Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Таямніцы полацкай гісторыі стр 161.

Шрифт
Фон

Зусім малых дзяцей, што бегалі без порткаў у даўгіх кашулях, звалі пяшчотна: Анцік, Гаўрык, Петрык, Юрцік. Ды вось хлопчыку надзелі порткі, і ён з пестуна стаўся работнікам пасвіць гусі і куры, скубе пёры, едзе з бацькам у лес ці на поле. Такіх памочнікаў называюць ужо больш самавіта: Антук, Гаўрук, Пятрук, Юрка. Калі хлапцы падрастуць і пачнуць хадзіць на вячоркі ды ігрышчы, Пятрук абавязкова ператворыцца ў Петруся, Юрка у Юрася. Набяжыць час жаніцца, пераходзіць «з рабяцкага стану ды ў мужчынскую славу», і Пятрусь стане звацца Пятром. Палятуць гады «мужавання і баявання», неўпрыкмет падыдзе пара жаніць сына. Нявестка будзе зваць Пятра Петрашом, Астапа Асташом, Рыгора Грынём. Вось некалькі такіх поўных імянных ланцужкоў Аляксандр: Вольцік, Валюк, Алесь, Алехна, Вольша. Уладзімір: Валодзік, Валодзька, Валодусь, Валадар, Валодша або Ладзік, Ладук, Ладысь, Ладамір, Ладша. Раман: Ромцік, Рамук, Рамась, Раман, Рамаш. Трохі меней формаў мелі жаночыя імёны: Наська, Настка, Настуля, Наста; Верця, Верка, Вяруся, Вера.

Хто захоча адрадзіць гэты звычай у сваёй сямі, няхай знойдзе «Расійска-Крыўскі (беларускі) слоўнік» Вацлава Ластоўскага, а ў ім «Крыўскі іменнік».

У свой час, прааналізаваўшы творчасць полацкіх літаратараў я прапанаваў увесці паняцце «полацкі менталітэт». Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін падтрымаў гэтую ідэю, адгукнуўшыся на яе аднайменным вершам:

Ёсць полацкі менталітэт
Ад Еўфрасінні, ад Скарыны,
Ад той абрынутай адрыны,
Дзе сон шукаў
Свой сонны след

Ад Полацка пачаўся свет.
Пра небачолых кажам:
3 нашых!
Ёсць Беларусь,
А гэта значыць
Ёсць полацкі менталітэт!

Пасля перагляду царскімі ўладамі дакументаў і масавага пазбаўлення шляхецкіх правоў дваранства на Полаччыне складала ўжо не такую, як за часамі Рэчы Паспалітай, але ўсё адно вельмі значную долю насельніцтва. Віцебскі генерал-губернатар у 1840 годзе дакладваў міністру ўнутраных справаў, што ў губерні налічваецца 5106 дваранаў, якія маюць сялянаў і маёнткі, 14 875 з зямлёю і 5761 безмаёнткавец. «Высший круг дворянства вообще отличается тою образованностью, которая в некоторой степени уравнивает все просвещенные сословия Европы; дворянство среднего разряда также довольно образованно Прямая искренняя приверженность к правительству и самостоятельные достоинства русского характера встречаются весьма редко и служат исключением; большая часть дворянства, будучи польского происхождения, сохраняет свою нацию и чуждается всего русского». Апошнія губернатаравы словы вымагаюць удакладнення. Мясцовую шляхту нельга называць польскаю: яна, хоць і гаварыла пераважна па-польску, была мясцовага паходжання, ніколі не захоплівала гэтае зямлі, а, наадварот, бараніла яе ад ворагаў, паўставала супроць акупантаў, добра ведала беларускую мову, фальклор і традыцыі народа.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Гэта былі вальналюбныя гасцінныя людзі, якія ўмелі ваяваць і любілі добрую застоліцу. Баюся, што не скажу пра шляхецкі стол лепей, чым Уладзімір Караткевіч у «Дзікім паляванні караля Стаха». У яго апісаннях няма хіба што такіх полацкіх (не толькі шляхецкіх) страваў, як вараная бульба з бруснічным варэннем і малочны суп з ляшчом, а таксама папулярнай на Полаччыне палёнкі гарачага трунку з палёнай гарэлкі, журавінаў і мёду. Славіўся некалі і мёд-трайняк полацкіх езуітаў. Адзін з герояў «Шляхціча Завальні» з цёплым пачуццём згадвае айца Папэ, якому быў даручаны нагляд за вінным склепам. Там, у зацішным кутку кляштара, стаялі велізарныя дубовыя бочкі з выдатным старым мёдам, кухаль якога адразу вылечваў любую прастуду.

У маёнтку Крашуты па дарозе з Полацка на Невель мастак I. Захараў аглядаў «выдатную карцінную галерэю са шматлікімі арыгінальнымі палотнамі». Самым каштоўным у гэтым мастацкім зборы было выразанае з косці распяцце, якое, па словах гаспадара палкоўніка A. I. К. (на жаль, падарожнік падае толькі ініцыялы), належала французскай імператрыцы Жазэфіне. Затым Захараў апісвае срэбны сервіз, на кожнай рэчы якога замест кляйма быў партрэт Напалеона. Гэтыя рарытэты палкоўнік вывез у 1814 годзе з Парыжа, дзе тады знаходзіліся расійскія войскі. Апрача галерэі A. I. К. ганарыўся «цудоўнай бібліятэкай».

У шляхецкіх дамах чыталі збольшага польскую літаратуру. Аматары прыгожага пісьменства выпісвалі з Пецярбурга і з Вільні штогоднікі «Незабудка» і «Рочнік літарацкі». У другім нумары «Рочніка» за 1844 год быў надрукаваны ўрывак з «Гісторыі ў легендзе» рамана-жыццяпісу, прысвечанага святой Еўфрасінні. Ён належаў пяру Міхала Борха, уладальніка недалёкага ад Полацка маёнтка Прэлі Дынабургскага павета. Выбраны ў 1850-м маршалкам шляхты Віцебскай губерні, Борх займаўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, перакладаў на французскую Адама Міцкевіча, выдаў у Вільні па-польску кнігу «Два словы пра Дзвіну».

Паўтары сотні падпісчыкаў меў у Прыдзвінні яшчэ адзін польскамоўны альманах сярэдзіны XIX стагоддзя «Рубон» (як мы памятаем, гэта старажытнае найменне Дзвіны), назва якога вызначала і кола аўтараў.

Першы нумар «Рубону» адкрываўся праграмным вершам «Дзвіна» фалькларыста і грамадскага дзеяча (а з 1880 года віцебскага губернскага маршалка) Ігната Храпавіцкага, што павінен быў будзіць беларусаў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3