Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 163.

Шрифт
Фон

3 мястэчка Кублічы Лепельскага павета паходзіў пісьменнік-дэмакрат Арцём Вярыга-Дарэўскі паўстанец 1863-га, сібірскі высланец, аўтар першага перакладу на беларускую мову паэмы Міцкевіча «Конрад Валенрод», уладальнік славутага «Альбому», дзе пакінулі запісы Упадзіслаў Сыракомля, Адам Кіркор, Вінцэсь Каратынскі, Вінцук Дунін-Марцінкевіч, Аляксандр Рыпінскі

У маёнтку Іванаўшчына таго ж павета прыйшоў на свет кампазітар і збіральнік музычнага фальклору Антон Грыневіч. Жывучы ў Пецярбургу, ён уваходзіў у выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца», заснаваў уласнае выдавецтва, якое выдала блізу дзесяці беларускіх кніжак амаль трыццацітысячным агульным накладам. У 1925-м Антон Грыневіч вернецца з Вільні, дзе працягваў сваю кнігавыдавецкую справу, у Савецкую Беларусь, будзе сакратаром музычнай секцыі Інбелкульту і старшынёй песеннай камісіі, будзе запісваць на Полаччыне народны мелас. НКВД палічыць, што гэтага больш чым дастаткова для арышту ў 1933-м і расстрэлу ў 1937-м.

На працягу ўсяго мінулага стагоддзя і на пачатку нашага каля паловы, а часам і болей жыхароў Полацка і вакольных мястэчак складалі яўрэі. У 1855 годзе іх у горадзе было 66 працэнтаў, у 1891-м 49. У сваіх «Исторических сведениях о примечательнейших местах в Белоруссии» М. Без-Карніловіч піша пра гэты народ: «Предприимчивы, любопытны, проницательны. С первого взгляда, с первых слов поймут, с кем имеют дело. Заранее рассчитывают барыши, какие может доставить предпринимаемая операция; исчислят расходы, и тогда только возьмутся за дело. В Белоруссии вся торговля в их руках. Винные откупы, почтовые станции, перевозы через реки содержат евреи; для них никакой труд не тяжел, если только от него предвидят для себя пользу. Евреи народ, глубоко знающий нрав, склонности и привычки людей и умеющий пользоваться их слабостями. Избегают утомительных работ: между ними найдете много портных, сапожников, шапочников, стекольщиков, лудильщиков, жестянщиков, разносчиков, резчиков печатей, золотых и серебряных дел мастеров; редко встретите кузнеца, плотника, пильщика. В вере тверды до фанатизма, богомольны, единодушны, любят помогать своим, в особенности, когда те пострадают от пожара».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Па полацкіх вуліцах бегала з аднагодкамі яўрэйская дзяўчынка Марыя, якая ў 1891 годзе ў дзесяцігадовым веку пераедзе з бацькамі ў ЗША і здабудзе вядомасць як пісьменніца Мэры Энцін (Mary Antin). Яе творчасць яшчэ чакае сваіх даследчыкаў на радзіме. Дадзім мінімум звестак на пачатак працы: у 1899-м у Бостане выйшла першая кніжка М. Энцін «3 Полацка ў Бостан» («From Polotzk to Boston»), потым пабачыла свет «Зямля запаветная» («The Promised Land». Boston-New York, 1912), a праз два гады «Тыя, што стукаюцца ў нашы брамы» («They who knock at our Gates»).

Другое з названых выданняў цалкам аўтабіяграфічнае. На яго фотаілюстрацыях можна ўбачыць жыхароў Полацка, гарадскія крамы, яўрэйскую школу-хедэр, зімовую Дзвіну. Да абёмістай, амаль на чатыры сотні старонак, кнігі быў дададзены слоўнік-гласарый, адкуль амерыканскі чытач атрымліваў магчымасць даведацца пра шэраг беларускіх геаграфічных назваў, імёнаў і пабытовых рэчаў. Аўтарка лічыла, напрыклад, патрэбным патлумачыць, дзе знаходзяцца Віцебск і Вільня, што такое талакно і як у нашых мясцінах спажываюць гарэлку.

Полацк радзіма опернага спевака і рэжысёра Аляксандра Альтшулера, вядомага пад сцэнічным псеўданімам Альтуці. У дваццаць тры гады ён дэбютуе ў маскоўскай Італьянскай оперы, стане спяваць разам з легендарным Леанідам Собінавым, у 1920-я зойме пасаду галоўнага рэжысёра Харкаўскага опернага тэатра.

Мястэчка Лужкі праславіць на ўвесь свет народжаны там у 1858 годзе Эліэзер Бен-Іягуда (Перэльман), дзякуючы якому яўрэі адродзяць іўрыт у якасці жывой размоўнай мовы, што станецца дзяржаўнай моваю Ізраіля.


Не абыдземся мы і без старонкі эканамічнай, а ў ёй без статыстыкі, хоць нехта са знакамітых палітыкаў і назваў гэтую навуку адным з відаў хлусні.

У 1861 годзе ў Полацку жыло 15 тысяч чалавек трэцяе месца сярод павятовых гарадоў Беларусі. Слыннае некалі, а цяпер правінцыйнае места Полацкае мела 330 крамаў. Няхай лічба вас асабліва не ўражвае, бо 170 з іх разам з гаспадарамі падарожнічалі па вуліцах і былі звычайнымі лёгкімі шапікамі, з якіх прадавалі хлеб, муку, садавіну, цвікі і свечкі, мыла ды іншы дробны тавар. 3280 купцоў кожны пяты у залежнасці ад капіталу належаў да адной з трох гільдыяў. Яны і трымалі сапраўдныя крамы з прывазным таварам суконнымі, ядвабнымі і баваўнянымі тканінамі, галантэрэяй і бакалеяй. Гільдыйныя купцы займаліся буйным гандлем з Рыгаю, пастаўляючы туды збожжа, сала, лён і льняное семя, пяньку і лес. Шумных і багатых кірмашоў, куды прыязджалі за сотні вёрст, Полацк ужо не ведаў. Іх замянілі штотыднёвыя базары па серадах, пятніцах і нядзелях з даволі сціплым абаротам каля пяцісот рублёў.

Рамеснікаў у гэты час налічвалася 421. Магу сказаць, каго было болей, каго меней: 151 шавец, 97 краўцоў, 25 хлебапёкаў, 22 цесляры, 20 муляраў і тынкоўшчыкаў, 16 разнікоў (мяснікоў), 11 сталяроў, па шэсць кавалёў і гарбароў. Зніклі шабельнікі, пішчальнікі, наогул усе збройнікі, зявіліся гадзіншчыкі і фартэпіяннікі. Пачалася рэгістрацыя прадстаўніц найстаражытнейшай прафесіі. 1 жніўня 1889 года ў Полацку было на ўліку восем прастытутак, у губернскім Віцебску дзеля параўнання: 53.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3