У цемры схованая рэчка спачывала,
Цяпер глыбокія зноў замуціла хвалі:
Стары Рубон прачнуўся і зірнуў удалеч,
Азваўся, быццам бура громіста сказала:
«Мой дзень! Хто ж вас ад сну мярцвяцкага абудзіць?»
Чакаю шмат чакаць лятуць гады, стагоддзі,
Канец іспытам нашым так і не прыходзіць,
Ах! як жа безнадзейнасць мучыць тут і нудзіць.
Ля Віліі і Нёмна чутны бардаў спевы,
Над Віслаю паўсталі, расквітнелі сёлы,
А тут пустэча цішыні глухой рассевы,
Як збеглі ад мяне гурты сыноў вясёлых. [25]
1843 годам датаваны напісаны Храпавіцкім у роднай вёсцы Каханавічы Дрысенскага павета нарыс «Погляд на паэзію беларускага народа», які таксама зявіцца ў «Рубоне».
Старэйшы сучаснік аўтара «Дзвіны» Ян Аношка аддаваў перавагу іншаму метаду пашырэння ўласнай паэтычнай прадукцыі: замест публікацыі, чытаў яе ў прыдзвінскіх корчмах. Яго кнігу полацкія піяры выдадуць толькі пасля смерці паэта, у 1828-м, але немудрагелістыя шчырыя вершы Аношкі будуць згадвацца пры кухлях і чарках і ў часы «Рубону».
Адукаваная публіка добра ведала імёны Яна Чачота і Тамаша Зана, сяброў Адама Міцкевіча і таксама паэтаў-рамантыкаў што служыліў 1830-1840-я гады ў Лепелі.
У полацкіх дамах зяўляліся першыя ластаўкі новай беларускай літаратуры: творы Яна Баршчэўскага, паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат», вершы Вінцука Дуніна-Марцінкевіча і Уіадзіслава Сыракомлі, адзін з якіх, «Добрыя весці», напісаны ў рэвалюцыйны для Еўропы 1848 год, гучаў так:
Заходзіць сонца пагодняга лета,
Вее вецер з заходніх нябёс.
Здароў будзь, вецер з далёкага света:
Добрыя ж весці да нас ты прынёс!
Там, на Захадзе, праліваюць кроў,
Бюцца для славы, свабоды і чэсці
І робяць вольных людзей з мужыкоў.
Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа
За нашу крыўду, за горкі наш жаль.
Запяём песню «Хваліць цябе, Божа!»
Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль [26].
Зямля ты наша, зямля ты святая,
Радзі нам збожжа ды судзі пажаць.
Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю
На магазын наша зерне браць!
Пісьменнік Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, родам з Дзісенскага павета, прыгадваў што ў 1868 годзе згуртавалася кола маладых шляхцічаў, якія, «даўшы кожны па сто рублёў та й болей», зафундавалі ў Пецярбургу «Крывіцкі Вязок». Суполка, паводле задумы яе заснавальнікаў мелася распрацоўваць беларускую мову ў якасці літаратурнай, выдаваць на ёй кніжкі, адчыняць беларускія школы, спрыяць развіццю беларускай навукі. «Сталі падгатаўляць мы беларускую слоўніцу, сабіраць песні чорна люда, капіць матэрыялы па гісторыі нашага руства. Я пісаць меў з Полацку» Але ўлады хутка разгледзеліся, куды дзьме вецер: «Вязок» прыкрылі, а яго сродкі пусцілі на ўмацаванне ў «Северо-Западном крае» праваслаўя.

У апошняй чвэрці XIX стагоддзя ў маёнтку Ухвішча Лепельскага павета (цяпер гэта Полацкі раён) служыў аканомам беларускі паэт Фелікс Тапчэўскі, што пісаў пад псеўданімам Хвэлька з Рукшэнід. У змагарным 1863-м ён са зброяй у руках зявіўся на зборны пункт паўстанцкага аддзела Отана Грабніцкага ў Бікульнічах, якія былі зусім блізка ад роднага паэтавага фальварка Будзішча. Уладам не ўдалося давесці ўдзелу Тапчэўскага ў барацьбе і яго вызвалілі з-пад арышту, пакінуўшы пад наглядам. Голас ліры Хвэлькі з Рукшэнід быў надзвычай блізкі да паэтыкі аўтара «Тараса на Парнасе», што дало некаторым літаратуразнаўцам падставы назваць Тапчэўскага стваральнікам гэтага шэдэўра, хоць апошнія даследаванні і не пацвярджаюць такой версіі. На месцы колішняга родавага гнязда Тапчэўскіх сёння вы пабачыце адно некалькі старых ліпаў. А вось паэтава магіла з помнікам захавалася ў вёсцы Глыбачка на Ушаччыне дасёння.