка. 1512. Фрэска ў падуанскай «Зале сарака». 


Скарынава жыццё будзе напоўненае падарожжамі па Еўропе, узлётамі да вышыняў славы і горкімі расчараваннямі. У ім адабецца ўся тая вірлівая, авантурная і ўзнёслая эпоха.

Ён заснуе ў сталіцы Вялікага Княства друкарню і выдасць там «Малую падарожную кніжку» і «Апостала» першыя друкаваныя кніжкі на абшары сваёй дзяржавы.

Ён будзе сустракацца з Лютэрам і дыскутаваць у Вільні з сусветна вядомым медыкам і алхімікам Парацэльсам, чалавекам, які, калі верыць паданню, мог спаліць ружу і магічным словам аднавіць яе з попелу. Будзе сакратаром і прыдворным лекарам у віленскага біскупа Яна. Будзе запрошаны на службу да апошняга гросмайстра Тэўтонскага ордэна герцага Альбрэхта Брандэнбургскага, які надасць яму шляхецтва. Будзе браць удзел у складанні Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года.

Ён возьме шлюб з удавою аднаго з сяброў і фундатараў Маргарытай Адвернік і праз чатыры гады пахавае яе, застаўшыся з малым сынам.

Імкнучыся пашырыць святло навукі сярод усходніх суседзяў, ён прывязе вялікую партыю сваіх выданняў у Маскву, прапануе тамтэйшым свецкім і духоўным уладарам наладзіць кнігадрукаванне і замест удзячнасці ўбачыць, як на загад маскоўскага князя з яго кніг раскладуць вялізнае вогнішча.

За братавы даўгі крэдыторы пасадзяць Скарыну ў турму, адкуль яго вызваліць сам кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары.

На знак прызнання заслуг вучонага палачаніна перад Айчынаю манарх дасць яму адмысловы прывілей: «Няхай ніхто, апрача нас саміх або спадкаемцаў нашых, не мае права прыцягваць яго да суда і судзіць, якой бы ні была важнай ці нязначнай прычына яго выкліку ў суд Няхай ніхто не адважыцца затрымліваць або арыштоўваць яго самога ці ягоную маёмасць пад страхам цяжкага пакарання Дайце названаму доктару Францішку, якога мы прынялі пад сваю апеку, магчымасць карыстацца і валодаць прыгаданымі вышэй правамі, льготамі і прывілеямі. Забараняю наогул умешвацца ў яго справы, учыняць яму які небудзь гвалт, змушаць да выканання нейкіх павіннасцей ці гарадскіх службаў нароўні з іншымі жыхарамі таго горада, які ён сам абярэ для жыцця».

Такім горадам неўзабаве пасля вяртання Францішка Скарыны з вязніцы на волю стане Прага. Тут ён скончыць свой зямны шлях знаным лекарам, тут будзе пахаваны. Тут у 1996 годзе, у самым цэнтры старой Прагі, непадалёк ад каралеўскага замка на Градчанах, яму будзе адчынены помнік, трэці ў свеце пасля помнікаў у Полацку і Лідзе. (Чацвёртым стане манумент у Калінінградзе-Кёнігсбергу, пятым нарэшце!  у Мінску.)

Найзнакаміцейшы з палачанаў пакіне па сабе мноства таямніц.

Дагэтуль дакладна невядома, ні калі ён прыйшоў на свет, ні калі навекі заручыўся з зямлёю.

Невядома, у каго ён служыў сакратаром перад экзаменам у Падуі у караля Даніі ці ў гаспадара Дакіі (Валахіі).

Невядома, хто ствараў да яго кніг гравюры. (Некаторыя скарыназнаўцы лічаць, што першадрукар быў і выдатным мастаком.)

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3